Супрацоўніцтва праз творчасць. На філфаку прайшлі майстар-класы пераможцаў конкурсу “Настаўнік года” (+відэа)
У апошняй дэкадзе верасня на базе філалагічнага факультэта БДУ прайшлі майстар-класы па беларускай, рускай мове і літаратурах. Мерапрыемства праходзіла ў межах Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь–2017”, які арганізоўвае Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, і было адзначана Падзякай міністра адукацыі Ігара Карпенкі. Кожны педагог-майстар змог разгарнуць сваю творчую дзейнасць на поўную моц: шырока выкарыстоўвалася праца ў творчых...