“Лепшыя катысты і кумітысты – толькі ў БДУ!” Каманда г. Мінска стала першай у агульнакамандным заліку на Першынстве і Кубку Беларусі па каратэ
З’яўляючыся вядучай ВНУ краіны, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт – гэта яшчэ і выдатная кузня спартсменаў, здольных быць годнымі членамі гарадскіх і нацыянальных каманд. Умовы, створаныя для развіцця спорту і заахвочвання да здаровага ладу жыцця, дазваляюць любому студэнту як працягнуць свае ранейшыя заняткі, так і раскрыць свой спартыўны патэнцыял упершыню. Поспехі студэнтаў у каратэ – дысцыпліне, што развіваецца ў БДУ не адно...