Геафак – гэта не хабза. Першы стобальнік пра свае ўражанні аб вучобе ва ўніверсітэце
Сёлета Мікіта РАГОЎСКІ з Светлагорску стаў першым стобальнікам па геаграфіі. Карэспандэнту газеты «Універсітэт» ён распавёў пра асаблівасці жыцця ў інтэрнаце, пра цікавых выкладчыкаў, падрыхтоўку да алімпіяд і студэнцкі капуснік. – Калі вяртаюсь у Светлагорск, мяне дзівіць, што няма гулу машын. Адчуваецца правінцыя. У Менску шмат людзей — шэрай масы, якія праліваюць злосць на іншых. Напрыклад, могуць у метро спецыяльна...