Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Перспектыўныя распрацоўкі навукоўцаў БДУ. Фітасолі дыетычнай серыі «Універсум» для зніжэння рызыкі развіцця артэрыяльнай гіпертэнзіі

Распрацоўка і вытворчасць – Навукова-вытворчы цэнтр харчовых тэхналогій РУП «Унітэхпрам БДУ». Навуковы кіраўнік – Т. А. Ма­дзіеўская, дырэктар цэнтра, кандыдат хімічных навук. Фітасоль харчовай дыетычнай серыі «Універсум» стала пераможцам у намінацыі «Харчовыя тава­ры» конкурсу «Найлеп­шыя тавары Беларусі–2017». Таксама распра­цоў­ка абвешчана «Навінкай года». Пра праект Фітасолі серыі «Універсум» пры­значаны для ўжывання замест звычайнай кухоннай солі пры вытворчасці харчовых прадуктаў, для падрыхтоўкі...

Перспектыўныя распрацоўкі навукоўцаў БДУ. Супрацьпухлінны лекавы сродак «Праспідэлонг»

У 2017 годзе даследчыкі БДУ адзначыліся істотнымі дасягненнямі і навукаёмістымі распрацоўкамі, якія дэманстраваліся на шматлікіх выставах. Распрацоўка – лабараторыя структурна-хімічнай мадыфікацыі поліцукрыдаў і лекавых сродкаў на іх аснове НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ сумесна з РУП «Унітэхпрам БДУ» ў рамках Дзяржаўнай праграмы развіцця фар­мацэўтычнай прамысловасці на 2016–2020 гады. Навуковы кіраўнік – Т. Л. Юркштовіч, загадчыца лабараторыі, кандыдат хімічных навук. Суаўтар –...

Перспектыўныя распрацоўкі навукоўцаў БДУ. Устаноўка гіпертэрмічная камп’ютарызаваная «Пціч-М»

У 2017 годзе даследчыкі БДУ адзначыліся істотнымі дасягненнямі і навукаёмістымі распрацоўкамі, якія дэманстраваліся на шматлікіх выставах. Распрацоўка – НДЛ інфармацыйна-вымяральных сістэм кафедры інфарматыкі і камп’ютарных сістэм ФРКТ. Навуковы кіраўнік – С. М. Семяновіч, вядучы навуковы супрацоўнік, кандыдат тэхнічных навук. Суаўтар – Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава. Пра праект Камп’ютарызаваная медыцынская ўстаноўка агульнай гіпер­тэрміі «Пціч-М»...

Студэнтам у Парыжы даюцца зніжкі практычна на ўсё. Студэнтка БДУ пра стажыроўку ў Францыі

У межах праекта “Магчымасці з БДУ” пра сваю стажыроўку ў Францыю распавяла студэнтка філалагічнага факультэта Ганна Новікава. –Ганна, добры дзень! Распавядзіце, дзе Вы праходзілі навучанне, які менавіта горад, краіна, навучальная ўстанова? –Добры дзень! Я праходзіла стажыроўку c лютага па ліпень у 2016 года ў Францыі, г. Парыж, у Інстытуце ўсходніх моў і цывілізацый (INaLCO), які ўваходзіць у аб’яднанне ўніверсітэтаў Сарбоны...

“Балансуючы паміж”. У Інстытуце журналістыкі адкрылася незвычайная экспазіцыя з фатаграфіямі на столі

На факультэт павышэння і перападрыхтоўкі павышэння кваліфікацыі кадраў прыходзяць самыя розныя людзі, з розным узроўнем адукацыі і досведам працы. Але ўсіх іх аб’ядноўвае мэтанакіраванасць і ўсвядомленасць свайго выбару. Таму што цяпер гэта не імпульсіўнае рашэнне, а ўзважанае разуменне таго, чаму хочацца прысвяціць жыццё. Са слоў выкладчыка Кацярыны Гуртавой, выстава “Балансуючы паміж” – гэта спроба аб’яднаць вельмі розных аўтараў у незвычайную...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: эканамічнай тэорыі; тэарэтычнай і інстытуцыя­нальнай эканомікі; германскіх моў; батанікі; малекулярнай біялогіі; інфарматыкі і камп’ютарных сістэм; квантавай радыёфізікі і оптаэлектронікі; вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі; тэхналогій праграмавання; ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду; грамадзянскага працэсу і працоўнага права; агульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі; тэорыі імавернасцяў і матэматычнай статыстыкі; дыферэнцы­яльных ураўненняў і...

Праз віхуры рэвалюцыі да асветы. Пра лёс першага дырэктара бібліятэкі БДУ Яўгеніі Гурвіч

Рэвалюцыйныя падзеі, якія пракаціліся па Расійскай імперыі ў 1917 годзе, паўплывалі на фарміраванне беларускай дзяржаўнасці, у тым ліку на стварэнне сістэмы нацыянальнай адукацыі. Менавіта грамадска-палітычныя працэсы пач. ХХ ст. сталі штуршком і для рэалізацыі ідэі стварэння ў Беларусі першага нацыянальнага ўніверсітэта. Сярод першых прафесараў і выкладчыкаў БДУ было нямала актыўных удзельнікаў грамадскіх і палітычных рухаў, напрыклад, Віль­гельм Кнорын – адзін...

Часопісы БДУ. Новы фармат

Ужо год 14 навуковых часопісаў БДУ выходзяць у новым фармаце, а ў канцы 2017 г., 29 снежня, часопісы займелі сайты (інфармацыя загружаецца на дзвюх мовах – рускай і англійскай). З 2018 г. уводзіцца ў дзеянне электронная рэдакцыя. Для прасоўвання навуковых перыядычных выданняў БДУ ў базы даных Scopus і Web of Science былі ўпарадкаваны і сістэматызаваны ўсе навуковыя напрамкі, выключана дубляванне...

Фітнэс, гімнастыка, атлетыка, плаванне… У БДУ для супрацоўнікаў дзейнічаюць 42 групы здароўя

Перадавыя кампаніі ахвотна інвестуюць у здароўе супрацоўнікаў, бо гэта адбіваецца на эфектыўнасці працы. БДУ сочыць за тэндэнцыямі і стварае ўмовы для таго, каб кожны супрацоўнік мог палепшыць сваю фізічную форму. – Нам патрэбныя здаровыя кадры. Калі няма праблем з хваробамі, то супрацоўнік дае добры вынік у працы. Ва ўніверсітэце гэта разумеюць, – распавядае Васіль Амялюсік, старшыня спартыўна-масавай камісіі Прафсаюзнага камі­тэта...

Дырэктар НДІ ядзерных праблем БДУ Сяргей Максіменка: “Фундаментальная навука прыносіць прыбытак”

НДІ ядзерных праблем БДУ вось ужо больш за 30 гадоў займаецца фундаментальнымі распрацоўкамі. Дырэктар установы Сяргей МАКСІМЕНКА распавёў пра важныя вынікі інстытута за мінулы год і пра ролю фундаментальнай навукі ў ВНУ і дзяржаве. Удзел у праграмах і калабарацыях Сярод навуковых напрамкаў інстытута можна вылучыць: узаемадзеянне выпрамень­ванняў з рэчывам, ядзерная фізіка, фізіка часціц і высокіх энергій, электра-магнетызм складаных асяроддзяў, кантроль...

На “Вакацыях ў Лагойску” студэнты БДУ перамагалі страхі і білі асабістыя рэкорды (+відэа)

Свята “Вакацыі ў Лагойску” прайшло 25 студзеня ў Дзень Таццяны, заступніцы студэнцтва. Гарналыжны спартыўна-аздараўленчы комплекс “Лагойск” прыняў больш за паўтысячы актыўных студэнтаў і выкладчыкаў Белдзяржуніверсітэта. Удзельнікі спаборнічалі ў лыжнай эстафеце, каталіся на больш экстрэмальных горных лыжах, сноўбордзе і цюбінгу, сустрэліся са знакамітай біятланісткай. Арганізавала гэта мерапрыемства пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ. Рэцэпт вясёлага адпачынку даведваліся ўсе разам. Удзельнікамі маштабнай акцыі...