Праект «Сафія»: у кожнага ёсць шанец стварыць шчаслівую сям’ю!
На базе БДУ з 5 па 9 лютага прайшло экспрэс-навучанне па фарміраванні сямейных каштоўнасцяў і ўсвядомленага бацькоўства ў моладзі у межах рэспубліканскага праекта «Сафія». Праект рэалізуецца моладзевым крылом Беларускага саюза жанчын сумесна з нашым універсітэтам, а асновай для выяўлення праблематыкі паслужыла маштабнае сацыялагічнае даследаванне сямейных каштоўнасцяў сярод 1190 студэнтаў БДУ, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта...