Вопыт кітайскіх студэнтаў

У нашым універсітэце вучыцца некалькі тысяч кітайскіх студэнтаў. Яны едуць з усёй краіны, каб паступіць у БДУ. Пры гэтым яны сутыкаюцца з мноствам праблем: моўны бар’ер, падрыхтоўка дакументаў, адаптацыя. Трое студэнтаў трэцяга курса факультэта журналістыкі падзяліліся сваімі гісторыямі паступлення. Цяпер яны свабодна падарожнічаюць, удзельнічаюць у святкаваннях, універсітэцкіх мерапрыемствах, але так было не заўсёды. Ма Юань прыехала да нас з поўначы...

Выпуск 1964 г.: 60 гадоў з фізічным факультэтам БДУ

  Ужо многія гады фізічны факультэт БДУ рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў. Дыпламаваныя фізікі ўслаўляюць alma mater у якасці работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў, выкладчыкаў, кандыдатаў навук, прафесараў, акадэмікаў. У гэтым годзе 60-гадовы юбілей адзначае ўнікальны выпуск 1964 г. Выпускнікі любяць і памятаюць родны факультэт, з цяплом успамінаюць пра вясёлыя студэнцкія гады, лекцыі і дарагіх выкладчыкаў. У 1958 г. фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены...

Чытаць (пра) сябе: студэнцкі паэтычны форум

Восьмы міжуніверсітэцкі паэтычны форум – традыцыйнае мерапрыемства творчага напрамку студэнцкага савета факультэта журналістыкі, накіраванае на раскрыццё талентаў аўтараў-выканаўцаў, чытальнікаў і аўтараў песень. Гэта выдатная магчымасць для культурнага і літаратурнага ўзбагачэння студэнтаў, слухачоў і ўсіх удзельнікаў. Сёлета арганізатары вырашылі падкрэсліць, што многія аўтары пачынаюць чытаць уголас свае творы, нібы распавядаючы пра сябе. Гэта мерапрыемства дае магчымасць кожнаму ўдзельніку адкрыць новыя грані...

Дынастыя Шамякіных: 67 гадоў з БДУ

Дынастыю Шамякіных складаюць доктар навук, прафесар, кандыдаты навук, аўтары навуковых і навукова-метадычных прац, аўтары літаратурных перакладаў. Педагагічны стаж дынастыі Шамякіных у БДУ складае 67 гадоў. Шамякіна Таццяна Іванаўна – доктар філалагічных навук, прафесар. Педагагічны стаж у БДУ – 50 гадоў (з іх на пасадзе загадчыцы трох розных кафедраў – 17 гадоў). Нарадзілася 8 кастрычніка 1948 года ў Мінску ў сям’і...

Выбаршчыкам пра ўдзел у Прэзідэнцкіх выбарах 2025 года: коратка пра галоўнае

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь былі прызначаны на 26 студзеня 2025 года ў адпаведнасці з пастановай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2024 года. Перыяд датэрміновага галасавання быў вызначаны Цэнтральнай выбарчай камісіяй Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам у пяцідзённы тэрмін да даты правядзення выбараў – з 21 па 25 студзеня 2025 года. 6 снежня 2024 года завяршылася...

Сумесная падрыхтоўка студэнтаў і інавацыі ў адукацыі: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

На чале з рэктарам Андрэем Каралём адбыўся афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ ў Кітай. Яго вынікам стала падпісанне шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве нашага ўніверсітэта з ВНУ КНР. Гэтыя дамоўленасці адкрываюць шырокія адукацыйныя перспектывы на кітайскім рынку і спрыяюць развіццю прадуктыўнага міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння дзвюх краін. Адной з першых дамоўленасцяў стала падпісанне пагаднення БДУ і Інстытута інавацыйнай адукацыі (ІІА, г. Санья, Кітай). Дакумент...

Вектар развіцця прафсаюза

29 кастрычніка прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ. На ёй падвялі вынікі працы ППАР за апошнія пяць гадоў. Вынікам мерапрыемства стала перавыбранне Івана Янушэвіча, які на гэтай пасадзе з 2022 года, старшынёй арганізацыі. Гісторыя прафсаюза ахоплівае ўвесь шлях універсітэта. За гэты час у ВНУ і дзяржаве адбылося шмат змен. Чым жа з’яўляецца прафсаюз БДУ сёння? У чым яго...


Аб’явы

УСТАНОВА БДУ «НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧЫ IНСТЫТУТ ПРЫКЛАДНЫХ ПРАБЛЕМ МАТЭМАТЫКI I IНФАРМАТЫКI» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасады ВЯДУЧАГА НАВУКОВАГА СУПРАЦОЎНІКА навукова-даследчай лабараторыі праблем бяспекі інфармацыйных тэхналогій. Тэрмiн конкурсу – адзiн месяц з дня апублiкавання аб’явы. Адрас: 220030, г. Мiнск, пр. Незалежнасцi, 4, п. 802, НДI прыкладных праблем матэматыкi i iнфарматыкi, тэл. 209-51-04.

Школа SMM БДУ: новыя вынікі і гарызонты

15 лістапада завяршыўся другі сезон адукацыйнага праекта Медыяцэнтра БДУ “Школа SMM БДУ”. Удзел у ім прынялі адміністратары суполак факультэтаў, студэнцкіх арганізацый, структур і падраздзяленняў універсітэта. Упершыню заняткі школы SMM БДУ былі праведзены ўвесну гэтага года. З таго часу праект значна змяніўся: быў ажыццёўлены рэбрэндынг школы, перагледжана праграма заняткаў і падыход да выканання і праверкі хатніх заданняў, якія замацоўваюць атрыманыя веды....

Як падняць самаацэнку

“Жыць з нізкай самаацэнкай – нібы ехаць у аўтамабілі з уключаным ручным тормазам” Бывае, што, гледзячы ў люстэрка, мы думаем пра сябе, што не надта прыгожыя, не надта ўдачлівыя, зусім не разумныя і не шчаслівыя. Часцей за ўсё гэта далёка ад праўды, але нішто так не дзейнічае на наша самаадчуванне, як самаўнушэнне. Гэта ўплывае не толькі на настрой, але і...

Навуковы студэнцкі савет факультэта міжнародных адносін БДУ прымае навуковыя артыкулы

На факультэце міжнародных адносін БДУ плануецца выданне дзевятнаццатага выпуску “Зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў”. Публікацыі залічваюцца як удзел у НДРС, маюць значэнне пры паніжэнні аплаты навучання студэнтам платнай формы навучання. Выпускам зборніка прысвойваецца ISSN, ажыццяўляецца іх абавязковае рассылка па асноўных бібліятэках краіны. Дзевятнаццаты зборнік плануецца выпусціць да 31 студзеня 2018 г. Пры неабходнасці падаецца пацвярджэнне публікацыі. Тэрмін падачы артыкулаў:...

“Няхай у вашых душах жыве паэзія…” У БДУ прайшоў другі ўніверсітэцкі паэтычны форум (+відэа)

Другі ўніверсітэцкі паэтычны форум прайшоў 9 і 10 лістапада і сабраў у Інстытуце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта творчую моладзь, якая шчыра любіць паэзію. Сёлета праца прайшла пад дэвізам “пашыраючы гарызонты”, бо гэтым разам форум прымаў маладых паэтаў і чытальнікаў з розных універсітэтаў. У конкурсе прынялі ўдзел больш за 300 прац ад студэнтаў БДУ, БДТУ, БДУ імя М. Танка, БДУІР, БДУКМ,...

БДУ ў СМІ Беларусі

БДУ ўпершыню ўвайшоў ва  ўплывовы амерыканскі рэйтынг вядучых універсітэтаў свету Best Global Universities – БелТА, БелаПАН, minsknews.by, edu.gov.by, ecopress.by, belros.tv (09.11), БТ-1, СТБ, mail.ru (10.11). Прэзідэнт Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК) Петэр Маўрэр наведаў БДУ – БелаПАН (03.11), wuz.by (04.11), sputnik.by (07.11), БТ-1, СТБ, АНТ, БелТА (08.11). Юбілейны чвэрцьфінал чэмпіянату па праграмаванні сярод студэнтаў Заходняга рэгіёна адбыўся ў БДУ –...

Маладыя вятры. Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка пагутарыў са студэнтамі ФФСН (+відэа)

На ФФСН рэалізуецца праект “Студэнцкая ліга маладых выбаршчыкаў”, у якім удзельнічаюць студэнты БДУ і школьнікі старэйшых класаў г. Мінска. 10 лістапада з маладымі грамадскімі актывістамі сустрэўся міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка абмеркаваць тэму “Моладзевае лідарства ў адукацыйным працэсе”. У сустрэчы прыняў удзел рэктар БДУ Андрэй Кароль. Сярод пытанняў – ацэнка ролі студэнцкага лідарства падчас універсітэцкай адукацыі, студэнцкае самакіраванне як форма...

Упершыню ў Беларусі пры садзейнічанні Геаграфічнага грамадства Беларусі праводзіцца “Геаграфічная дыктоўка РГГ”

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотнікі. Колькасць месцаў абмежавана! Дыктоўка будзе праходзіць у корпусе геаграфічнага факультэта БДУ 26 лістапада па адрасе: г. Мінск, вул. Ленінградская 16, аўд. 312, 311 (3 паверх), 212 (2 паверх). Папярэдняя рэгістрацыя па пошце yarotaubgo@gmail.com або форме ці па нумары тэлефона: +375291251557 (Vel.), (8017)2095478 (абавязкова). Рэжым працы: 11.00 – пачатак працы пляцоўкі; 11.00-12.00 – збор, рэгістрацыя ўдзельнікаў...

У Піцеры – быць! Пяць каманд БДУ ў паўфінале ЧС (+відэа)

Пяць каманд Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта выйшлі ў паўфінал Чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў! Гэта стала дзякуючы перамозе студэнтаў БДУ ў юбілейным чвэрцьфінале гэтых прэстыжных спаборніцтваў, якія завяршыліся 2 лістапада ў Мінску. Нельга не адзначыць, што каманды БДУ ў вельмі складанай канкурэнтнай барацьбе паказалі найлепшы вынік за апошнія гады: 6 каманд БДУ ўвайшлі ў першую дзевятку пераможцаў. Абсалютным пераможцам спаборніцтваў...

Праект “Студэнт БДУ на тыдзень” паказаў як важна ўмець думаць, вучыцца і добра адпачываць

Сёлета ўдзельнікамі праекта “Студэнт БДУ на тыдзень” сталі 80 навучэнцаў 10-х і 11-х класаў беларускіх устаноў сярэдняй адукацыі. Слухачы на працягу пяці дзён з 30 кастрычніка па 3 лістапада знаёміліся з адукацыйнай дзейнасцю БДУ. Школьнікі наведалі навучальныя заняткі на розных курсах і спецыяльнасцях, праслухалі лекцыі, выканалі практычныя заданні, а таксама пазнаёміліся з пазанавучальнай дзейнасцю ўніверсітэта. Усяго сваіх патэнцыйных студэнтаў прынялі...

Віншуем: кафедры крыміналістыкі юрыдычнага факультэта БДУ споўнiлася 45 гадоў!

Сёлета кафедра крыміналістыкі юрыдычнага факультэта БДУ адзначае юбілей – 45 гадоў. Да гэтай важнай даты прысвяцілі шэраг мерапрыемстваў. Сярод іх публікацыя зборніка навуковых прац і міжнародная канферэнцыя. Апроч гэтага прыгадалі значныя падзеі з гісторыі кафедры і тых дзеячаў, без якіх немагчыма ўявіць навуку пра крыміналістыку. Душа кафедры Сваю гісторыю кафедра крыміналістыкі юрыдычнага факультэта БДУ распачала ў 1972 годзе. З тых...