Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


“Бункай патрабуе ўзаемнага даверу”. Размова з членамі зборнай БДУ па каратэ Дзмітрыем і Рэнатам Архіпенка

Свет спорту – яркі, захапляючы і жорсткі адначасова – гэта не толькі трэніроўкі, турніры, узнагароды, але яшчэ і цэлы вір лёсаў, мора эмоцый, жаданняў і меркаванняў. Для любога спартсмена вялікае шчасце знайсці ў гэтым моры аднадумцаў і шчырую ўзаемную падтрымку. Бо які шлях ні абраў бы для сябе чалавек, дзякуючы падтрымцы паплечнікаў, агульнасці мэт і інтарэсаў справа заўжды рухаецца хутчэй...

Гістарычныя факультэты БДУ і МДУ праводзяць сумесны конкурс студэнцкіх навуковых прац

IV Міжнародны расійска-беларускі конкурс студэнцкіх навуковых прац па гісторыі «Агульны шлях да Вялікай Перамогі: бессмяротны Подзвіг народаў» абвешчаны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Гэта сумеснае мерапрыемства гістарычных факультэтаў БДУ і МДУ ім. М. В. Ламаносава. Спаборніцтва накіравана на папулярызацыю гістарычных ведаў, таксама на стварэнне ўмоў для навукова-даследчага ўзаемадзеяння студэнтаў Расіі і Беларусі, стымуляванне цікавасці да вывучэння гісторыі. Удзельнікамі конкурсу могуць стаць...

Шчыра вітаем! У БДУ пачаўся прыём дакументаў абітурыентаў

У першы дзень падачы дакументаў у Белдзяржуніверсітэце назіраўся ажыятаж. У галоўным корпусе 12 ліпеня былі сотні людзей: абітурыенты цярпліва стаялі ў чэргах, пакуль ва ўнутраным дворыку іх з хваляваннем чакалі бацькі. Мы раскажам пра балы, умовы паступлення і пра колькасць будучых студэнтаў. Рэгістрацыя онлайн Каля двух тысяч абітурыентаў вырашылі скарыстацца магчымасцю стварыць онлайн-кабінет для спрашчэння падачы дакументаў. Асабісты кабінет  з...

Фотафакт: быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж Кітайскім дабрачынным фондам і БДУ

Дагавор аб супрацоўніцтве паміж Кітайскім дабрачынным фондам і Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства ім. Канфуцыя БДУ (РІКК) быў падпісаны 11 ліпеня. Подпісы пад дакументам паставілі дырэктар РІКК БДУ Анатоль Тозік і кіраўнік Фонду Ху Чжэн. У цырымоніі прымалі ўдзел таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Цуй Цымін, першы прарэктар БДУ Алег Івашкевіч і іншыя. Дакумент прадугледжвае супрацоўніцтва паміж...

Выдача сертыфікатаў аб праходжанні ЦТ пачалася ў БДУ 10 ліпеня

Атрымаць свае сертыфікаты ў БДУ змогуць тыя абітурыенты, якія здавалі ва ўніверсітэце  ЦТ. Каб атрымаць сертыфікаты пры сабе трэба мець дакумент, які пацвярджае асобу, а таксама пропуск з адзнакай аб праходжанні тэстаў. Калі ў абітурыента не атрымліваецца самому забраць сертыфікат па ўважлівых прычынах, то за непаўналетніх гэта могуць зрабіць яго законныя прадстаўнікі. Для атрымання вынікаў ім трэба мець на руках...

Трэнер зборнай БДУ па ката Кацярына Лысенка: “Галоўнае — любіць сваю справу”

Развіццё і папулярызацыя каратэ спрычынілі цікавасць да яго людзей самага рознага ўзросту і фізічных дадзеных. Вельмі важныя асаблівасці ў гэты працэс прынесла цікавасць да баявых мастацтваў з боку прыгожай паловы чалавецтва. Вобраз жанчыны-ваяўніцы, шануемы яшчэ з часоў антычнасці, набыў такім чынам адметныя сучасныя рысы. Гэта заканамерна: заняткі адзінаборствамі ўдасканальваюць фізічную форму, дапамагаюць супрацьстаяць стрэсам, выкоўваюць валявы характар і ўменне захоўваць...

Выпрабаванне якасці. НДЛ прыкладных праблем біялогіі даследуе гіпаалергенныя прадукты і функцыянальнае харчаванне

НДЛ прыкладных праблем біялогіі дзейнічае ўжо 15 гадоў. Лабараторыя першыя гады праводзіла выпрабаванні сапраўднасці каньяку, вінаў і сокаў, а пасля перакваліфікавалася на працу з больш шырокім спектрам: тут пачалі рыхтаваць кадры вышэйшай кваліфікацыі, абараняць дыпломныя працы, весці актыўную даследчую дзейнасць. У 2014 г. НДЛ ўвайшла ў склад кафедры заалогіі, што пашырыла інтарэсы супрацоўнікаў лабараторыі, якіх на сёння 7 чалавек: тры...

Прыёмная кампанія 2017 года: рыхтуемся да паступлення

Калі школьныя выпускныя вечары скончаныя, варта чакаць наплыву абітурыентаў у Белдзяржуніверсітэт. Ужо праходзяць этапы цэнтралізаванага тэсціравання, прыёмная кампанія вось-вось пачнецца. Пра тое, колькі чакаецца абітурыентаў, які план прыёму сёлета і чым ён адрозніваецца ад папярэдняга, растлумачыў дэкан факультэта даўніверсітэцкай адукацыі, адказны сакратар прыёмнай кампаніі Вячаслаў МАЛАФЕЕЎ. Цэнтралізаванае тэсціраванне Каб для будучых студэнтаў здача тэстаў прайшла ў камфортных  умовах, задзейнічана больш...

Паразуменне з Амерыкай. БДУ падпісаў у Маямі тры дамовы аб супрацоўніцтве

На міжнароднай выставе-канферэнцыі ў галіне высокіх тэхналогій «eMerge Americas», якая праходзіла з 12 па 13 чэрвеня ў Маямі (ЗША), была прадстаўлена прадукцыя БДУ, а таксама падпісаны пагадненні аб міжуніверсітэцкім супрацоўніцтве. Больш за 10 навукова-тэхнічных распрацовак БДУ ўвайшлі ў На­цыянальную экспазіцыю Беларусі, якая была адной з самых маштабных на выставе. На калектыўным стэндзе прэзентаваліся больш за 80 высокатэхналагічных экспанатаў Мінадукацыі, НАН...

БДУ аб’яўляе прыём ў аспірантуру і дактарантуру

  Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт аб’яўляе прыём для атрымання пасляўніверсітэцкай адукацыі ў аспірантуры (дзённай, завочнай і ў форме суіскальніцтва) і дактарантуры (дзённай  і ў форме суіскаль­ніцтва) у 2017 годзе. Асобы, якія паступаюць у аспірантуру для навучання ў дзённай ці завочнай форме атрымання адукацыі, здаюць уступны іспыт па спецыяльнай дысцыпліне ў аб’ёме навучальнай праграмы I ступені вышэйшай адукацыі. Кандыдацкія іспыты і залік...

Прэзідэнцкі аркестр, мармуровая зала, харавыя капэлы…(+відэа)

15 найлепшых выпускнікоў БДУ ўзялі ўдзел у Прэзідэнцкім балі, які адбыўся 23 чэрвеня ў Палацы Незалежнасці. Некаторыя распавялі нам пра свае ўражанні.   Выпускнікі вылучыліся ў навучальнай, навуковай, грамадскай, культурнай і спартыўнай дзейнасці, з’яўляюцца лаўрэатамі спецфонду прэзідэнта, пераможцамі розных алімпіяд і конкурсаў. Імі ганарыцца БДУ: Улад Макарэвіч (эканамічны факультэт), Аляксандр Федаровіч (юрыдычны факультэт), Вольга Людчык (ФРКТ), Тамара Шаверда (ФФСН), Кацярына...