На спартыўным алімпе. Вынікі круглагадовай студэнцкай спартакіяды 2017 года падведзены ў БДУ
Імёны пераможцаў названы на ўрачыстым спартыўным вечары ва ўніверсітэце, які прайшоў 19 снежня. Уладальнікам першага месца стаў юрыдычны факультэт, другога – факультэт міжнародных адносін. Трэцім месцам ганараваны механіка-матэматычны факультэт. Усяго ў спартакіядзе прынялі ўдзел 15 каманд факультэтаў, а таксама Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій, Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій, Інстытута журналістыкі і Міжнароднага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава...