Фатаграфія і куб сталі адным цэлым у незвычайнай выставе Алены Бузук
Упэўнена, што кожны, хто завітваў на журфак БДУ, на хвіліначку спыняўся ля незвычайных кубоў, якія сустракаюць наведнікаў на першым паверсе. Незвычайнасць фігурам надаюць фотаздымкі, размешчаныя на ўсіх гранях. Аўтарам такой цуда-выставы стала Алена БУЗУК, якая зараз праходзіць навучанне на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Інстытута журналістыкі. Падчас размовы творца расказала, калі адкрыла для сябе дзівосны свет фатаграфіі, чым запомніліся дні...