Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


БДУ прыме удзел у XIX Сусветным фэсце моладзі і студэнтаў

Васемнаццаць студэнтаў і супрацоўнікаў БДУ прымуць удзел у XIX Сусветным фэсце моладзі і студэнтаў. Мерапрыемства пройдзе з 14 па 22 кастрычніка ў г. Сочы (Расія). Студэнты БДУ наведаюць фэст у складзе беларускай дэлегацыі, якую ўзначаліць міністр адукацыі Ігар Карпенка. У яе ўвойдуць 300 чалавек, у ліку якіх журналісты, спартсмены, удзельнікі і пераможцы творчых, інтэлектуальных конкурсаў, а таксама лідары моладзевых арганізацый...

“Хто куды, а мы – у Гай!”, ці Якім стаў для нас “Кубак першакурсніка БДУ–2017” (+відэа)

“На старт! Увага! Па кубак!” – так пачалася гісторыя традыцыйнага ўніверсітэцкага каманднага спартыўна-турысцкага конкурсу “Кубак першакурсніка БДУ”. Штогадовы праект БРСМ Белдзяржуніверсітэта прайшоў 30 верасня ў маляўнічым кутку сталіцы – Гаі. Чым здзіўлялі ўдзельнікі сёлета, і што ў іх атрымалася?Перамога – справа простая? А вось і не! Перад першакурснікамі стаяла мноства задач: ім трэба было сабраць каманду, прыдумаць самую незвычайную гісторыю...

Дырэктар тэатральнага фэсту БДУ Кацярына Саладуха: “Мы адказваем за час гледача і хочам, каб ён прайшоў не дарма”

У Белдзяржуніверсітэце ўжо ў 14 раз прайшоў Міжнародны фэст студэнцкіх і моладзевых тэатраў “Тэатральны куфар, БДУ”. Сёлета ён расчыніў свае дзверы перад удзельнікамі 20 калектываў з 9 краін. Кацярына САЛАДУХА, дырэктар фэсту, падвяла вынікі гэтых дзён, падзялілася ўражаннямі пра праробленую працу і планамі на будучы сезон. Разыначкі сёлетняга “Тэатральнага куфара, БДУ” — Кожны год у фэсце мы ўвасабляем новыя ідэі,...

Тэатр на балконе… Жыць і іграць!

Дзмітрый ЦІШКО – рэжысёр народнага драматычнага студэнцкага тэатра БДУ, у якім ён працуе пяты год. Тэатр “На балконе” – адзін з найстарэйшых студэнцкіх калектываў краіны. У розны час яго ўзначальвалі такія вядомыя рэжысёры, як В. Анісенка, Б. Утораў, В. Тарнаўскайтэ, заснавальнік тэлевізійнай каманды КВЗ БДУ Андрэй Андрэеў, рэжысёр Сяргей Турбан. У сваім жыцці Дзмітрый абраў тэатр двойчы. Першы раз выпадкова....

Сон – гэта не проста адпачынак, а актыўны стан арганізма

Сон – важная функцыя, стан, якое мае велізарнае агульнабіялагічнае значэнне. Траціну свайго жыцця чалавек праводзіць у сне і без сну не можа абыходзіцца. У сне ў чалавека змяншаюцца актыўнасць абменных працэсаў і цягліцавы тонус, актыўней ідуць працэсы анабалізму, тармозяцца нервовыя структуры. Усё гэта спрыяе аднаўленню сіл пасля дзённых разумовых і фізічных прац. Але, як адзначаў І. П. Паўлаў, сон –...

Кулінарныя жарсці. У студгарадку пасмакавалі беларускія нацыянальныя стравы (+відэа)

28 верасня ў інтэрнаце № 7 у рамках фэсту студэнцкай творчасці прайшоў “Кулінарны конкурс”. У самым смачным змаганні каманды з дзевяці інтэрнатаў высвятлялі, хто з іх найлепшы ў кулінарнай справе. Газета “Універсітэт” пакаштавала стравы ўдзельнікаў і пагутарыла з камандамі пра гатаванне ў інтэрнаце, улюбёныя стравы і рэцэпты ад бабулі. Сёлета тэмай кулінарнага конкурсу абралі беларускую нацыянальную кухню. Каманды павінны былі...

Трэба паважаць студэнтаў! Таму заўсёды зваў кожнага на “вы”. Вадзім Хрэнаў пра свае 63 гады ў БДУ

Дацэнту кафедры фізічнага выхавання БДУ Вадзіму Сцяпанавічу ХРЭНАВУ споўнілася 90! З яго пачыналася кафедра фізвыхавання БДУ. Ён быў у ліку першых, хто прыйшоў працаваць, яшчэ студэнтам-чацвёртакурснікам, у той цяжкі паваенны час. Гэтыя і іншыя падрабязнасці з жыцця Вадзіма Сцяпанавіча можна даведацца не толькі ад яго самога, але і з мемуараў, якія ён напісаў на пасадзе лабаранта. Яны адлюстроўваюць не толькі цяжкае,...

“За правільны адказ прыйшлося цалаваць”. Студэнткі пра працу ў сэрвісным атрадзе “Папараць-кветка”

З малых гадоў студэнтам трэба засвоіць простую праўду: чым хутчэй ты ўвальешся ў сферу працоўных адносін, тым прасцей будзе ў далейшым. Аднак не ўсе ведаюць, з чаго пачаць, як знайсці годную працу па сілах, якая будзе ідэальна ўпісвацца ў шчыльны графік заняткаў. У Беларускім дзяржаўным універсітэце ёсць для гэтага рашэнне – студэнцкія атрады, якія фарміруюцца пярвічнай арганізацыяй ГА “Беларускі рэспубліканскі...

Нашэсце Пінгфінаў. Знаёмства са стартапам выпускніцы БДУ

Нясумная сустрэча з айчынным стартапам прайшла 27 верасня ў Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ. Студэнты старэйшых курсаў даведаліся пра тое, куды сыходзяць грошы, як правільна іх траціць і эканоміць. У гэтым дапамагла разабрацца выпускніца Інстытута журналістыкі БДУ Юлія ЛАКАТКОВА, якая кіруе камандай новага праекта “Пінгфін”. Раней Юлія сама сядзела ў такой аўдыторыі корпуса на Маскоўскай, калі тут размяшчаўся журфак....

“Хутчэй, грамчэй, ярчэй”: у Мінску адбыўся H.O.G. Rally Minsk 2017 (+відэа)

Чым больш лічба на календары, тым далей мы становімся ад ўжо звыклых цёплых дзянькоў. Сонца становіцца менш, вечары – халадней, лісце – жаўцей. І ў якасці развітальнага акорда, падводзячага вынікі мінуўшага лета ярка і шумна прайшоў H. O. G. Rally Minsk 2017.Ужо на ўваходзе наведвальнікі змаглі адчуць на сабе атмасферу еўрапейскіх байк-фэстаў. Паўсюль банеры са знакамі Harley Davidson, на ўваходзе...

Сезон скончаны. Гран-пры «Тэатральнага куфара» павёз тэатр з Балгарыі

Міжнародны фестываль студэнцкіх і маладзёжных тэатраў «Тэатральны куфар БДУ- 2017» завяршыўся 27 верасня. За 7 фестывальных дзён гледачы паспелі атрымаць асалоду ад 17 спектакляў. Усе пастаноўкі праходзілі на пляцоўках Ліцэя БДУ, і тут жа адбылася цырымонія ўзнагароджання і закрыцця тэатральнага форуму.Увесь тыдзень «сябе паказвалі і на іншых глядзелі» 200 удзельнікаў фестывалю. Многія з іх упершыню пабывалі ў Беларусі. Знаёміліся не...