Прапановы БДУ па супрацоўніцтве ў галіне біятэхналогій, моўнай падрыхтоўкі і рэгіёназнаўства прадставілі ў Кітаі

Прапановы БДУ па супрацоўніцтве ў галіне біятэхналогій, аховы здароўя, моўнай падрыхтоўкі і рэгіёназнаўства прадставілі ў Кітаі. З дадзенымі ініцыятывамі выступіў рэктар БДУ Андрэй Кароль на пасяджэнні беларуска-кітайскай асацыяцыі ўніверсітэтаў. Маштабная падзея прайшла ў г. Далянь (КНР). Беларускую дэлегацыю ўзначаліў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец. Удзельнікамі пасяджэння асацыяцыі сталі рэктары каля 60 ВНУ Беларусі і Кітая. Дадзенае аб’яднанне створана ў лістападзе...

Рэспубліканскі літаратуры конкурс «БрамаМар» прайшоў у БДУ

Ва ўніверсітэце завяршыўся Рэспубліканскі літаратурны конкурс «БрамаМар» імя У.А. Капцава. Сёлета на суд журы было вынесена больш за 120 работ. Арганізатарам мерапрыемства выступілі выкладчыкі і студэнты факультэта журналістыкі БДУ. У гэтым сезоне таленты шукалі ў пяці намінацыях  – «Школьная проза», «Школьная паэзія», «Студэнцкая проза», «Студэнцкая паэзія», а таксама «Сцэнарыі камп’ютарных і настольных ролевых гульняў». Конкурс б’яднаў моладзь і школьнікаў з...

Даследчык роднай мовы з філфака

У сваім хатнім фотаархіве адшукаў вось гэты здымак. На ім адлюстраваны мой куратар з філалагічнаг а факультэта Белдзяржуніверсітэта Міхей Мікалай Дзмітрыевіч. Здымак быў зроблены напачатку 1980-х гадоў. Чаму я прыгадаў свайго выкладчыка і куратара? Ды таму, што летась 22 жніўня Мікалаю Дзмірыевічу споўнілася 85 гадоў. Божа ж ты мой, як хутка бяжыць час. А ён бачыцца і сёння перад вачыма:...

Вопыт замежных студэнтаў

Зараз у БДУ навучаецца каля 5300 замежнікаў. Гэта прыблізна пятая частка ад колькасці ўсіх студэнтаў. Многія з іх сутыкаюцца з цяжкасцямі студэнцкай міграцыі, але з адаптацыяй дапамагае савет зямляцтваў. Ён займаецца наладжваннем сяброўства і супрацоўніцтва паміж студэнтамі, арганізоўвае тэматычныя фестывалі, прэзентацыі, выставы і іншае. У склад савета Ўваходзіць 8 нацыянальных зямляцтваў:  Кітай, Расія, Казахстан, Узбекістан, Таджыкістан, Туркменістан, Азербайджан, Краіны Афрыкі. З такой падтрымкай розніца менталітэтаў і культур...

Вяртанне ў юнацтва

Ідэю наведаць геабазу «Заходняя Беразіна», дзе мой курс 1972 года паступлення праходзіў палявыя практыкі па шэрагу вучэбных дысцыплін, выказалі мае сябры Котава Таццяна і Сабалеўскі Аляксандр (сёння гэта муж і жонка). Праўда, адразу ідэя зводзілася да аўтаномнай паездкі на аўтамабілі з мэтай паглядзець, як змянілася геабаза, ці пазнаем мы яе праз 50 з лішнім гадоў. У мяне адразу ўзнікла думка,...

Гісторыі самастойнага размеркавання

Красавік – адказны месяц для выпускнікоў-бюджэтнікаў: падрыхтоўка да дзяржаўных іспытаў, абароны дыплома, а таксама размеркаванне, якое вызначыць, дзе маладыя спецыялісты будут працаваць наступныя 2 гады. Хтосьці наглядаў сабе месца непасрэдна перад размеркаваннем, а хтосьці загадзя ўладкаваўся ў абраную кампанію. Некалькі выпускнікоў расказалі, як яны шукалі сабе месца кар’ернага старту. Аляксандра вучылася на філалагічным факультэце на спецыяльнасці «беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйны напрамак)». На папярэднім...

Паварот на права

Равесніца стагоддзя – менавіта так называюць Юрыдычную клініку ў БДУ, дзе за 24 гады атрымалі дапамогу тысячы людзей і набылі прафесійныя навыкі сотні студэнтаў. Пра работу падраздзялення і яго ролю ў станаўленні будучых прафесіяналаў пагутарылі з кіраўніком аддзела – намеснікам начальніка Цэнтра адукацыйных інавацый юрыдычнага факультэта Таццянай Навумовіч і самімі клініцыстамі. Гісторыю Юрыдычнай клінікі ў БДУ прынята адлічваць з 2000...


«Запрашаем ва ўніверсітэцкую сям’ю!» БДУ сабраў старшакласнікаў школ на фестывалі факультэтаў (+відэа)

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт расквеціў для абітурыентаў не самы сонечны гэтым разам Дзень смеха яркім фестывалем факультэтаў, на якім студэнты і супрацоўнікі БДУ ў надзвычай крэатыўнай форме прэзентавалі адукацыйныя і творчыя магчымасці альма-матар.  Нягледзячы на ранні для школьных канікул час і надвор’е, якое ў звычайнай сітуацыі не выклікала б жадання штосьці рабіць, унутры будынка ліцэя ўжо напоўніцу віравала разумовая праца, ініцыятарамі...

Як стаць пераможцам міжнародных навуковых конкурсаў. Досвед ФМА

Кафедра мытнай справы факультэта міжнародных адносін актыўна папулярызуе даследчую працу сярод студэнтаў, увесь час шукаюцца новыя спосабы іх уцягвання ў сферу навукі, удасканальваюцца метады працы з зацікаўленымі навучэнцамі. Як правіла, студэнты пачынаюць сябе выяўляць у навуковай сферы толькі на 3 курсе. Як паказвае досвед аўтара ў кіраўніцтве студэнтамі, гэта тлумачыцца тым, што яны зазнаюць пэўныя складанасці ў самым пачатку “шляху”:...

Беларусы шануюць каштоўнасці іншых. Наўруз адсвяткавалі ў БДУ

Сустрэча гэтага старажытнага свята іранскіх і цюркскіх народаў з дапамогай замежных студэнтаў БДУ ператварылася ў сапраўдны традыцыйны фестываль універсітэта. У гэтым годзе Наўруз аб’яднаў у сценах альма-матар больш за 700 чалавек. Урачыстасць сімвалізуе надыход вясны, абуджэнне не толькі прыроды, але і самога чалавека. Галоўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі студэнты з Ірана, Азербайджана, Кыргызстана, Турцыі, Туркменістана, Таджыкістана, Афганістана, Казахстана і Узбекістана. Менавіта...

Міжнародны конкурс стартап-праектаў «BizTech BSU StartUp Contest» пройдзе ў БДУ

Цель конкурса — оказание помощи начинающим бизнесменам в продвижении и реализации идей, развитию предпринимательского мышления и привлечению представителей бизнес-сообщества к участию в образовательных проектах университета. К участию приглашаются студенты старших курсов, предприниматели и молодые ученые. Молодежные инновации оценят представители банковской сферы, бизнесмены и преподаватели экономического факультета БГУ. Стартап-идеи будут разбиты по трем категориям: финансовые технологии, социально значимые проекты и глобальные...

Каб думаць галавой, прыдумляць, ствараць – трэба ісці ў БДУ! Вядомыя выпускнікі дзякуюць альма-матар за бездакорную адукацыю

За 95 гадоў дзейнасці Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт даў пуцёўку ў жыццё 160 тысячам маладых спецыялістаў, у тым ліку больш чым 7 тысячам для іншых краін. З цягам часу многія з выпускнікоў БДУ выраслі ў выбітных выкладчыкаў, навукоўцаў, грамадскіх дзеячаў, буйных кіраўнікоў і прадпрымальнікаў. Шмат хто з іх атрымаў прызнанне не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Павел ЛАТУШКА,...

Я падобная на… кветку. Экзотыка і тэмперамент панавалі на конкурсе прыгажосці ФДА

Традыцыйны конкурс «Міс ФДА – 2017», у якім прынялі ўдзел дзяўчаты з Ірана, Кітая, Нігерыі, Туркменістана, Паўднёвай Карэі і Беларусі сабраў 24 сакавіка усю моладзь факультэта даўніверсітэцкай адукацыі. Пажадалі удзельніцам упэўненасці і добрага выступлення, а гледачам яркіх эмоцый дэкан ФДА Вячаслаў Малафееў, намеснік дэкана філалагічнага факультэта Павел Навойчык і дырэктар Міжнароднага адукацыйнага фонду БДУ Алена Нярода. Папярэдне ўдзельніцы атрымалі заданне...

“Я зразумела, што ўвесь свет адкрыты”. Студэнтка філфака БДУ пра стажыроўку ў Славакіі

Невялікая  Славакія мае багатую і насычаную падзеямі гісторыю, з’яўляецца радзімай многіх знакамітых людзей і можа прапанаваць сваім гасцям поўны турыстычны набор з багатай экскурсійнай праграмай, гарналыжным і экстрэмальным спортам, а таксама аздараўленнем на шматлікіх тэрмальных крыніцах. Акрамя таго, ў гэтай краіне існуе велізарная колькасць адукацыйных магчымасцяў. Адной з іх скарысталася студэнтка трэцяга курса славянскай (руская і славацкая мовы) філалогіі Вікторыя...

Велікодная выстава працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце

Экспазіцыя (аўд. 319, вул. Карла Маркса, 31) праводзіцца ў БДУ штогод напярэдадні вялікага хрысціянскага свята. Традыцыйна тут прадстаўлены галоўны сімвал гэтай падзеі – велікодныя яйкі. Выстаўленыя экспанаты выкананы ў розных тэхніках і з розных матэрыялаў. Гэта маляванкі, крапанкі, а таксама велікодныя яйкі, выкананыя ў тэхнцы бісерапляцення, дэкупажу, вязання і аплікацыі. Прадстаўлены таксама арыгінальныя экспазіцыі велікодных яек, упрыгожаных у тэхніцы фрывалітэ...

Настаўніца Ліцэя БДУ: «Прывыкла, што, калі кажу пра рэгбі, мне адказваюць, што я як мужык»

Рэгбі – мужчынская гульня. Ды што вы, як мужыкі. Трэба яно вам. Такія фразы заўсёды суправаджаюць рэгбістак. З кожным годам гэты від спорту развіваецца, але стэрэатыпаў менш не становіцца. А між тым, гледзячы на ​​далікатных дзяўчат, і не скажаш, што яны займаюцца гэтым спортам. З адной з прадстаўніц прыгожага полу Алесяй АНДРЭЮК, выкладчыцай матэматыкі ў Ліцэі БДУ, газета “Універсітэт” пагутарыла...

Фестываль факультэтаў БДУ пройдзе для абітурыентаў 1 красавіка (+відэа)

Мероприятие пройдет под девизом «Я выбираю БГУ». Старт этой широкомасштабной акции будет дан в 10.00 в Лицее БГУ (ул. Ульяновская, 8). По значимости праздник служит началом приемной кампании-2017 и соберет своих потенциальных абитуриентов для их знакомства с условиями, правилами поступления и обучения в ведущем вузе страны. Торжественное открытие Фестиваля факультетов с участием ректора академика Сергея Абламейко запланировано на 11.00. В...

“SuperMixed–2017”: каханне, запал, здзіўленне, шчасце і дзёрзкасць (+відэа)

22 сакавіка 2017 года актавая зала філалагічнага факультэта ўпершыню сустрэўся тварам ў твар з падзеяй, якая абяцала скарыць сэрцы публікі – “SuperMixed–2017”. Прадстаўнікі чатырох факультэтаў: філалагічнага, юрыдычнага, міжнародных адносін, філасофіі і сацыяльных навук – прайшлі чатыры этапы. А менавіта конкурс візітовак, танцавальны, інтэлектуальны і творчы конкурсы. Гледачы не толькі пазнаёміліся з гісторыяй пар удзельнікаў, але і сутыкнуліся з мноствам кульмінацыйных...