Вопыт кітайскіх студэнтаў

У нашым універсітэце вучыцца некалькі тысяч кітайскіх студэнтаў. Яны едуць з усёй краіны, каб паступіць у БДУ. Пры гэтым яны сутыкаюцца з мноствам праблем: моўны бар’ер, падрыхтоўка дакументаў, адаптацыя. Трое студэнтаў трэцяга курса факультэта журналістыкі падзяліліся сваімі гісторыямі паступлення. Цяпер яны свабодна падарожнічаюць, удзельнічаюць у святкаваннях, універсітэцкіх мерапрыемствах, але так было не заўсёды. Ма Юань прыехала да нас з поўначы...

Выпуск 1964 г.: 60 гадоў з фізічным факультэтам БДУ

  Ужо многія гады фізічны факультэт БДУ рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў. Дыпламаваныя фізікі ўслаўляюць alma mater у якасці работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў, выкладчыкаў, кандыдатаў навук, прафесараў, акадэмікаў. У гэтым годзе 60-гадовы юбілей адзначае ўнікальны выпуск 1964 г. Выпускнікі любяць і памятаюць родны факультэт, з цяплом успамінаюць пра вясёлыя студэнцкія гады, лекцыі і дарагіх выкладчыкаў. У 1958 г. фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены...

Чытаць (пра) сябе: студэнцкі паэтычны форум

Восьмы міжуніверсітэцкі паэтычны форум – традыцыйнае мерапрыемства творчага напрамку студэнцкага савета факультэта журналістыкі, накіраванае на раскрыццё талентаў аўтараў-выканаўцаў, чытальнікаў і аўтараў песень. Гэта выдатная магчымасць для культурнага і літаратурнага ўзбагачэння студэнтаў, слухачоў і ўсіх удзельнікаў. Сёлета арганізатары вырашылі падкрэсліць, што многія аўтары пачынаюць чытаць уголас свае творы, нібы распавядаючы пра сябе. Гэта мерапрыемства дае магчымасць кожнаму ўдзельніку адкрыць новыя грані...

Дынастыя Шамякіных: 67 гадоў з БДУ

Дынастыю Шамякіных складаюць доктар навук, прафесар, кандыдаты навук, аўтары навуковых і навукова-метадычных прац, аўтары літаратурных перакладаў. Педагагічны стаж дынастыі Шамякіных у БДУ складае 67 гадоў. Шамякіна Таццяна Іванаўна – доктар філалагічных навук, прафесар. Педагагічны стаж у БДУ – 50 гадоў (з іх на пасадзе загадчыцы трох розных кафедраў – 17 гадоў). Нарадзілася 8 кастрычніка 1948 года ў Мінску ў сям’і...

Выбаршчыкам пра ўдзел у Прэзідэнцкіх выбарах 2025 года: коратка пра галоўнае

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь былі прызначаны на 26 студзеня 2025 года ў адпаведнасці з пастановай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2024 года. Перыяд датэрміновага галасавання быў вызначаны Цэнтральнай выбарчай камісіяй Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам у пяцідзённы тэрмін да даты правядзення выбараў – з 21 па 25 студзеня 2025 года. 6 снежня 2024 года завяршылася...

Сумесная падрыхтоўка студэнтаў і інавацыі ў адукацыі: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

На чале з рэктарам Андрэем Каралём адбыўся афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ ў Кітай. Яго вынікам стала падпісанне шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве нашага ўніверсітэта з ВНУ КНР. Гэтыя дамоўленасці адкрываюць шырокія адукацыйныя перспектывы на кітайскім рынку і спрыяюць развіццю прадуктыўнага міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння дзвюх краін. Адной з першых дамоўленасцяў стала падпісанне пагаднення БДУ і Інстытута інавацыйнай адукацыі (ІІА, г. Санья, Кітай). Дакумент...

Вектар развіцця прафсаюза

29 кастрычніка прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ. На ёй падвялі вынікі працы ППАР за апошнія пяць гадоў. Вынікам мерапрыемства стала перавыбранне Івана Янушэвіча, які на гэтай пасадзе з 2022 года, старшынёй арганізацыі. Гісторыя прафсаюза ахоплівае ўвесь шлях універсітэта. За гэты час у ВНУ і дзяржаве адбылося шмат змен. Чым жа з’яўляецца прафсаюз БДУ сёння? У чым яго...


З пярсцёнкам не толькі ў ЗАГС, але і на Дзень роднай мовы

Зраніцы 21 лютага ў Інстытуце журналістыкі было вельмі ажыўлена. Адусюль гучала музыка, чуліся жарты, звонка разліваўся смех. Гэта вясёлыя дзяўчаты ў вышыванках сустракалі “насельнікаў” факультэта. “Абмяняю беларускае слоўка на абдымашкі”, — чыталася на вялікім плакаце, які прыгажуні трымалі над галавой. Акрамя шчырых усмешак і абаяльнасці дзяўчаты дарылі ранішнім наведвальнікам установы стужкі з нацыянальнымі ўзорамі, цытаты вядомых беларускіх дзеячаў, а таксама...

Фарміраванне школы фізічнай оптыкі ў БДУ. Да 115-годдзя з дня нараджэння акадэміка А. Н. Сеўчанкі

Развіццё навуковых даследаванняў у галіне оптыкі і сумежных напрамкаў, станаўленне прамысловай аптычнай вытворчасці ў Беларусі датуецца 50–60-мі гадамі мінулага стагоддзя. У Мінск вярнуўся А. Н. Сеўчанка, які абараніў у 1952 г. у Дзяржаўным аптычным інстытуце пад кіраўніцтвам С. І. Вавілава доктарскую дысертацыю. Услед за ім  з Ленінграда пераехалі вядомыя навукоўцы Б. І. Сцяпанаў, М. А. Ельяшэвіч. Вялікі ўнёсак у развіццё...

Што такое каханне? Даведаліся студэнты БДУ на адкрытай лекцыі (+відэа)

У рамках праекта “Адкрытыя лекцыі” 13 лютага напярэдадні дня святога Валянціна адбылася лекцыя загадчыка кафедры агульнай і клінічнай псіхалогіі факультэта сацыяльных навук БДУ прафесара Уладзіміра Дамарацкага “Што такое каханне?”. Ахвотнікаў даведацца адказ на гэта вечнае пытанне было шмат, і аўдыторыя фізічнага факультэта была перапоўнена. Уладзімір Антонавіч распавёў студэнтам, як разумелі каханне навуковыя, гістарычныя дзеячы і людзі мастацтва розных стагоддзяў.  А...

У інтарэсах студэнтаў. Інтэрнаты БДУ адзначаныя на аглядах-конкурсах і рыхтуюцца да Еўрапейскіх гульняў

Падышоў да канца яшчэ адзін сезон у Студэнцкім гарадку БДУ. 2017 год быў вельмі прадуктыўным, насычаным і цікавым. Сумесна з супрацоўнікамі цэнтра метадычнага забеспячэння рэалізацыі моладзевай палітыкі, які займаецца выхаваўчай і ідэалагічнай работай у Студэнцкім гарадку БДУ, і каардынацыйным саветам органаў студэнцкага самакіравання студгарадка, а таксама дзякуючы суладнай працы педагагічных работнікаў інтэрнатаў было аргані­завана больш за 280 культурна-забаўляльных і спартыўна-масавых...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКА КАФЕДРЫ фізічнай геаграфіі свету і адукацыйных тэхналогій; ПРАФЕСАРА КАФЕДРЫ фізікі паўправаднікоў і нанаэлектронікі; ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: ядзернай фізікі; лазернай фізікі і спектраскапіі; гісторыі новага і найноўшага часу; грамадзянскага працэсу і працоўнага права; СТАРШАГА ВЫКЛАДЧЫКА КАФЕДРЫ камп’ютарнага мадэлявання. Тэрмін конкурсу – адзін месяц з дня апублікавання аб’явы. Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Бабруйская,...

“Мы сутыкнуліся з адрозным менталітэтам.” Студэнты БДУ трыместр навучаліся ў Кенце

БДУ і Кенцкі ўніверсітэт у рамках праграмы Erasmus+ Key Action 1 International Credit Mobility рэалізуюць праект па абмене студэнтамі і выкладчыкамі. Першы набор – чатыры студэнткі і дзве аспіранткі, адабраныя ў выніку адкрытага конкурсу, якія тры месяцы навучальнага года правялі ў аўдыторыях не альма-матар, а Універсітэта Кента. У студзені дзяўчаты вярнуліся дахаты і распавялі карэспандэнту «Універсітэта», які досвед атрымалі дзякуючы...

Папулярны конкурс «БДУ ў тваім фармаце» прымае заяўкі!

Свае фота- і відэапрацы вы можаце адправіць па 11 сакавіка. У гэтым годзе арганізатары конкурсу абяцаюць нямала цікавых новаўвядзенняў! Далучайцеся да групы конкурсу, каб даведацца яшчэ больш пра ўмовы ўдзелу і сачыць за важнымі абнаўленнямі. А падаць заяўку можна па гэтай спасылцы.

Студэнты БДУ запрашаюць на паэтычнае шоў “Эшафот”

5 сакавіка 2018 у 20:00 у прасторы EventSPACE адбудзецца 28-ы выпуск паэтычнага шоу “Эшафот”. “Эшафот” – літаратурнае мерапрыемства, на якім 4 аўтары публічна чытаюць свае вершы. Журы мерапрыемства – 5 чалавек: як прафесійныя філолагі і літаратуразнаўцы, так і непрафесійныя знаўцы паэзіі. Любы ахвотнік таксама публічна можа выказаць сваё меркаванне пра прадстаўленыя вершы. Ужо больш за 200 аўтараў і 100 сяброў...

Знайшлі сабе час. Спартакіяда «Здароўе» сярод работнікаў БДУ выявіла пераможцаў

У БДУ спартыўныя не толькі студэнты, але і супрацоўнікі! Гэта даказалі спаборніцтвы штогадовай спартакіяды «Здароўе». Арганізатарам спартакіяды з’яўляецца спартыўна-масавая камісія прафкама работнікаў БДУ і кафедра фізвыхавання і спорту. Усяго  ў спартакіядзе прынялі ўдзел каманды 20 падраздзяленняў БДУ. Яны пазмагаліся за першае месца ў 10 відах спорту, сярод якіх валейбол, армрэстлінг, дартс, плаванне, шахматы і інш. Змаганні праходзілі на працягу ўсёй...

«Універсітэт – твой крок у будучыню»: мінскія гімназісты акунуліся ў атмасферу БДУ

Вялікая і дружная сям’я студэнтаў-актывістаў БРСМ БДУ на гэтым тыдні арганізавала ў гімназіях Мінска грамадска-асветніцкі праект «Універсітэт – твой крок у будучыню». Студэнты распавялі не толькі пра ўніверсітэт, факультэты, але таксама і пра студэнцкае жыццё. Мерапрыемства пачалося з прывітання ўдзельнікаў праекта, затым была праца з псіхолагам, які распавёў  гімназістам пра тыпы чалавечага  характару і пра тое, як не хвалявац­ца ў...

Смачна есці! Адкрылася абноўленая сталовая галоўнага корпуса (+відэа)

Сталовая галоўнага корпуса БДУ 6 лютага адкрылася пасля рамонту. Карэспандэнт газеты «Універсітэт» пабываў у абноўленай установе, куды на абед прыходзяць супрацоўнікі ўніверсітэта і студэнты. Выгляд памяшкання кардынальна змяніўся: новая яркая плітка, стыль­ныя постары на сценах, камфортныя канапкі. Па словах дацэнта кафедры дызайну факультэта сацыякультурных камунікацый Аляксея Семянцова, які працаваў над стварэннем дызайнерскага праекта сталовай, тут імкнуліся стварыць месца не толькі...