“Мы сутыкнуліся з адрозным менталітэтам.” Студэнты БДУ трыместр навучаліся ў Кенце
БДУ і Кенцкі ўніверсітэт у рамках праграмы Erasmus+ Key Action 1 International Credit Mobility рэалізуюць праект па абмене студэнтамі і выкладчыкамі. Першы набор – чатыры студэнткі і дзве аспіранткі, адабраныя ў выніку адкрытага конкурсу, якія тры месяцы навучальнага года правялі ў аўдыторыях не альма-матар, а Універсітэта Кента. У студзені дзяўчаты вярнуліся дахаты і распавялі карэспандэнту «Універсітэта», які досвед атрымалі дзякуючы...