Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Традыцыі ўніверсітэта: ад Францыска Скарыны да сучаснасці

26–27 кастрычніка на гістарычным і юрыдычным факультэтах БДУ адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя «Традыцыі ўніверсітэта: ад Францыска Скарыны да сучаснасці». Канферэнцыя была прымеркавана да 500-гадовага юбілею беларус­кага кнігадрукавання і надыходзячага стагоддзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які заклаў    аснову для фарміравання сістэмы вышэйшай адукацыі і навукі сучаснай Беларусі. Навуковы форум сабраў больш за 80 вядомых айчынных і замежных спецыялістаў, якія займаюцца вывучэннем актуальных...

Галасы мінулага. Першыя газеты БДУ вярнуліся ў Беларусь

Намаганнямі Фундаментальнай бібліятэкі БДУ перададзены лічбавыя копіі ўніверсітэцкіх газет 1920–30-х гадоў з Расійскай нацыянальнай бібліятэкі. Як вядома, арыгіналы газет БДУ 1920–30-х гадоў амаль цалкам былі страчаныя падчас Вялікай   Айчыннай вайны і не захаваліся ў бібліятэчных, архіўных і музейных установах Беларусі. Адзінкавыя  экзэмпляры знаходзіліся ў фондах Расійскай нацыянальнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбургу. Разумеючы каштоўнасць першых перыядычных выданняў, Фундаментальная бібліятэка БДУ па­чала работу...

З аўдыторыі на баль. Студэнты БДУ пераўвасобіліся ў папялушак і прынцаў (+відэа)

Больш за 200 студэнтаў з розных факультэтаў і ўстаноў адукацыі БДУ, якія маюць высокія дасягненні ў навучальнай, навуковай, грамадскай, культурнай і спартыўнай дзейнасці прынялі ўдзел у танцавальнай праграме “Студэнцкі баль БДУ” ў рамках святкавання 96-годдзя alma mater. Баль адкрыў урачыстай прамовай прарэктар па выхаваўчай і вучэбнай рабоце Уладзімір Сувораў: “Цудоўны праект, цудоўныя людзі тут сабраліся. Хацелася б падзяліцца адчуваннем, якое...

Вадим Демчог на встрече со студентами БГУ: «Моя истинная природа – это вселенная» (+видео)

Не каждый день встречаешься с такими личностями как Вадим Демчог, а тем более разговариваешь с ним по душам и даже о самом сокровенном… 26 октября в актовом зале филологического факультета БГУ более 550 студентов могли увидеть мастер-класс известного российского актера театра и кино и задать ему любой интересующий вопрос.Творческий вечер был организован управлением воспитательной работы с молодежью БГУ. Вадим Викторович...

У цэнтры ўвагі – падрыхтоўка студэнтаў і матывацыя выкладчыкаў. Рэктар БДУ правёў сустрэчы на факультэтах (+відэа)

Рэктар БДУ Андрэй Кароль наведаў ФФСН, Інстытут журналістыкі, біялагічны і юрыдычны факультэты, дзе абмеркаваў з кіраўніцтвам і загадчыкамі кафедраў стан і перспектывы падраздзяленняў.   12 кастрычніка на факультэце філасофіі і сацыяльных навук адбылася сустрэча з кіраўніцтвам факультэта і кафедрамі, а таксама з членамі савета і прафесарска-выкладчыцкім складам ФФСН. «Наведванне структурнага падраздзялення абумоўлена некаль­кімі мэтамі. Адна з іх дыягнастычная, уключае магчымасць...

Пад эгідай Канфуцыя. У БДУ адкрылі помнік вялікаму кітайскаму філосафу (+відэа)

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Развіццё беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў сферы вышэйшай адукацыі ў рамках праекта «Пояс і Шлях» прайшла 26 кастрычніка ў БДУ. Мерапрыемства накіравана на ўмацаванне беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі. Яго ўдзельнікамі сталі каля 100 кіраўнікоў беларускіх ВНУ, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэтаў Кітая. З вітальнымі словамі да ўдзель­нікаў звярнуліся міністр адукацыі Беларусі Ігар...

Гастролі Санкт-Пецярбургскага Дзяржаўнага драматычнага тэатра “Прытулак Камедыянта” адбудуцца на сцэне Купалаўскага тэатра з 12 па 15 лістапада

“Прытулак камедыянта” – першы ў Расіі дзяржаўны рэпертуарны тэатр без сталай трупы. Дырэктар – мастацкі кіраўнік тэатра Віктар Мінкоў запрашае да супрацоўніцтва як вядомых, так і маладых рэжысёраў і пазнавальных артыстаў. У 2013 годзе ў рамках фестывалю ТЭАРТ у Мінску быў паказаны адзін з самых нашумелых спектакляў тэатра – “Лір” у пастаноўцы Канстанціна Багамолава. У 2017 годзе ў Мінску будуць...

«Беларусь вітае Сочы!». БДУ праявіў сябе на XIX Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў (+відэа)

Алімпійскі парк у Сочы на 9 дзён стаў краінай моладзі. Больш за 20 000 чалавек з 188 краін свету прыехалі на XIX Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў, які ўжо трэці раз прымала суседка Расія. «Беларусь вітае Сочы» – натхнёна і з гонарам у адзін голас прагучалі прывітальныя словы беларускай моладзі на адрас цёплага паўднёвага курорта і ўсіх удзельнікаў маштабнага форуму....

Аб’явы

ДЗЯРЖАЎНЫ ІНСТЫТУТ КІРАВАННЯ І САЦЫЯЛЬНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ БДУ аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад: Старшага выкладчыка кафедры мастацтваў  і асяродкавага дызайну, Дацэнта кафедры эканомікі i кiравання бiзнесам. Тэрмін конкурсу – адзін месяц з дня апублікавання аб’явы. Адрас: 220004, г. Мінск, вул. Шпалерная, 7, Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ, аддзел кадраў,  тэл. 3060027, 3060028

Пераможам гуртам: БДУ 20-ы раз сустракае чвэрцьфінал чэмпіянату свету па праграмаванні

Ужо 20-ы, юбілейны, раз у сценах Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца 1/4 фіналу АСМ-спаборніцтваў каманднага чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў. 1–2 лістапада мерапрыемства збярэ больш за 55 каманд з найбуйнейшых універсітэтаў Беларусі, Латвіі, Эстоніі, Літвы і Калінінградскай вобласці РФ. Сёлета БДУ ўскладае спадзяванні на 6 каманд, у склад якіх уваходзяць 18 студэнтаў і магістрантаў факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі. Усяго...

Супрацоўніцтва праз творчасць. На філфаку прайшлі майстар-класы пераможцаў конкурсу “Настаўнік года” (+відэа)

У апошняй дэкадзе верасня на базе філалагічнага факультэта БДУ прайшлі майстар-класы па беларускай, рускай мове і літаратурах. Мерапрыемства праходзіла ў межах Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь–2017”, які арганізоўвае Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, і было адзначана Падзякай міністра адукацыі Ігара Карпенкі. Кожны педагог-майстар змог разгарнуць сваю творчую дзейнасць на поўную моц: шырока выкарыстоўвалася праца ў творчых...