Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Verbo et Facto. Віншуем прафесара Ірыну Казакову з юбілеем!

1 ліпеня адзначае юбілей доктар філалагічных навук Ірына КАЗАКОВА – старшыня савета ГА «Саюз жанчын БДУ», прафесар кафедры тэорыі літаратуры. Больш за трыццаць гадоў жыцця  І. В. Казаковай непарыўна звязаны з БДУ. Спачатку – студэнтка філалагічнага факультэта, а з 1989 года – выкладчык. І. В. Казакова – адзіны доктар навук-фалькларыст у БДУ. Фалькларыст, міфолаг, этнакуль­туролаг, аўтар больш чым 200 на­вуковых...

Аванс на будучыню. Прэміі “Белінвестбанка” атрымалі студэнты БДУ

Цырымонія ўручэння студэнтам прэмій “Партнёрства будучыні” ад найбуйнейшага камерцыйнага банка ААТ “Белінвестбанк” адбылася 23 чэрвеня ў БДУ. Сертыфікаты дзевяці студэнтам уручылі рэктар акадэмік Сяргей Абламейка і старшыня кіравання “Белінвестбанка” Андрэй Брышцелеў. Прэміі атрымалі студэнты эканамічнага факультэта трэцякурсніцы Марыя Германовіч, Ганна Радоўня і чацвёртакурсніца Вікторыя Мігуля, трэцякурснікі юрыдычнага факультэта Марыя Дудук, Дзмітрый Насач, а таксама пяцікурснік гэтага ж факультэта Аляксандр Федаровіч....

«Дзень вышыванкі». Запрашаем дакрануцца да нацыянальнай ідэнтычнасці!

Звычайна, нядзеля — дзень адпачынку і спакою, дзень сям’і. Актывісты БРСМ БДУ вырашылі вам дапамагчы пры выбары вольнага часу! Як? Ці чулі вы пра агульнарэспубліканскі праект БРСМ «Дзень вышыванкі»?  Праграма вельмі насычаная: майстар-класы; сувеніры ад майстроў народных промыслаў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; дэфіле мадэляў у адзеннi з элементамі вышыванкі ад беларускіх дызайнераў і вытворцаў; флэшмобы; інтэрактыўная экспазіцыя тэматычных пляцовак-прэзентацый абласцей і...

Прадстаўнікі клуба "Фудасін" у складзе каманды БДУ на другім спаборніцкім дні Універсіяды. У цэнтры - дырэктар клуба, трэнер Снегіроў Сяргей Мікалаевіч, злева - Івашка Ірына (ІЖ, 2 курс), справа - Курыліна Елізавета (Біяфак, 4 курс)

Супольнае дасягненне: каманда БДУ ўзяла бронзу на Рэспубліканскай Універсіядзе па каратэ (частка другая)

Каратэ як баявое мастацтва ў сваім выхаваўчым аспекце скіравана найперш на асабістаснае развіццё навучэнцаў і дасягненне імі персанальнага поспеху. Імаверна, гэта грае адну з першых роляў, калі студэнты робяць свій выбар на карысць заняткаў каратэ. Аднак часта аказваецца так, што не толькі прыватную рэалізацыю, але і самую шчырую кампанію і самых надзейных сяброў студэнты знаходзяць менавіта ў дадзё. А самым...

Супольнае дасягненне: каманда БДУ ўзяла бронзу на Рэспубліканскай Універсіядзе па каратэ (частка першая)

Беларускі дзяржаўны універсітэт – гэта вялікая сям’я, кожны член якой можа знайсці ў ёй сваё месца адпаведна здольнасцям, мэтам і інтарэсам. Перамогі і дасягненні БДУ з’яўляюцца нашым агульным гонарам. З персанальнага поспеху, з плёну працы кожнага студэнта і супрацоўніка складаецца агульны прэстыж універсітэта на рэспубліканскай і сусветнай арэне. Гэтае сцверджанне тычыцца ўсіх аспектаў акадэмічнага жыцця – адукацыйнага, навуковага, а таксама...

Палёт з вышыні 2800 метраў. Ахоўнік журфака скача з парашутам як бравы дэсантнік (+відэа)

  “Спяваю, танчу і скачу” – так ёмка характаразуе сваю пазаўрочную дзейнасць Уладзімір АГІЕВІЧ, супрацоўнік службы аховы БДУ, які сочыць за парадкам пры ўваходзе у Інстытут журналістыкі. Уладзімір Іванавіч, як кажуць, выпрабаваны жыццём, але шукае новыя выклікі і дасць “фору” многім маладым. Ён адслужыў у дэсантным спецназе, адзін выгадаваў двух дачок, а зараз займаецца твочай самадзейнасцю і лятае пад нябёсамі....

Вэйпінг – небяспечнае захапленне электроннымі цыгарэтамі!

  Вэйпінг, ці так званая культура “парэння”, распаўсюджваецца сярод моладзі хуткімі тэмпамі. Падлеткі прылучаюцца да гэтай з’явы па розных прычынах. Па-першае выкарыстанне электронных парагенератараў сярод падлеткаў звязана з адчуваннем “крутасці” і дазваляе відавочна вылучыцца сярод сваіх аднагодкаў, нават тых, якія ўжо заахвоціліся да курэння (толькі звычайных цыгарэт). Школьны клас ці кампанія падлеткаў з’яўляецца даволі агрэсіўным асяроддзем, прычым сярод хлопцаў імкненне...

Да новых гарызонтаў! Прафсаюз павіншаваў актывістаў з заканчэннем БДУ

У рамках акцыі “Студэнцтва і прафсаюзы разам” 15 чэрвеня пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ прыняла ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, арганізаваных Беларускім прафесійным саюзам работнікаў адукацыі і навукі і прысвечаных ушаноўванню выпускнікоў-прафсаюзных актывістаў устаноў вышэйшай адукацыі г. Мінска. Падзячнымі лістамі Цэнтральнага камітэта галіновага прафсаюза былі ўзнагароджаны самыя актыўныя, крэатыўныя і таленавітыя выпускнікі роднага БДУ. Мы дзякуем вам за вашу працу, дапамогу,...

Студэнцкая навука па вялікім рахунку

Падведзены вынікі конкурсу «Найлепшая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя БДУ» за 2016 год.   Галоўную прэмію конкурсу «Найлепшая СНДЛ» атрымала «ГІС-лабараторыя», якую ўзначальвае загадчык кафедры глебазнаўства і зямельных інфармацыйных сістэм геаграфічнага факультэта Дзміт­рый Курловіч. Нагадаем, што студэнты геаграфічнага факультэта БДУ заваявалі пяць дыпломаў на конкурсе геаінфармацыйных праектаў па прыродаахоўнай тэматыцы на міжнароднай школе маладых навукоўцаў, што адбылася 15–17 мая ў Нацыянальным парку...

Фатаграфія і куб сталі адным цэлым у незвычайнай выставе Алены Бузук

Упэўнена, што кожны, хто завітваў на журфак БДУ, на хвіліначку спыняўся ля незвычайных кубоў, якія сустракаюць наведнікаў на першым паверсе. Незвычайнасць фігурам надаюць фотаздымкі, размешчаныя на ўсіх гранях. Аўтарам такой цуда-выставы стала Алена БУЗУК, якая зараз праходзіць навучанне на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Інстытута журналістыкі. Падчас размовы творца расказала, калі адкрыла для сябе дзівосны свет фатаграфіі, чым запомніліся дні...

Грамадзянская абарона БДУ на новай вышыні

 У Маскоўскім раёне Мінска ў маі былі праведзены спаборніцтвы пастоў радыяцыйнага і хімічнага назірання, санітарных дружын, а таксама раённы агляд-конкурс ахоўных збудаванняў грамадзянскай абароны, на якіх каманды БДУ вельмі добра сябе зарэкамендавалі.  У спаборніцтве пастоў прынялі ўдзел 23 пасты радыяцыйнага і хімічнага назірання і 47 санітарных звёнаў. Традыцыйна моцнымі ў Маскоўскім раёне лічацца каманды ГП “Мінскі метрапалітэн”, УЗ “9-я гарадская...