Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Грошы – не неба, дастанем, як трэба! Правераныя на ўласным досведзе простыя спосабы зарабіць, не адыходзячы ад камп’ютара

Занятаму студэнту бывае дужа складана ўладкавацца на працу – папросту не хапае часу адарвацца ад вучобы. Але інфармацыйная эпоха адкрывае нам шмат новых гарызонтаў. Пры пэўным імпэце студэнт, абраўшы шлях фрылансера, можа забяспечыць сабе даволі стабільны заробак. Ды і нават пры яго адсутнасці «інтэрнэтныя» шляхі падзарабіць стануць неблагім дадаткам да стыпендыі. Прэрэквізіты  Першае, пра што трэба задумацца – вывад грошай....

Што значыць быць не ў сабе? Студэнцкае тэлебачанне БДУ запрашае да ўдзелу ў незвычайным рэаліці-шоу

З новага навучальнага года ў БДУ стартуе маштабнае рэаліці-шоу “Не ў сабе”. Арганізатары абяцаюць, што падобнага не было за ўсю гісторыю існавання ўніверсітэта, а сачыць за развіццём падзей дапаможа студэнцкае тэлебачанне. Адбор удзельнікаў для гэтага экстрэмальнага праекта БДУ-ТБ ужо пачаўся. Паспяшайся – мажліва, чакаюць менавіта цябе! Усіх картаў арганізатары пакуль не раскрываюць, але папярэджваюць: будзе цікава і вельмі горача. Кожны...

На турніры па кіберспорце ў БДУ студэнты змадэлявалі танкавыя баталіі

Факультэт філасофіі і сацыяльных навук пры падтрымцы кампаніі Wargaming, Мінскага гаркама БРСМ і Прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ правёў 5 і 6 мая турнір па кіберспорце BSU WOT TOURNAMENT! У турніры прынялі ўдзел студэнты розных ВНУ г. Мінска. Маладыя людзі прадэманстравалі спрыт, уважлівасць і ўменне стратэгічна думаць у камп’ютарнай гульні World Of Tanks, якая ўжо даўно заваявала сусветную вядомасць. У адным...

Свой погляд на тэму вайны выказалі студэнты 6 краін на форуме «Святло Вялікай Перамогі» (+відэа)

Міжнародны форум «Святло Вялікай Перамогі» прайшоў 5–7 мая на базе САК «Брыганціна». Ён сабраў каля 150 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Азербайджана, Літвы і Латвіі. Перад стартам форуму замежныя госці наведалі музей Вялікай Айчыннай вайны, паглядзелі фа­культэты БДУ і Мінск. 5 мая праграма СВП пачалася ва ўнутраным дворыку БДУ са святочнага канцэрта і адкрыцця мемарыяла «Памяць у імя жывых», а...

Заснавальнік школы біяфізікі і клетачнай інжынерыі

Акадэміку НАН Беларусі, доктару біялагічных навук, прафесару кафедры біяфізікі фізічнага факультэта Сяргею Чаранкевічу споўнілася 75 гадоў. С. М. Чаранкевіч нарадзіўся 20 красавіка 1942 г. у в. Палянічыцы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1964 г. скончыў фізічны факультэт БДУ. З 1965 г. аспірант, асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры біяфізікі   (з 1980 г.). У 1969 г. С. М. Чаранкевіч абараніў дысертацыю...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад: ДАЦЭНТА  КАФЕДРЫ  міжнароднага турызму; СТАРШЫХ  ВЫКЛАДЧЫКАЎ  КАФЕДРАЎ:  міжнароднага менеджменту, міжнароднага турызму, тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай, тэхналогій камунікацыі; ВЫКЛАДЧЫКАЎ  КАФЕДРАЎ:  тэо­рыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай, мовазнаўства і краіназнаўства Усходу, псіхалогіі, фі­ла­софіі і метадалогіі навукі, дызайну. Тэрмiн конкурсу – адзiн месяц з дня апублiкавання аб’явы. Адрас:  220030,...

Легенда з БДУ. Да 100-годдзя з дня нараджэння выбітнага канструктара ХХ ст. Аркадзя Брыша

100 гадоў таму – 14 мая 1917 г. – у Мінску нарадзіўся адзін з выбітных канструктараў ХХ стагоддзя, распрацоўшчык ядзернай зброі Аркадзь Брыш. А. А. Брыш – наш зямляк, выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, партызан Вялікай Айчыннай вайны, лаўрэат Ленінскай і Дзяржаўных прэмій, Герой Сацыялістычнай Працы, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Расійскай Федэрацыі, доктар тэхнічных навук. Прафесар Аркадзь Адамавіч Брыш –...

Свята Перамогі. Наша задача толькі помніць… (+відэа)

Штогод іх збіраецца ўсё менш – старэнькіх, нямоглых. І гавораць яны ўсё менш і цішэй. Дый што казаць, калі галоўнае даўно й шматкроць сказана, гісторыі занатаваны і апублікаваны і ў перыёдыках, і ў прыкметных святочных выданнях. Жывыя сведкі таго, што нам так лёгка забыць сярод мурашыных клопатаў падзёншчыны, звыклага камфорту і раскошы – былыя супрацоўнікі і студэнты БДУ, якія прайшлі...

Як студэнтам “запусціць” свой бізнес? На гэта адказалі прадстаўнікі вядомых кампаній (+відэа)

Больш за 20 прадстаўнікоў бізнесу выступілі 27 і 28 красавіка з гасцявымі лекцыямі перад удзельнікамі міжнароднага конкурсу стартап-праектаў “BizTech BSU StartUp Contest”. На эканамічным факультэце 27 і 28 красавіка ў рамках міжнароднага конкурсу стартап-праектаў “BizTech BSU StartUp Contest” адбыліся гасцявыя лекцыі прадстаўнікоў найбуйнейшых ІТ-кампаній, банкаў, інвестыцыйных фондаў, юрыдычных кампаній і паспяховых стартапаў. Высокія госці распавялі пра свой практычны досвед працы,...

“Урок коштам лёсаў”. Студэнты ўзгадалі наступствы вайны на тэрыторыі Беларусі

10 мая 2017 года на кафедры баявога выкарыстання артылерыі ваеннага факультэта БДУ прайшла міжнародная навукова-практычная студэнцкая канферэнцыя на тэму “Урок коштам лёсаў”. Канферэнцыю ўрачыста адкрыў першы намеснік начальніка ваеннага факультэта БДУ палкоўнік А. М. Бахар. Ён падзякаваў удзельнікам за праяўлены запал, падкрэсліў важную ролю канферэнцыі ў сувязі з узмацненнем тэндэнцый да перапісвання гісторыі і неабходнасцю фарміравання ў моладзі аб’ектыўнага погляду...

Мастацтва дабівацца перамогі: каманда клуба “Фудасін” заняла першае месца на 5-м этапе Мінскай гарадской лігі каратэ

Кожны спаборніцкі этап у жыцці спартсменаў – гэта падстава пераасэнсаваць сваю падрыхтоўку, лепей разабрацца ў мажлівасцях свайго цела і сваіх мэтах у спорце. Гэтае сцверджанне асабліва датычыцца тых відаў спорту, якія, акрамя чыста фізічнай падрыхтоўкі, прапануюць сваім аматарам усебаковае асабістае развіццё, адкрываюць ім дарогу ў свет уласнай філасофіі і з цягам часу становяцца для іх стылем жыцця. Усё сказанае можна...