Вопыт кітайскіх студэнтаў

У нашым універсітэце вучыцца некалькі тысяч кітайскіх студэнтаў. Яны едуць з усёй краіны, каб паступіць у БДУ. Пры гэтым яны сутыкаюцца з мноствам праблем: моўны бар’ер, падрыхтоўка дакументаў, адаптацыя. Трое студэнтаў трэцяга курса факультэта журналістыкі падзяліліся сваімі гісторыямі паступлення. Цяпер яны свабодна падарожнічаюць, удзельнічаюць у святкаваннях, універсітэцкіх мерапрыемствах, але так было не заўсёды. Ма Юань прыехала да нас з поўначы...

Выпуск 1964 г.: 60 гадоў з фізічным факультэтам БДУ

  Ужо многія гады фізічны факультэт БДУ рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў. Дыпламаваныя фізікі ўслаўляюць alma mater у якасці работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў, выкладчыкаў, кандыдатаў навук, прафесараў, акадэмікаў. У гэтым годзе 60-гадовы юбілей адзначае ўнікальны выпуск 1964 г. Выпускнікі любяць і памятаюць родны факультэт, з цяплом успамінаюць пра вясёлыя студэнцкія гады, лекцыі і дарагіх выкладчыкаў. У 1958 г. фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены...

Чытаць (пра) сябе: студэнцкі паэтычны форум

Восьмы міжуніверсітэцкі паэтычны форум – традыцыйнае мерапрыемства творчага напрамку студэнцкага савета факультэта журналістыкі, накіраванае на раскрыццё талентаў аўтараў-выканаўцаў, чытальнікаў і аўтараў песень. Гэта выдатная магчымасць для культурнага і літаратурнага ўзбагачэння студэнтаў, слухачоў і ўсіх удзельнікаў. Сёлета арганізатары вырашылі падкрэсліць, што многія аўтары пачынаюць чытаць уголас свае творы, нібы распавядаючы пра сябе. Гэта мерапрыемства дае магчымасць кожнаму ўдзельніку адкрыць новыя грані...

Дынастыя Шамякіных: 67 гадоў з БДУ

Дынастыю Шамякіных складаюць доктар навук, прафесар, кандыдаты навук, аўтары навуковых і навукова-метадычных прац, аўтары літаратурных перакладаў. Педагагічны стаж дынастыі Шамякіных у БДУ складае 67 гадоў. Шамякіна Таццяна Іванаўна – доктар філалагічных навук, прафесар. Педагагічны стаж у БДУ – 50 гадоў (з іх на пасадзе загадчыцы трох розных кафедраў – 17 гадоў). Нарадзілася 8 кастрычніка 1948 года ў Мінску ў сям’і...

Выбаршчыкам пра ўдзел у Прэзідэнцкіх выбарах 2025 года: коратка пра галоўнае

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь былі прызначаны на 26 студзеня 2025 года ў адпаведнасці з пастановай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2024 года. Перыяд датэрміновага галасавання быў вызначаны Цэнтральнай выбарчай камісіяй Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам у пяцідзённы тэрмін да даты правядзення выбараў – з 21 па 25 студзеня 2025 года. 6 снежня 2024 года завяршылася...

Сумесная падрыхтоўка студэнтаў і інавацыі ў адукацыі: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

На чале з рэктарам Андрэем Каралём адбыўся афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ ў Кітай. Яго вынікам стала падпісанне шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве нашага ўніверсітэта з ВНУ КНР. Гэтыя дамоўленасці адкрываюць шырокія адукацыйныя перспектывы на кітайскім рынку і спрыяюць развіццю прадуктыўнага міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння дзвюх краін. Адной з першых дамоўленасцяў стала падпісанне пагаднення БДУ і Інстытута інавацыйнай адукацыі (ІІА, г. Санья, Кітай). Дакумент...

Вектар развіцця прафсаюза

29 кастрычніка прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ. На ёй падвялі вынікі працы ППАР за апошнія пяць гадоў. Вынікам мерапрыемства стала перавыбранне Івана Янушэвіча, які на гэтай пасадзе з 2022 года, старшынёй арганізацыі. Гісторыя прафсаюза ахоплівае ўвесь шлях універсітэта. За гэты час у ВНУ і дзяржаве адбылося шмат змен. Чым жа з’яўляецца прафсаюз БДУ сёння? У чым яго...


Студгарадок як новы свет. Якія ўмовы даюцца студэнтам інтэрнатаў і як там жыць?

З 25 жніўня тысячы іншагародніх студэнтаў пачалі засяленне ў інтэрнаты. Яны знаёмяцца з новымі суседзямі, радасна сустракаюць старых сяброў. Пакоі зноў запоўненыя галасамі і смехам, а на кухнях запахла смачнай ежай. Газета «Універсітэт» паразмаўляла з дырэктарам студэнцкага гарадка Алай МЕЛЕХ і даведалася, якія ўмовы даюцца студэнтам інтэрнатаў і як там жыць. У 2017/2018 навучальным годзе заселіцца каля 8000 студэнтаў. Працэнт...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКА  КАФЕДРЫ  міжнародных эканамічных адносін; ПРАФЕСАРАЎ  КАФЕДРАЎ: біяфізікі, фізічнай геаграфіі свету і адукацыйных тэхналогій, міжнароднага турызму; ДАЦЭНТАЎ  КАФЕДРАЎ:  фізічнай оптыкі, фізічнай электронікі і нанатэхналогій, вышэйшай матэматыкі, вылічальнай матэматыкі, дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі, матэматычнага мадэлявання і аналізу дадзеных, шматпрацэсарных сістэм і сетак, тэхналогій праграмавання, агульнай экалогіі і методыкі выкладання біялогіі, неарганічнай хіміі, эканамічнай...

З наваселлем! Уладальнікамі новых кватэр сталі 57 супрацоўнікаў БДУ (+відэа)

Дом пабудаваны ў Фрунзенскім раёне па вул. Маршала Лосіка, 4. У святочнай цырымоніі здачы дома 29 жніўня прынялі удзел намеснік кіраўніка адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска Аляксандр Некрашэвіч, а таксама старшыня прафкама супрацоўнікаў БДУ Ігар Вярэнчыкаў. Нагадаем, што рашэннем Мінгарвыканкама ад 18.08.2016 г. УКБ Фрунзенскага раёна Мінска даручана будаўніцтва 50 % агульнай плошчы жылых памяшканняў у шматкватэрным доме ў межах вул....

Яблыкі ў Ждановічах, старонкі ў Вікіпедыю і апытынні для Белтэлекама. Як студэнты БДУ працуюць дзеля заробку і інтэрната

Сёлета Штаб працоўных спраў БРСМ БДУ сфарміраваў 30 студэнцкіх атрадаў. Больш за 300 студэнтаў і магістрантаў былі заняты гэтым летам у сэрвісных, педагагічных, сельскагаспадарчых і экалагічных студатрадах. Мы даведаліся пра зробленую працу ў арганізатараў. Ад “Брыганціны” да Смалявіцкага лясгаса Вялікую частку студатрадаў прынялі арганізацыі і прадпрыемствы самога БДУ. Напрыклад, сэрвісныя атрады наводзілі парадак і добраўпарадкоўвалі САК “Брыганціна”, тут жа ў...

5 качеств, которым учит студотряд

Сложно поспорить с тем, что работа в стройотряде – это настоящая школа жизни. Первокурсник ты или уже приближаешься к выпускному, работаешь впервые или уже опытный «отрядчик», филолог ты или математик, — всё это становится совсем неважным. Стройотряд объединяет всех. Именно здесь сразу проявляются личностные качества, которые помогают человеку чувствовать себя уверенно, легко ставить перед собой цели и достигать их. Так...

Каб жыць не менш за 500 год… Які сэнс для беларусаў мае спадчына Скарыны?

Дзень беларускага пісьменства сёлета асаблівы – 500 гадоў таму з друку выйшла першая беларуская кніга. Выдаў яе наш самы знакаміты суайчыннік – Францыск Скарына. 500-годдзе беларускага кнігадрукавання мае сусветную значнасць, таму занесена ў каляндар помных дат ЮНЕСКА. Найбольш раннія кнігі, створаныя на тэрыторыі Беларусі, былі рукапіснымі. Нашыя продкі не з’яўляліся іх аўтарамі, хоць і пісалі асобныя творы. Кнігі траплялі сюды...

Пара выйсці з ценю. Маладыя беларускія паэты ў культурнай прасторы чатырох дзяржаў

  Тэзіс 1.Вы чулі пра “Мінскую ініцыятыву”? Для тых, хто не ведае, падкажам, што нарадзілася яна ў культурнай прасторы СНД у мінулым годзе ў Сілічах. Збірае, як правіла,маладых пісьменнікаў Беларусі, Малдовы, Украіны і Расіі (далучацца могуць і прадстаўнікі іншых краін). Арганізуе некамерцыйны Фондсацыяльна-эканамічныхі інтэлектуальных праграм (Фонд СЭІП) пры падтрымцы Федэральнага агенцтва друку і масавых камунікацый пры ўдзеле Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага...

Аднаўленне святынь Беларусі

Валанцёры атрада “Абдымкі” БРСМ БДУ у пагодны і выдатны сонечны дзень 19 жніўня наведалі Свята-Духаў Храм у аграгарадку Гатава, дзе правялі валанцёрскую акцыю “Аднаўленне святынь Беларусі”. Валанцёрскі атрад выконваў працы па ўладкаванні тэрыторыі храма. Шчырыя словы ўдзячнасці ў адрас нашых хлопцаў прагучалі ад настаяцеляў Храма Святога Духа. Насуперак сваёй назве акцыя не столькі будаўнічая, колькі духоўна-асветніцкая. Прыязджаючы папрацаваць, кожны валанцёр...

У рукі – руль! Як выбраць добры ровар

Ровар – просты і вельмі зручны сродак перамяшчэння. Як толькі пачынае цяплець, веласіпедысты змазваюць свае ланцугі і абкатваюць вуліцы Мінска. Некаторыя толькі пачынаюць гэты шлях і хочуць выбраць годны для сябе ровар. Але як яго выбраць? Колькі ён будзе каштаваць? І як доўга будзе эксплуатавацца? Паспрабуем гэта высветліць. Ровары дзеляцца на розныя катэгорыі: горныя, гарадскія і дзіцячыя, таксама ёсць і...

Дабрачынная акцыя “У школу з добрым сэрцам” стартуе 1 верасня ў БДУ (+відэа)

Мерапрыемства накіравана на падтрымку выхаванцаў дзіцячага дома № 5 г. Мінска, а таксама шматдзетных, няпоўных сем’яў, тых, хто трапіў у складаную жыццёвую сітуацыю, што адчуваюць цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да навучальнага года.   Любы ахвочы студэнт, выкладчык, супрацоўнік БДУ можа прынесці канцылярскія і школьныя прылады, спартыўныя і іншыя тавары, неабходныя вучням да пачатку новага навучальнага года. Сабраныя прадметы прымаюцца па...

Інстытут нямецкіх даследаванняў прапануе студэнтам і выкладчыкам стажыроўкі ў Германіі і Аўстрыі

Інстытут нямецкіх даследаванняў быў заснаваны ў 1998 годзе ў рамках праграмы TRANSFORM Федэральнага ўрада Германіі. 3 кастрычніка 2011 года інстытут быў уключаны ў склад Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а ў студзені 2016 года быў пераназваны ў Інстытут вывучэння Германіі і Еўропы. Цэнтр «Інстытут нямецкіх даследаванняў» уключаны ў склад упраўлення міжнародных сувязяў і дзейнічае ў інтарэсах усіх факультэтаў і службаў БДУ, а...