На сувязі з космасам
Студэнты і супрацоўнікі БДУ падчас сеанса сувязі з Міжнароднай касмічнай станцыяй павіталі першую беларускую жанчыну-касманаўта Марыну Васілеўскую і з першых вуснаў пачулі адказы на свае пытанні. – Радасна, што сеанс сувязі праходзіць у БДУ, дзе ёсць традыцыі распрацоўкі і запуску касмічных апаратаў. Да нядаўняга часу два з іх знаходзіліся на калязямной арбіце. Адзін спадарожнік пасля пяці гадоў функцыянавання вывелі з...