Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


“Міс журфак–2017”: гледачы сустрэліся з усімі грахамі чалавецтва (+відэа)

Вы задумваліся калі-небудзь, як выглядае ганарлівасць, якое аблічча мае зайздрасць, а які колер у ленасці? Адказы на гэтыя пытанні шукалі ўдзельніцы “Міс журфак–2017”. Дзевяць дзяўчат-прыгажунь смела апранулі маскі ўсіх грахоў чалавецтва, каб заваяваць тытул пераможцы і атрымаць карону. Перад тым, як 19 красавіка апынуцца на святочнай сцэне і пачаць барацьбу за званне найлепшай, юныя журналісткі прайшлі некалькі цікавых этапаў. Дзяўчаты...

Японцы кажуць: кіхон – ключ да ўсяго. Выкладчык БДУ браў урокі каратэ ў японскіх сэнсэяў

Адным з удзельнікаў 4-га этапу Мінскай гарадской лігі каратэ, пра што мы нядаўна расказвалі, стаў старшы выкладчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Дзмітрый ОСІКА, які таксама з’яўляецца дырэктарам клуба «Санга» Беларускай асацыяцыі каратэ. Ён расказаў нам пра сваё разуменне каратэ і трэніроўкі ў штаб-кватэры японскіх баявых мастацтваў Хомбу Дадзё. -Дзмітрый Віктаравіч, распавядзіце, калі ласка, пра свой шлях у каратэ. Як...

Горад засынае, прачынаюцца СТЫЛЯГІ! (+відэа)

— Дамы і спадары, лэдзі і джэнтльмены, чувакі і чувіхі, – звяртаецца вядучы да публікі, – сёння, 21 красавіка, дзень нястрымнай весялосці, волі і драйву. Сардэчна запрашаем у пяцідзясятыя, стылягі! Публіка рагоча ад нетрывіяльнага звароту і расцякаецца хваляй па бібліятэцы Інстытута журналістыкі. Жывая блюз музыка, майстар-класы па твісце, процьма гарачых гульняў і конкурсаў, рызыкі і выпрабаванняў “на слабо”; новыя знаёмствы,...

Падчас праекту “Навука на пальцах” дэманстраваліся эксперыменты з вадкім азотам, лазерамі і электрафорнай машынай (+відэа)

Студэнтам важна не толькі рана пачынаць шлях у навуку, але і сумяшчаць скрупулёзныя даследаванні з іх папулярызацыяй. А значыць, часам трэба ўмець распавесці пра свае навуковыя дасягненні літаральна на пальцах – напрыклад, каб зацікавіць патэнцыйнага фундатара каштоўных распрацовак. Студэнцкі праект “Навука на пальцах” праходзіць у БДУ каторы год, збіраючы як зусім “зялёных” даследчыкаў, так і сур’ёзных навукоўцаў. Як адзначаюць арганізатары,...

Першае месца працы: топ-5 пытанняў пра размеркаванне студэнтаў БДУ

На некаторых факультэтах БДУ ўжо прайшло размеркаванне, на іншых – першыя месцы працы для выпускнікоў вызначаць хуткім часам. Для тых, у каго засталіся пытанні з нагоды працаўладкавання, публікуем адказы на самыя папулярныя пытанні, якія дала намеснік начальніка ўпраўлення кадраў БДУ Вераніка Дабравольская.  — Калі настае тэрмін адпрацоўкі па размеркаванні? — Выпускнікі сканчаюць навучанне 30 чэрвеня. Прыбыць на месца працы трэба...

“Не губляць ні дня”: бізнес-трэнер распавёў выпускнікам БДУ, як уладкавацца на працу сваёй мары

У БДУ актыўна праходзіць размеркаванне: сёлета накіраванне на працу атрымаюць 3000 выпускнікоў. Для таго, каб абмеркаваць старт іх кар’еры, прафкам студэнтаў 10 красавіка правёў семінар па працаўладкаванні, на якім запрошаны спікер – бізнес-трэнер, кансультант, матывацыйны спікер Андрэй Іваноў – распавёў выпускнікам, як уладкавацца на працу сваёй мары. Карэспандэнт “Універсітэта” запісаў яго галоўныя парады. Улічваць закон часу — 30 гадоў назад...

БДУ на TIBO–2017: “Пціч-М”, “Каліброўка”, ID-карты і трыбафатыка

З 18 па 21 красавіка праходзіць XXIV Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях TIBO–2017. Сярод удзельнікаў – прадстаўнікі Белдзяржуніверсітэта. Наведнікам выставы прапануецца інфармацыя па больш чым 30 навукова-тэхнічных распрацоўках БДУ.  На ўрачыстым адкрыцці першы намеснік прэм’ер-міністра Васіль Мацюшэўскі зачытаў вітальнае пасланне ад Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Ён адзначыў, што сёння інфармацыйныя тэхналогіі ўкараняюцца паўсюдна і змяняюць усе сферы...

“Я веру ў тое, што раблю!”. Лідар гурта “Дразды” Віталь Карпанаў даў парады студэнтам БДУ

11 красавіка ў Інстытуце журналістыкі прайшла творчая сустрэча з лідарам гурта “Дразды” Віталём Карпанавым. Фронтмен гурта распавёў пра сваё дзяцінства, чаму ўсё-такі балалайка стала яго спадарожніцай жыцця і адкуль узялася назва калектыву. Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з розных факультэтаў пагутарылі з Віталём Карпанавым. Лідар гурта “Дразды” з задавальненнем адказваў на пытанні маладых людзей наконт гісторыі калектыву. На пытанне аднаго з...

“Міс Вясна-2017”. Як выбіралі самую прыгожую жыхарку студгарадка

Больш за месяц дзяўчаты праходзілі кастынг, рыхтаваліся да дэфіле, здымалі відэавізітоўкі, удзельнічалі ў фотасесіях і рэпетыцыях, а таксама прыдумлялі і ўдасканальвалі свае творчыя нумары. І вось надышоў той дзень, якога ўсе так чакалі. 30 сакавіка ў Ліцэі БДУ прайшоў конкурс “Міс Вясна”, дзе абралі самую прыгожую і таленавітую жыхарку студгарадка. Больш за месяц дзяўчаты праходзілі кастынг, рыхтаваліся да дэфіле, здымалі...

Ці мае зародак, змешчаны ва ўлонні маці, правы чалавека? Студэнты ФМА БДУ выступілі ў Еўрапейскім судзе

Аздабленнем БДУ заўсёды з’яўляліся студэнты. Гэта вядомыя спартсмены, якія заваявалі тытулы для альма-матар. Выдатнікі вучобы, якія не шкадуюць сіл і часу для дасягнення поспехаў у навуковай працы. І сёлета ўсім, каму неабыякавы аўтарытэт айчыннай адукацыі на сусветнай арэне, ёсць чым ганарыцца. Каманда факультэта міжнародных адносін заняла шостае месца ў прэстыжным конкурсе па еўрапейскім праве праў чалавека імя Рэнэ Касэна. Мерапрыемства...

Мабільнасць у актыўнай фазе. БДУ і Універсітэт Кента будуць абменьвацца студэнтамі (+вiдэа)

БДУ і Універсітэт Кента пачалі рэалізоўваць праект акадэмічнага супрацоўніцтва. У канцы сакавіка наша дэлегацыя наведала брытанскую ВНУ, а на мінулым тыдні прафесар з Англіі выступіла перад студэнтамі гістфака і ФМА. Праект па абмене студэнтамі і выкладчыкамі ажыццяўляецца ў рамках праграмы Erasmus+ key action 1 International Credit Mobility. Ідэя сумеснага праекта зыходзіла ад старшага выкладчыка гістарычнага факультэта Арцёма Назаранкі. З брытанскага...