Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Рок-група OK GO: “У нас няма ідэй – мы іх знаходзім!” (+кліпы)

У рамках першай “Школы SMM БДУ” праводзіліся заняткі на тэму стварэння відэакантэнту для Youtube. Адным са спікераў гэтага занятку стаў Дэміэн Кулаш – фронтмен вядомага амерыканскага гурта OK GO. Гэты рок-квартэт вядомы сваімі незвычайнымі і зачаравальнымі музычнымі кліпамі. Першы іх ролік, якому атрымалася набраць дзясяткі мільёнаў праглядаў, быў зняты ў 2009 годзе і ўяўляў сабою танец на бегавых дарожках. За...

Школа SMM БДУ: усё толькі пачынаецца!

Сёлета спаўняецца 10 гадоў ад пачатку прысутнасці БДУ ў сацыяльных сетках. Сёння наш універсітэт мае свае старонкі на такіх папулярных пляцоўках, як “Вконтакте”, Facebook (старонкі на рускай і англійскай мовах), Twitter, Instagram, LinkedIn, Telegram, Youtube і інш. Іх падтрымкай і прасоўваннем з 2014 года займаюцца ў аддзеле вэб-праектаў і стратэгічных камунікацый Медыяцэнтра БДУ. Акрамя афіцыйных старонак БДУ, у сацыяльных сетках...

“КЛІЧ НЕСВЯДОМАГА”. ФФСН зладзіў квест-семінар па матывах Зігмунда Фрэйда

У 2017 годзе спаўняецца 100 гадоў з моманту выхаду ўсім вядомай працы Зігмунда Фрэйда “Уводзіны ў псіхааналіз. Лекцыі”. З гэтай нагоды другі квэст-семінар, арганізаваны 4 мая  студэнтамі і выкладчыкамі кафедры псіхалогіі ФФСН БДУ, атрымаў назву “Кліч Несвядомага”. Нагадаем, што першы квэст-семінар, праведзены па ініцыятыве студэнтаў і выкладчыкаў кафедры псіхалогіі і прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Льва Сямёнавіча Выгоцкага, адбыўся 8...

БДУ ў медыяпрасторы. Наш універсітэт удзельнічае ў выставе “СМІ ў Беларусі” (фотарэпартаж+відэа)

XXI Міжнародная спецыялізаваная выстава “СМI ў Беларусі” праходзіць з 3 па 6 мая ў выставачным павільёне на праспекце Пераможцаў, 14. Інфармацыйную дзейнасць нашага ўніверсітэта прэзентуюць Інстытут журналістыкі і Медыяцэнтр БДУ. Выстава “СМI ў Беларусі” штогод збірае айчынныя і замежныя медыя. Усяго каля 100 удзельнікаў працуюць на стэндах форуму. Сярод іх – рэдакцыі, інфармацыйныя агенцтвы, выдавецкія дамы і іншыя прадпрыемствы, непасрэдна...

“Пражэктарпэрысхілтан” па-журфакаўску. Студэнты БДУ стварылі свой варыянт папулярнай тэлевізійнай праграмы

Самы творчы факультэт БДУ – журфак – не стамляецца здзіўляць цікавымі ідэямі і нестандартным падыходам да арганізацыі розных культурных мерапрыемстваў. Зімою журфакаўцы прадставілі сваю цудоўную каманду стэндап-комікаў, а 4 мая студэнтаў Інстытута журналістыкі чакаў яшчэ адзін сюрпрыз. Па аналогіі інфармацыйна-забаўляльнай праграмы “Першага канала” з’явіўся “Пражэктар на журфаку”, толькі замест вядомых прадстаўнікоў шоу-бізнэсу – студэнты БДУ і любімыя выкладчыкі. Гасцей вечара...

Запіс у студэнцкія атрады БРСМ БДУ

Падаць заяўку на ўдзел у студатрадах Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта можна з любой прылады анлайн, не выходзячы з дому, аўдыторый і не прапускаючы заняткаў у пошуках  папяровых анкет. Штаб працоўных спраў БРСМ БДУ прымае электронныя анкеты і апрацоўвае іх кожную гадзіну штодня. Падавай заяўку і будзь часткай велізарнага студатрадаўскага руху нашай краіны! Як толькі ШПС Саюза моладзі БДУ пачне фарміраваць атрады...

Дарога да вялікай мары. У БДУ прайшоў гала-канцэрт фіналістаў фестывалю эстрады

  Урачыстае ўганараванне пераможцаў Фестывалю эстрады БДУ–2017 адбылося 20 красавіка ў актавай зале ліцэя. Творчыя нумары ўдзельнікі прэзентавалі ў чатырох намінацыях – “Песня”, “Танец”, “Размоўны жанр” і “Свабодны жанр”. Больш за 20 выступоўцаў здзівілі журы сваімі здольнасцямі і ўменнямі, а арганізатары падаравалі гледачам грандыёзнае шоу! За пуцёўку ў фінал змагаліся каля 200 студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў амаль усіх факультэтаў БДУ....

За першую чвэрць 2017 года ў БДУ выдадзена 42 кнігі

З агульная колькасці 25 кніг аддрукавана ў тыпаграфіі; 15 на ксераксах факультэтаў, 2 – электронныя выданні). З іх: 28  навучальнвя выданні; 13 навуковыя выданні; 1 даведачнае; 3 на бел. мове; 36 на рус. мове; 3 на замежных мовах. Экономическая теория : учеб. пособие / В. Л. Клюня [и др.] ; под. ред. В. Л. Клюни, Н. В. Бордачёвой. – Минск...

Адбітак ступні Хрыста і абраз Мікалая Цудатворца – багатая на цуды нясвіжская зямля

  З кожнага дому даносіцца прыемны пах велікодных кулічоў, фарбуюцца ва ўсе колеры вясёлкі яйкі, дамы напаўняюцца самымі роднымі людзьмі, і ўсе яны з усмешкай на твары і з верай у душы прамаўляюць: “Хрыстос уваскрэс! – Сапраўды ўваскрэс!” У хрысціянскім календары абведзена чырвоным маркерам самае важнае гадавое свята – Вялікдзень. А пакуль вы, чытачы, атрымліваеце асалоду ад доўгачаканага шанаванага свята,...

Камедыя “Вельмі жанаты таксіст”: як не разарвацца паміж двух адрасоў. Эксперымент тэатра “На балконе”

Камедыя “Вельмі жанаты таксіст” для народнага драматычнага студэнцкага тэатра “На балконе” пэўнага кшталту эксперымент, гэта нязвыклы і новы для тэатра жанр. 21 красавіка ішоў другі паказ пастаноўкі. Асаблівы ён быў тым, што тэатр абараняў сваё званне “народны” перад атэстацыйнай камісіяй.  Па сюжэце ўсё пачынаецца з банальнай выпадковасці. Самы звычайны таксіст з “масавым” імем Джон Сміт (яго іграе Уладзіслаў Наймарк) выратаваў...

“Данесці мастацтва да самых розных людзей”. Артысты Вялікага тэатра сустрэліся з студэнтамі БДУ

Прыцягнуць увагу студэнцкай моладзі да класічнага тэатральнага мастацтва паспрабаваў Вялікі тэатр оперы і балета. 18 красавіка творчы калектыў тэатра сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі БДУ ў рамках рэалізацыі праекта “Моладзевыя праграмы Вялікага”. Супрацоўнік тэатра Валянціна Мажорская не хавала свайго хвалявання і радасці, што нарэшце найстарэйшая ВНУ краіны і галоўны тэатр Беларусі сустрэліся ў зале рэктарата. Яна выказала спадзяванне, што кантакт...