Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


72-гадовы выпуснік факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ІЖ Сямён Елізараў: “Я ж не па дыплом прыйшоў, а па веды…”

У гісторыі факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Інстытута журналістыкі адбылася ўнікальная абарона дыпломнага праекта. З працай “Мужчынскі погляд на жаночую прозу ў сучаснай беларускай літаратуры” выступіў 72-гадовы слухач названага факультэта Сямён Елізараў. Гэта адзіны выпадак, калі выпускнік у такім ганаровым узросце абараніў праект па спецыяльнасці “Літаратурна-мастацкая творчасць”. Характэрна, што па першай адукацыі Сямён Елізараў з’яўляецца інжынерам-будаўніком. Навуковым кіраўніком выступіла дацэнт...

Студэнцкія арганізацыі павіншавалі БДУ з Днём абаронцаў Айчыны

У галоўным корпусе БДУ студэнцкія арганізацыі павіншавалі студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэту з Днём абаронцаў Айчыны. Святочная акцыя сабрала не толькі хлопцаў, якіх тут, на «мужчынскіх» спецыяльнасцях, шмат, але і дзяўчат! Прафкам студэнтаў БДУ падрыхтаваў некалькі інтэрактыўных зон. Дзяўчаты-майстрыхі навучылі хутка і прыгожа пашыць арыгінальны гальштук-матылёк. І калі хлопцы з цікавасцю назіралі за руплівымі рухамі іголкі, дзяўчаты беглі падпісаць паштоўку, каб...

“Наша беларускае слова – сонца, якое не закоціцца.” На філфаку БДУ зладзілі Тыдзень роднай мовы

Як вядома, 21 лютага адзначаецца міжнароднае свята роднай мовы. Менавіта таму ў гэты дзень распачаўся Тыдзень роднай мовы на філалагічным факультэце. Лагічнасць адзначэння гэтага свята ў яго сцянах падкрэсліў і дэкан факультэта Іван Роўда. Выступілі таксама і нашыя паважаныя госці: прарэктар БДУ па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі Сяргей Ходзін, дацэнт кафедры прыватных методык Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ...

Ёркшырскі тэр’ер замест аўчаркі? У БДУ завітала кіналагічная служба мытні «Мінск-2»

Універсітэт на 23 лютага зрабіў студэнтам адразу некалькі падарункаў. Адным з іх стала прэзентацыя працы кіналагічнай службы мытні «Мінск-2». І сур’ёзна, і весела: з аднаго боку, важная інфармацыя і відэа пра наркотыкі, з іншага – выступленні кінолагаў са сваімі чатырохногімі сябрамі. «Звычайна такія сустрэчы праходзілі для студэнтаў мытнай справы ФМА. Мы захапіліся працай кінолагаў з сабакамі і запрасілі іх і...

З пярсцёнкам не толькі ў ЗАГС, але і на Дзень роднай мовы

Зраніцы 21 лютага ў Інстытуце журналістыкі было вельмі ажыўлена. Адусюль гучала музыка, чуліся жарты, звонка разліваўся смех. Гэта вясёлыя дзяўчаты ў вышыванках сустракалі “насельнікаў” факультэта. “Абмяняю беларускае слоўка на абдымашкі”, — чыталася на вялікім плакаце, які прыгажуні трымалі над галавой. Акрамя шчырых усмешак і абаяльнасці дзяўчаты дарылі ранішнім наведвальнікам установы стужкі з нацыянальнымі ўзорамі, цытаты вядомых беларускіх дзеячаў, а таксама...

Фарміраванне школы фізічнай оптыкі ў БДУ. Да 115-годдзя з дня нараджэння акадэміка А. Н. Сеўчанкі

Развіццё навуковых даследаванняў у галіне оптыкі і сумежных напрамкаў, станаўленне прамысловай аптычнай вытворчасці ў Беларусі датуецца 50–60-мі гадамі мінулага стагоддзя. У Мінск вярнуўся А. Н. Сеўчанка, які абараніў у 1952 г. у Дзяржаўным аптычным інстытуце пад кіраўніцтвам С. І. Вавілава доктарскую дысертацыю. Услед за ім  з Ленінграда пераехалі вядомыя навукоўцы Б. І. Сцяпанаў, М. А. Ельяшэвіч. Вялікі ўнёсак у развіццё...

Што такое каханне? Даведаліся студэнты БДУ на адкрытай лекцыі (+відэа)

У рамках праекта “Адкрытыя лекцыі” 13 лютага напярэдадні дня святога Валянціна адбылася лекцыя загадчыка кафедры агульнай і клінічнай псіхалогіі факультэта сацыяльных навук БДУ прафесара Уладзіміра Дамарацкага “Што такое каханне?”. Ахвотнікаў даведацца адказ на гэта вечнае пытанне было шмат, і аўдыторыя фізічнага факультэта была перапоўнена. Уладзімір Антонавіч распавёў студэнтам, як разумелі каханне навуковыя, гістарычныя дзеячы і людзі мастацтва розных стагоддзяў.  А...

У інтарэсах студэнтаў. Інтэрнаты БДУ адзначаныя на аглядах-конкурсах і рыхтуюцца да Еўрапейскіх гульняў

Падышоў да канца яшчэ адзін сезон у Студэнцкім гарадку БДУ. 2017 год быў вельмі прадуктыўным, насычаным і цікавым. Сумесна з супрацоўнікамі цэнтра метадычнага забеспячэння рэалізацыі моладзевай палітыкі, які займаецца выхаваўчай і ідэалагічнай работай у Студэнцкім гарадку БДУ, і каардынацыйным саветам органаў студэнцкага самакіравання студгарадка, а таксама дзякуючы суладнай працы педагагічных работнікаў інтэрнатаў было аргані­завана больш за 280 культурна-забаўляльных і спартыўна-масавых...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКА КАФЕДРЫ фізічнай геаграфіі свету і адукацыйных тэхналогій; ПРАФЕСАРА КАФЕДРЫ фізікі паўправаднікоў і нанаэлектронікі; ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: ядзернай фізікі; лазернай фізікі і спектраскапіі; гісторыі новага і найноўшага часу; грамадзянскага працэсу і працоўнага права; СТАРШАГА ВЫКЛАДЧЫКА КАФЕДРЫ камп’ютарнага мадэлявання. Тэрмін конкурсу – адзін месяц з дня апублікавання аб’явы. Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Бабруйская,...

“Мы сутыкнуліся з адрозным менталітэтам.” Студэнты БДУ трыместр навучаліся ў Кенце

БДУ і Кенцкі ўніверсітэт у рамках праграмы Erasmus+ Key Action 1 International Credit Mobility рэалізуюць праект па абмене студэнтамі і выкладчыкамі. Першы набор – чатыры студэнткі і дзве аспіранткі, адабраныя ў выніку адкрытага конкурсу, якія тры месяцы навучальнага года правялі ў аўдыторыях не альма-матар, а Універсітэта Кента. У студзені дзяўчаты вярнуліся дахаты і распавялі карэспандэнту «Універсітэта», які досвед атрымалі дзякуючы...

Папулярны конкурс «БДУ ў тваім фармаце» прымае заяўкі!

Свае фота- і відэапрацы вы можаце адправіць па 11 сакавіка. У гэтым годзе арганізатары конкурсу абяцаюць нямала цікавых новаўвядзенняў! Далучайцеся да групы конкурсу, каб даведацца яшчэ больш пра ўмовы ўдзелу і сачыць за важнымі абнаўленнямі. А падаць заяўку можна па гэтай спасылцы.