Выстава навуковых дасягненняў Беларусі адбылася ў НАН Беларусі. Што прадстаўляў БДУ?

  23 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла выстава навуковых дасягненняў, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе рэальных узораў, макетаў і мадэляў, а таксама каталогаў, прэзентацый было прадстаўлена гасцям. У моладзі ў трэндзе – навука! Мэта выставы – прадэманстраваць вынікі навуковых даследаванняў, эфектыўнасць інавацыйных праграм і сувязь навукі з вытворчасцю. Немалаважную ролю...

У будучыню праз прызму мінулага

  Гістарычнаму факультэту споўнілася 90 гадоў! За гэты час факультэт, як і ўвесь універсітэт, шмат чаго перажыў. Але не проста так кажуць, што ўсё рана ці позна вяртаецца да вытокаў. Вось і гістфак праз пэўны час вярнуўся ў сцены корпуса, з якога і пачалася ўся векавая гісторыя БДУ. У летапісе ўніверсітэта гэты корпус з’яўляецца будынкам №1. Само будаўніцтва дома прыпадае...

Навуковыя адкрыцці ў цэнтры ўвагі Мінска: як прайшлі першыя «Нобелеўскія лекцыі»

  10 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся першыя ў Мінску «Нобелеўскія чытанні». Гэта навукова-асветніцкае мерапрыемства, арганізаванае Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытутам (МФТІ) пры падтрымцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мэта «Нобелеўскіх чытанняў» – пазнаёміць студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца навукай, з дасягненнямі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, раскрыць сутнасць складаных адкрыццяў у даступнай і займальнай форме. Праграма мерапрыемства ўключала чатыры лекцыі, прысвечаныя дасягненням у галіне...

Напярэдадні важнай палітычнай падзеі

Сёння Беларусь знаходзіцца напярэдадні галоўнай палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта. Гэта вырашальны і значны момант у сацыяльным і эканамічным жыцці ўсяго беларускага грамадства. Ён прадвызначыць асноўны вектар развіцця дзяржавы і акрэсліць новыя магчымасці ўплыву на свет у цэлым. У наш час мы бачым глабальныя працэсы, якія прыводзяць да хваляванняў і перабудоў свядомасці мас, росту маналагічнасці паводзін, зносін, хуткасцяў. У такі...

Вопыт кітайскіх студэнтаў

У нашым універсітэце вучыцца некалькі тысяч кітайскіх студэнтаў. Яны едуць з усёй краіны, каб паступіць у БДУ. Пры гэтым яны сутыкаюцца з мноствам праблем: моўны бар’ер, падрыхтоўка дакументаў, адаптацыя. Трое студэнтаў трэцяга курса факультэта журналістыкі падзяліліся сваімі гісторыямі паступлення. Цяпер яны свабодна падарожнічаюць, удзельнічаюць у святкаваннях, універсітэцкіх мерапрыемствах, але так было не заўсёды. Ма Юань прыехала да нас з поўначы...

Выпуск 1964 г.: 60 гадоў з фізічным факультэтам БДУ

  Ужо многія гады фізічны факультэт БДУ рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў. Дыпламаваныя фізікі ўслаўляюць alma mater у якасці работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў, выкладчыкаў, кандыдатаў навук, прафесараў, акадэмікаў. У гэтым годзе 60-гадовы юбілей адзначае ўнікальны выпуск 1964 г. Выпускнікі любяць і памятаюць родны факультэт, з цяплом успамінаюць пра вясёлыя студэнцкія гады, лекцыі і дарагіх выкладчыкаў. У 1958 г. фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены...

Чытаць (пра) сябе: студэнцкі паэтычны форум

Восьмы міжуніверсітэцкі паэтычны форум – традыцыйнае мерапрыемства творчага напрамку студэнцкага савета факультэта журналістыкі, накіраванае на раскрыццё талентаў аўтараў-выканаўцаў, чытальнікаў і аўтараў песень. Гэта выдатная магчымасць для культурнага і літаратурнага ўзбагачэння студэнтаў, слухачоў і ўсіх удзельнікаў. Сёлета арганізатары вырашылі падкрэсліць, што многія аўтары пачынаюць чытаць уголас свае творы, нібы распавядаючы пра сябе. Гэта мерапрыемства дае магчымасць кожнаму ўдзельніку адкрыць новыя грані...


“Балансуючы паміж”. У Інстытуце журналістыкі адкрылася незвычайная экспазіцыя з фатаграфіямі на столі

На факультэт павышэння і перападрыхтоўкі павышэння кваліфікацыі кадраў прыходзяць самыя розныя людзі, з розным узроўнем адукацыі і досведам працы. Але ўсіх іх аб’ядноўвае мэтанакіраванасць і ўсвядомленасць свайго выбару. Таму што цяпер гэта не імпульсіўнае рашэнне, а ўзважанае разуменне таго, чаму хочацца прысвяціць жыццё. Са слоў выкладчыка Кацярыны Гуртавой, выстава “Балансуючы паміж” – гэта спроба аб’яднаць вельмі розных аўтараў у незвычайную...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: эканамічнай тэорыі; тэарэтычнай і інстытуцыя­нальнай эканомікі; германскіх моў; батанікі; малекулярнай біялогіі; інфарматыкі і камп’ютарных сістэм; квантавай радыёфізікі і оптаэлектронікі; вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі; тэхналогій праграмавання; ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду; грамадзянскага працэсу і працоўнага права; агульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі; тэорыі імавернасцяў і матэматычнай статыстыкі; дыферэнцы­яльных ураўненняў і...

Праз віхуры рэвалюцыі да асветы. Пра лёс першага дырэктара бібліятэкі БДУ Яўгеніі Гурвіч

Рэвалюцыйныя падзеі, якія пракаціліся па Расійскай імперыі ў 1917 годзе, паўплывалі на фарміраванне беларускай дзяржаўнасці, у тым ліку на стварэнне сістэмы нацыянальнай адукацыі. Менавіта грамадска-палітычныя працэсы пач. ХХ ст. сталі штуршком і для рэалізацыі ідэі стварэння ў Беларусі першага нацыянальнага ўніверсітэта. Сярод першых прафесараў і выкладчыкаў БДУ было нямала актыўных удзельнікаў грамадскіх і палітычных рухаў, напрыклад, Віль­гельм Кнорын – адзін...

Часопісы БДУ. Новы фармат

Ужо год 14 навуковых часопісаў БДУ выходзяць у новым фармаце, а ў канцы 2017 г., 29 снежня, часопісы займелі сайты (інфармацыя загружаецца на дзвюх мовах – рускай і англійскай). З 2018 г. уводзіцца ў дзеянне электронная рэдакцыя. Для прасоўвання навуковых перыядычных выданняў БДУ ў базы даных Scopus і Web of Science былі ўпарадкаваны і сістэматызаваны ўсе навуковыя напрамкі, выключана дубляванне...

Фітнэс, гімнастыка, атлетыка, плаванне… У БДУ для супрацоўнікаў дзейнічаюць 42 групы здароўя

Перадавыя кампаніі ахвотна інвестуюць у здароўе супрацоўнікаў, бо гэта адбіваецца на эфектыўнасці працы. БДУ сочыць за тэндэнцыямі і стварае ўмовы для таго, каб кожны супрацоўнік мог палепшыць сваю фізічную форму. – Нам патрэбныя здаровыя кадры. Калі няма праблем з хваробамі, то супрацоўнік дае добры вынік у працы. Ва ўніверсітэце гэта разумеюць, – распавядае Васіль Амялюсік, старшыня спартыўна-масавай камісіі Прафсаюзнага камі­тэта...

Дырэктар НДІ ядзерных праблем БДУ Сяргей Максіменка: “Фундаментальная навука прыносіць прыбытак”

НДІ ядзерных праблем БДУ вось ужо больш за 30 гадоў займаецца фундаментальнымі распрацоўкамі. Дырэктар установы Сяргей МАКСІМЕНКА распавёў пра важныя вынікі інстытута за мінулы год і пра ролю фундаментальнай навукі ў ВНУ і дзяржаве. Удзел у праграмах і калабарацыях Сярод навуковых напрамкаў інстытута можна вылучыць: узаемадзеянне выпрамень­ванняў з рэчывам, ядзерная фізіка, фізіка часціц і высокіх энергій, электра-магнетызм складаных асяроддзяў, кантроль...

На “Вакацыях ў Лагойску” студэнты БДУ перамагалі страхі і білі асабістыя рэкорды (+відэа)

Свята “Вакацыі ў Лагойску” прайшло 25 студзеня ў Дзень Таццяны, заступніцы студэнцтва. Гарналыжны спартыўна-аздараўленчы комплекс “Лагойск” прыняў больш за паўтысячы актыўных студэнтаў і выкладчыкаў Белдзяржуніверсітэта. Удзельнікі спаборнічалі ў лыжнай эстафеце, каталіся на больш экстрэмальных горных лыжах, сноўбордзе і цюбінгу, сустрэліся са знакамітай біятланісткай. Арганізавала гэта мерапрыемства пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ. Рэцэпт вясёлага адпачынку даведваліся ўсе разам. Удзельнікамі маштабнай акцыі...

Аспірантура БДУ: паказчыкі вышэйшыя за ўсталяваныя

Сёння Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт з’яўляецца найбуйнейшай установай пасляўніверсітэцкай адукацыі нашай краіны, у якой навучаецца 20 % аспірантаў Рэспублікі Беларусь. АСПІРАНТУРЫ БДУ 90 ГАДОЎ Вышэйшай ступенню асноўнай адукацыі  ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца падрых­тоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. Універсітэт сярод усіх устаноў пасля­ўніверсітэцкай адукацыі Беларусі ўносіць самы важкі ўклад у гэты ўзровень адукацыі, забяспечваючы інтэлектуальную бяспеку  нашай краіны. Аспірантура ў БДУ створана...

I Філфаканскі фэст кароткаметражнага кіно “Кітай у Беларусі” пройдзе ў БДУ

Накіравана мерапрыемства на развіццё беларуска-кітайскага культурнага дыялогу, стварэнне ўмоў для раскрыцця рэжысёрскіх здольнасцяў моладзі і яе стымуляванне да вывучэння нацыянальнай культуры і традыцый Кітая і Беларусі. Да ўдзелу запрашаюцца непрафесійныя каманды школьнікаў, студэнтаў і іх бацькоў, а таксама ўсе ахвотнікі. Пры гэтым геаграфічных абмежаванняў няма, свае працы могуць дасылаць як аўтары з Беларусі, так і з блізкага і далёкага замежжа....

БДУ ў Google Scholar. Топ-20 самых цытуемых навукоўцаў

Google Scholar – бясплатная пошукавая сістэма па поўных тэкстах навуковых публікацый усіх фарматаў і дысцыплін. Індэкс Google Scholar уключае дадзеныя з большасці рэцэнзаваных анлайн-часопісаў найбуйнейшых навуковых выдавецтваў Еўропы і Амерыкі. «Акадэмія Google» індэксуе ўсе сайты ўніверсітэтаў і ўніверсітэцкія рэпазітарыі, таму ў профіль GSC аўтаматычна трапляюць практычна ўсе існыя ў інтэрнэце працы. На сёння 2479 супрацоўнікаў комплексу БДУ маюць правільна наладжаны...

У часопісе Nature Nanotechnology надрукаваны артыкул навукоўцаў-хімікаў з БДУ

Супрацоўнікамі лабараторыі нанахіміі НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ пад кіраўніцтвам лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі доктара хімічных навук Міхаіла Арцем’ева ў суаўтарстве з навукоўцамі з Тэхнічнага ўніверсітэта г. Берлін апублікаваны артыкул «Directed emission of CdSenanoplatelets originating from strongly anisotropic 2D electronic structure» у адным з вядучых сусветных навуковых часопісаў Nature Nanotechnology (5-гадовы імпакт-фактар = 44.3). У дадзенай працы ўпершыню экспе­ры­ментальна прадэманстравана здоль­насць...