Вопыт кітайскіх студэнтаў

У нашым універсітэце вучыцца некалькі тысяч кітайскіх студэнтаў. Яны едуць з усёй краіны, каб паступіць у БДУ. Пры гэтым яны сутыкаюцца з мноствам праблем: моўны бар’ер, падрыхтоўка дакументаў, адаптацыя. Трое студэнтаў трэцяга курса факультэта журналістыкі падзяліліся сваімі гісторыямі паступлення. Цяпер яны свабодна падарожнічаюць, удзельнічаюць у святкаваннях, універсітэцкіх мерапрыемствах, але так было не заўсёды. Ма Юань прыехала да нас з поўначы...

Выпуск 1964 г.: 60 гадоў з фізічным факультэтам БДУ

  Ужо многія гады фізічны факультэт БДУ рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў. Дыпламаваныя фізікі ўслаўляюць alma mater у якасці работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў, выкладчыкаў, кандыдатаў навук, прафесараў, акадэмікаў. У гэтым годзе 60-гадовы юбілей адзначае ўнікальны выпуск 1964 г. Выпускнікі любяць і памятаюць родны факультэт, з цяплом успамінаюць пра вясёлыя студэнцкія гады, лекцыі і дарагіх выкладчыкаў. У 1958 г. фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены...

Чытаць (пра) сябе: студэнцкі паэтычны форум

Восьмы міжуніверсітэцкі паэтычны форум – традыцыйнае мерапрыемства творчага напрамку студэнцкага савета факультэта журналістыкі, накіраванае на раскрыццё талентаў аўтараў-выканаўцаў, чытальнікаў і аўтараў песень. Гэта выдатная магчымасць для культурнага і літаратурнага ўзбагачэння студэнтаў, слухачоў і ўсіх удзельнікаў. Сёлета арганізатары вырашылі падкрэсліць, што многія аўтары пачынаюць чытаць уголас свае творы, нібы распавядаючы пра сябе. Гэта мерапрыемства дае магчымасць кожнаму ўдзельніку адкрыць новыя грані...

Дынастыя Шамякіных: 67 гадоў з БДУ

Дынастыю Шамякіных складаюць доктар навук, прафесар, кандыдаты навук, аўтары навуковых і навукова-метадычных прац, аўтары літаратурных перакладаў. Педагагічны стаж дынастыі Шамякіных у БДУ складае 67 гадоў. Шамякіна Таццяна Іванаўна – доктар філалагічных навук, прафесар. Педагагічны стаж у БДУ – 50 гадоў (з іх на пасадзе загадчыцы трох розных кафедраў – 17 гадоў). Нарадзілася 8 кастрычніка 1948 года ў Мінску ў сям’і...

Выбаршчыкам пра ўдзел у Прэзідэнцкіх выбарах 2025 года: коратка пра галоўнае

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь былі прызначаны на 26 студзеня 2025 года ў адпаведнасці з пастановай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2024 года. Перыяд датэрміновага галасавання быў вызначаны Цэнтральнай выбарчай камісіяй Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам у пяцідзённы тэрмін да даты правядзення выбараў – з 21 па 25 студзеня 2025 года. 6 снежня 2024 года завяршылася...

Сумесная падрыхтоўка студэнтаў і інавацыі ў адукацыі: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

На чале з рэктарам Андрэем Каралём адбыўся афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ ў Кітай. Яго вынікам стала падпісанне шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве нашага ўніверсітэта з ВНУ КНР. Гэтыя дамоўленасці адкрываюць шырокія адукацыйныя перспектывы на кітайскім рынку і спрыяюць развіццю прадуктыўнага міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння дзвюх краін. Адной з першых дамоўленасцяў стала падпісанне пагаднення БДУ і Інстытута інавацыйнай адукацыі (ІІА, г. Санья, Кітай). Дакумент...

Вектар развіцця прафсаюза

29 кастрычніка прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ. На ёй падвялі вынікі працы ППАР за апошнія пяць гадоў. Вынікам мерапрыемства стала перавыбранне Івана Янушэвіча, які на гэтай пасадзе з 2022 года, старшынёй арганізацыі. Гісторыя прафсаюза ахоплівае ўвесь шлях універсітэта. За гэты час у ВНУ і дзяржаве адбылося шмат змен. Чым жа з’яўляецца прафсаюз БДУ сёння? У чым яго...


Грамадзянская абарона БДУ на новай вышыні

 У Маскоўскім раёне Мінска ў маі былі праведзены спаборніцтвы пастоў радыяцыйнага і хімічнага назірання, санітарных дружын, а таксама раённы агляд-конкурс ахоўных збудаванняў грамадзянскай абароны, на якіх каманды БДУ вельмі добра сябе зарэкамендавалі.  У спаборніцтве пастоў прынялі ўдзел 23 пасты радыяцыйнага і хімічнага назірання і 47 санітарных звёнаў. Традыцыйна моцнымі ў Маскоўскім раёне лічацца каманды ГП “Мінскі метрапалітэн”, УЗ “9-я гарадская...

Якой быць эканоміцы у 2030 годзе? На еўразійскім форуме студэнты давалі аналітычныя прагнозы

III Еўразійскі навукова-практычны студэнцкі форум “Аналітычная эканоміка і прагназаванне да 2030” адбыўся ў межах банкаўска-фінансавага тыдня эканамічнага факультэта. Мерапрыемства прайшло з 12 красавіка па 20 мая і дапамагло ўмацаваць сувязі паміж эканамічным факультэтам БДУ і банкаўскім сектарам эканомікі, усталяваць кантакты з іншымі эканамічнымі факультэтамі вядучых ВНУ ЕАЭС і Беларусі. Фінал алімпіяды па аналітычнай эканоміцы і прагназаванні прайшоў 15 красавіка пры...

Звязаныя лёсам з БДУ. Прэзентавана кніга пра ўніверсітэцкія дынастыі

Прэзентацыя кнігі пра сямейныя дынастыі «Лёсам звязаныя з БДУ» адбылася ў габеленавай зале рэктарата. Кніга распавядае пра 14 прафесар­ска-выкладчыцкіх дынастый, прадстаўнікі якіх працавалі і працягва­юць прафесійныя традыцыі ў БДУ. Сярод іх вядомыя навукоўцы, рэктары, прарэктары, дэканы, загад­чыкі кафедраў, выкладчыкі. Кожны з іх зрабіў значны ўнёсак у развіццё і станаўленне ўніверсітэта. Адкрывае выданне першы рэктар БДУ Уладзімір Пічэта. Менавіта ён стаў...

Інфаграфіка. Час працы для выпуснікоў БДУ

Са снежня 2016 да канца красавіка 2017 у БДУ прайшлі асноўныя пасяджэнні камісій па размеркаванні выпускнікоў, запланаваныя ў адпаведнасці з графікам на 2017 год.   Размеркаванне праходзіла ва ўмовах «двайнога» выпуску. На сёння размеркавана каля 98 %  выпускнікоў першай ступені вышэйшай адукацыі (96 % ужо атрымалі  першае месца працы, а 2 % скарысталіся правам  на свабоднае працаўладкаванне). Колькасць выпускнікоў, якія...

Пошук крэатыўшчыкаў. У БДУ адкрыецца першы ў Беларусі інавацыйны цэнтр SAP Next-Gen Lab (+відэа)

Мемарандум быў падпісаны паміж БДУ, Аб’яднаным інстытутам прыкладной інфарматыкі НАН Беларусі, SAP СНД, «Санта Імпэкс Брэст» і IBA. Праца будзе арганізавана на базе цэнтра кампетэнцый па інфармацыйных тэхналогіях факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ, студэнцкіх праектных семінараў, стартапаў і хакатонаў, куды будуць прыцягвацца найлеп­шыя студэнты. Сёння ўжо вызначаныя тры асноўныя кірункі дзейнасці цэнтра. У першую чаргу тут будзе здзяй­сняц­ца праца...

Справа інтэлектуала – быць адказным за свой соцыум. Дэпутат Ігар Марзалюк сустрэўся са студэнтамі ФФСН

Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Марзалюк сустрэўся з сябрамі студэнцкай лігі маладых выбаршчыкаў на факультэце філасофіі і сацыяльных навук БДУ. На нефармальным выступе Ігар Марзалюк быў гаваркі: распавядаў пра свой жыццёвы вопыт, асабістае жыццё і прыход у палітыку, абарону гісторыка-культурных каштоўнасцяў, даваў парады студэнтам, цытаваў класікаў сусветнай і нацыянальнай літаратуры, філосафаў....

Скарына – гэта наша ўсё! Да помніка вялікаму асветніку ў Празе ўскладзены кветкі ад БДУ

Сёння для развіцця міжнародных сувязяў, рэалізацыі сумесных праектаў БДУ мае ўсе неабходныя магчымасці. Разам з тым не так проста ўявіць, як прадстаўнікі беларускай зямлі выязджалі ў іншыя дзяржавы, вучыліся ў замежных універсітэтах 500 і больш гадоў назад! Сімвалам навуковага супрацоўніцтва, прыкладам у развіцці “інавацый” у далёкім Сярэднявеччы з’яўляецца наш Францыск Скарына. У 1517 годзе ў горадзе Прага ён пераклаў і...

У БДУ пачаўся набор у магістратуру

Гэта II ступень вышэйшай адукацыі, якая дазваляе ўдасканальваць веды ў прафесійнай галіне, фарміруе ўменні і навыкі навукова­педагагічнай і навукова­дас­лед­­чай працы, павышае канкурэнтаздоль­насць і запатрабаванасць на рынку працы, а таксама дае шырокія магчымасці для кар’ернага росту і заняткаў навуковай дзейнасцю. Акрамя таго, дыплом магістра пашырае геаграфію працаўладкавання маладога спецыяліста. Вучоная ступень выпускніка магістратуры адпавядае навуковай ступені іншай краіны. У конкурсе на...

Праца як паветра: інтэрнат №7 прызнаны найлепшым у студгарадку (+відэа)

Цёплыя словы падзякі і захаплення, песні, кветкі і ўзнагароды – так падводзіліся вынікі прэстыжнага конкурсу «Найлепшая арганізацыя ідэалагічнай і выхаваўчай працы ў інтэрнаце БДУ». Загадчыкі, каменданты, выхаваль­нікі, сацыяльныя педагогі, педагогі­арганізатары, інструктары па фі­зічнай культуры і студэнцкія саветы – усе тыя людзі, якія арганізу­юць жыццё студэнтаў у кожным інтэрнаце БДУ, клапоцяцца пра камфорт іх пражывання і вольны час. Ганаровыя госці ўрачыстага...

Мой маленькі Парыж. Што думаюць турысты, якія пабылі ў нашым Нясвіжы?

Заходняя Беларусь прыцягвае турыстаў сваёй адкрытасцю, прыязнасцю, непаўторнай старадаўняй архітэктурай. Многія кажуць, што менавіта на захадзе Беларусі адчувальны дух даўніны. Так і ёсць. Людзі, якія наведалі гэтыя мясціны, забываюць пра свае хатнія клопаты, праблемы, пакідаюць усё свае незадавальненне дома і выпраўляюцца ў эпоху сярэднявечча. Адно з такіх месцаў, якое зможа вас пагрузіць у далёкае гістарычнае мінулае – Нясвіж, які ўваходзіць...

Студэнцкая адвакатура: у Юрыдычнай клініцы БДУ разглядаюць 250 рэальных спраў у год

Студэнты юрфака БДУ могуць пачаць свой прафесійны шлях яшчэ са студэнцкай лавы. Для гэтага ўжо 16 гадоў на факультэце працуе навучальная лабараторыя “Юрыдычная клініка”. Усё пачалося 1 снежня 2000 года, калі з’явіўся сумесны з ПРААН праект, у рамках якога кансультавалі ўцекачоў, гэта дзейнасць хутка сябе зарэкамендавала, і ўжо ў 2003 году ў адпаведнасці з загадам рэктара юрыдычная клініка стала структурным...