Каб жыць не менш за 500 год… Які сэнс для беларусаў мае спадчына Скарыны?
Дзень беларускага пісьменства сёлета асаблівы – 500 гадоў таму з друку выйшла першая беларуская кніга. Выдаў яе наш самы знакаміты суайчыннік – Францыск Скарына. 500-годдзе беларускага кнігадрукавання мае сусветную значнасць, таму занесена ў каляндар помных дат ЮНЕСКА. Найбольш раннія кнігі, створаныя на тэрыторыі Беларусі, былі рукапіснымі. Нашыя продкі не з’яўляліся іх аўтарамі, хоць і пісалі асобныя творы. Кнігі траплялі сюды...