Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


“Барселона” ў постсавецкай прасторы – брэнд. Апытанне сярод дзяўчат

За каго хварэюць дзяўчыны ў 2017 годзе і чаму складаецца адчуванне, што “Барселона” — гэта адзіная каманда ў футбольным свеце? Футбол захапляе не только хлопцаў. У дзяцінстве заўзела за англійскі клуб «Ліверпуль», таму што пра яго мне распавядаў стрыечны брат, які гуляў у футбол і, вядома, быў для мяне аўтарытэтам. Я верыла ў тое, што Стывен Джэрард, Хабі Алонса і...

Чым жыве жаночы футбол? Успамінаем чэмпіянат Еўропы па футболе сярод дзяўчат да 19 гадоў

Жаночы футбол займае значнае месца не толькі ў Еўропе, дзе UEFA прыкладае максімум намаганняў на яго развіццё, але і ў іншых краінах. У 2009 годзе Беларусь прыняла 12 чэмпіянат Еўропы па футболе сярод дзяўчат да 19 гадоў. Да гаспадыні далучылася яшчэ 7 каманд, якія былі адабраны ў кваліфікацыйным турніры з удзелам зборных 44 федэрацый. Для нас было вялікім гонарам прымаць...

Самы важны бой – наступны. Пра каратэ гаворыць Антон ІСАКАЎ, бронзавы прызёр прэм’ер-лігі ў Дубаі 2017 па каратэ

«Пад глупствам маецца на ўвазе няўпэўненасць ва ўласных сілах і магчымасцях. Яе катэгарычна не павінна быць, калі гаворка ідзе пра вынік», ­­­- Антон ІСАКАЎ, бронзавы прызёр прэм’ер-лігі ў Дубаі 2017 па каратэ. Ён распавёў пра тое, як спорт спачатку не прыносіць ніякага задавальнення, але потым становіцца сэнсам жыцця. — Раскажы, як трапіў на каратэ. Ці была альтэрнатыва? Хто твой першы...

Без паражэння ніколі не адчуеш сапраўдны смак перамогі. Гісторыя Марыі КУЛІНКОВІЧ, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы па каратэ

«Як і ў любога спартсмена, у мяне былі перыяды спаду. Перыяды, падчас якіх не паказвала ніякіх вынікаў. Я хвалявалася, але працягвала працаваць», — Марыя КУЛІНКОВІЧ, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы па каратэ, распавядае пра свае няўдачы, складаны выбар і пра тое, што мары спраўджваюцца, калі моцна захацець. — Склаўся стэрэатып: бацькі ўсё часцей гвалтам аддаюць сваіх дзяцей у спартыўныя секцыі, каб...

Міжнародныя праграмы абмену. Як гэта працуе ў БДУ?

Хто з нас не хацеў бы апынуцца за мяжой па абмене? І не проста пабываць за мяжой, а яшчэ і атрымаць неабходныя веды па сваёй будучай прафесіі, а для супрацоўнікаў – абмяняцца досведам і павысіць свой прафесійны ўзровень. Якія рэсурсы мае наш універсітэт і як гэтым скарыстацца, нам распавядзе Аляксандр Уладзіміравіч РЫТАЎ, намеснік начальніка ўпраўлення міжнародных сувязяў па міжнародных праграмах, начальнік...

Увага! Першыя вынікі ўступнай кампаніі 2017 у БДУ

Нагадаем, што 17 ліпеня ў 18.00 завяршыўся прыём дакументаў на бюджэтную форму навучання і на спецыяльнасці платнай формы, па якіх праводзяцца ўнутраныя выпрабаванні. У выніку атрымалі наступнае: узрасла колькасць абітурыентаў, якія маюць сумарны бал вышэй за 300 — гэта 51,4% ад агульнай колькасці: 92 абітурыента атрымалі на ЦТ 100 балаў, у шасці абітурыентаў — два стобальных выніка. Па звестках сайта БДУ, на...

Праца для студэнта: магчымасць ці выпрабаванне? Апытанне

Калі грошай не хапае, то відавочны спосаб іх здабыць – гэта пайсці працаваць. Толькі вось студэнту дзённага аддзялення не так проста адначасова вучыцца і працаваць. Узнікаюць пытанні з недахопам часу. Пра тое, як сумяшчаць названыя элементы, распавялі студэнты розных курсаў. Крысціна СКУРАТОВІЧ, БДУ, факультэт журналістыкі, 3 курс: – На другім курсе я працавала кансультантам парфумерыі ў ГЦ «Карона» ў другую палову...

Пераможцы ніколі не здаюцца. Той, хто здаўся, ніколі не перамагае

Чэмпіянат Еўропы сярод ВНУ – самы буйны спартыўны фестываль, які арганізуе Еўрапейская студэнцкая спартыўная асацыяцыя. Мы падрабязней раскажам пра ўдзел беларускіх студэнтаў у спартыўных спаборніцтвах, якія праводзіць арганізацыя. Еўрапейская студэнцкая спартыўная асацыяцыя (EUSA) – гэта арганізацыя нацыянальных спартыўных федэрацый універсітэтаў у Европе. Яна была заснавана ў лістападзе 1999 года ў Вене пры ўдзеле 25 краін. У 2000 годзе ў Парыжы...

У БДУ адкрыюцца курсы па вывучэнні мовы хіндзі

Упершыню ў БДУ адкрыюцца курсы па вывучэнні мовы хіндзі. Заняткі стартуюць 1 верасня. Праходзіць яны будуць у фармаце факультатыва ў вячэрні час два разы на тыдзень. За аснову вывучэння мовы узяты курс, распрацаваны расійскімі лінгвістамі Залманам Дымшыцам і Алегам Ульцыфіравым. «Падручнік мовы хіндзі» змяшчае граматычную частка, тэксты на бытавую і грамадска-палітычную тэматыку, парадковы слоўнік, лексіка-граматычны каментар і шматлікія практыкаванні, якія...

БДУ ў спісе лепшых ВНУ

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт увайшоў у пяцёрку лепшых ВНУ – прадстаўнікоў сваіх краін у рэгіёне Усходняй, Цэнтральнай Еўропы і СНД у рэйтынгу QS World University Rankings 2017/18. Вядомае брытанскае рэйтынгавае агенцтва Quacquarelli Symonds на аснове нядаўна апублікаванага рэйтынгу лепшых універсітэтаў свету QS World University Rankings 2017/18 падрыхтавала зводны спіс лепшых універсітэтаў сваіх краін, дзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт заняў высокае пятае месца...

Выпускны вечар – новае жыццё. У 2017 годзе скончылі БДУ 686 замежнікаў

Выпускны дзень – гэта важны час для кожнага. Тут адначасова адчуваюцца пачуцці радасці і смутку, бо заканчваецца адна пара жыцця і пачынаецца зусім іншая. Многія вучні пасля школы мараць пра вышэйшую адукацыю і атрыманне дыплома. Але тут узнікаюць пытанні і з’яўляюцца хваляванні: куды паступаць і на каго вучыцца. Так, нашы маладыя людзі з Туркменістана прыязджаюць атрымаць вышэйшую адукацыю ў Беларусь....