Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Спазнай сябе. Студэнты БДУ прадэманстравалі віртуозныя эксперыменты на Дні горада (+відэа)

Цёплае надвор’е пацешыла госцяў і жыхароў Мінска на яго юбілей – 950 гадоў! Традыцыі адзначаць Дзень горада ўжо 16 гадоў. З самай раніцы Мінск стаў пляцоўкай, дзе праходзілі гістарычныя рэканструкцыі, канцэрты, забаўляльныя праграмы. Парк імя М. Паўлава, дзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прадставіў сваю пляцоўку, не выключэнне. Са сваімі найлепшымі праграмамі выступілі ўдзельнікі конкурсу “Найлепшы моладзевы праект БДУ”, які ўжо доўгія...

Справа прынцыпа. У Мінскім паўмарафоне беглі 1342 удзельніка з БДУ (+відэа)

У штогадовым спартыўным свяце, якое прайшло 10 верасня, узялі ўдзел  1329 студэнта і 13 выкладчыка нашага ўніверсітэта. У забегу на дыстанцыі 5,5 км, 10,55 км і нават 21,1 км прынялі ўдзел прадстаўнікі 17 факультэтаў і інстытутаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: біялагічны (108 чал.), гістарычны (50 чал.), філалагічны (50 чал.), механіка-матэматычны (50 чал.), хімічны (80 чал.), эканамічны (108 чал.), фізічны (71 чал.),...

ПершакурснікFEST–пляцоўка для знаёмства са студэнцкім жыццём (+відэа)

Традыцыйны фэст студэнцкага жыцця БДУ “ПершакурснікFEST” па-сапраўднаму здзівіў студэнтаў розных факультэтаў універсітэта сваёй арыгінальнасцю, маштабнасцю, непаўторнасцю і варыяцыяй тэматык інтэрактыўных зон. 2017 год – год навукі – спрыянне Фундаментальнай бібліятэкі БДУ і сумесная рэалізацыя рэспубліканскага праекта “Кніга.by”, нагляднасць доследаў фізічнага і хімічнага факультэтаў БДУ змаглі прадэманстраваць студэнтам сутнасць навуковага складніка. Ці можна дакрануцца да навукі? Так! Музычная праграма выклікала сапраўдны...

Фізікі тлумачаць лірыкам. Аспірант БДУ стварыў праект “Фізіка для ўсіх”

Праект “Фізіка для ўсіх” быў запушчаны ў “Інстаграме” пару месяцаў таму. Яго аўтар – аспірант фізфака Павел ЛАБАЦЭВІЧ — праз малюнкі і подпісы да іх даходліва тлумачыць фізічныя законы і з’явы, далей размяшчае пасты ў сацыяльнай сетцы. За два месяцы існавання адукацыйнага акаўнта на яго падпісалася больш за 1200 чалавек. Малады навуковец вядзе акаўнт на рускай і англійскай мове. Прагледзеўшы акаўнт...

У II чвэрці 2017 года ў БДУ выйшла ў свет 41 выданне

З агульнай колькасці кніг, выдадзеных упраўленнем рэдакцыйна-выдавецкай работы, 17 – надрукавана ў друкарні; 21 –на ксэраксах факультэтаў, 3 — электронныя выданні). З іх: 30 навучальныя выданні; 10 навуковыя выданні; 1 уч.-изд.л. даведачныя; 3 на бел. мове; 32 на рус. мове; 6 на замежных мовах. Черенда, А. Э. Читайте и обсуждайте = Read and Discuss : учеб.-метод. пособие / А. Э....

Упершыню ў БДУ стартуе фэст творчасці “YFM. #ТЫНАВОЛНЕ”

Гэта дэбютнае мерапрыемства праводзіцца з мэтай развіцця творчага патэнцыялу студэнтаў 1 курса. Прыём заявак для ўдзелу ажыццяўляецца да 9 верасня на аддзяленнях Творчага саюза факультэтаў БДУ. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе першакурснікі ўніверсітэта. З іх ліку будуць сфарміраваны факультэцкія каманды. Зборным да 9 кастрычніка трэба будзе прайсці шэсць займальных выпрабаванняў: “СТЭМ з зоркай”; відэа-візітоўка “Мы ў БДУ напрыканцы вучобы”; конкурс эстраднай...

“Я сышла са сцэны і расплакалася”. Як першакурснікі адзначалі Дзень ведаў на гала-канцэрце “Віват, студэнт!” (+відэа)

Дзень ведаў для першакурснікаў БДУ скончыўся зусім не навуковым семінарам. Гнаныя духам студэнцтва і забаў, стаялі яны ва ўваходу ў Палац спорту і прадчувалі гала-канцэрт. А пакуль яшчэ “зялёныя” студэнты чакалі чагосьці невядомага і дзівоснага, усярэдзіне ўжо панаваў хаос і ўсе яго вытворныя. І калі атрымлівалася патрапіць у хол, цябе сустракалі літаральна гарачыя абдымкі людской плыні. Нават расчыненыя насцеж дзверы...

Скарына ў розных абліччах. У Нацыянальнай бібліятэцы прайшла акцыя да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

2017 год выдаўся багатым на юбілейныя даты падзей і асобаў, без якіх цяжка было б уявіць беларускую навуку і мастацтва. Адна з іх – 500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, неадрыўна звязаная з «піянерам»  дадзенай сферы – Францыскам Скарынам. Чаму гэтая на яе звяртаюць так многа ўвагі і што стаіць за імем «таго мужчыны, чый помнік стаіць каля Нацыянальнай бібліятэкі»? На...

Лічым па восені. Інфаграфіка пра вынікі прыёмнай кампаніі 2017 года

На ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі першай ступені залічаны практычна 5,5 тысяч абітурыентаў. Гэта самая паспяховая прыёмная кампанія па ўзроўні падрыхтаванасці абітурыентаў БДУ! Сёлета сярэдні бал тых, хто паступіў на дзённую бюджэтную форму навучання па выніках ЦТ, – 321 (у 2016 г. – 300)! Сярод іх 70,3 % набралі 300 балаў і больш   (у 2016 г. – 63 %). Зафіксаваны...

“Я студэнт БДУ!”. Першакурснікі атрымалі значкі з гербам альма-матар (+відэа)

  Узнёслае знаёмства першакурснікаў ад усіх факультэтаў з БДУ пачалося 1 верасня а дзясятай раніцы ва ўніверсітэцкім дворыку БДУ на лінейцы, прысвечанай Дню ведаў. Юныя першакурснікі ў адпрасаваных пінжаках склікалі “сваіх” у маленькія групы перад уваходам у дворык, а прыбраныя першакурсніцы туліліся адна да адной, палохаючыся перспектывы зайсці ўнутр, не паказаўшы студэнцкі квіток. Шмат хто прыйшоў на лінейку загадзя, таму...

Студгарадок як новы свет. Якія ўмовы даюцца студэнтам інтэрнатаў і як там жыць?

З 25 жніўня тысячы іншагародніх студэнтаў пачалі засяленне ў інтэрнаты. Яны знаёмяцца з новымі суседзямі, радасна сустракаюць старых сяброў. Пакоі зноў запоўненыя галасамі і смехам, а на кухнях запахла смачнай ежай. Газета «Універсітэт» паразмаўляла з дырэктарам студэнцкага гарадка Алай МЕЛЕХ і даведалася, якія ўмовы даюцца студэнтам інтэрнатаў і як там жыць. У 2017/2018 навучальным годзе заселіцца каля 8000 студэнтаў. Працэнт...