Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


“Высту­паць перад вышэйшым інтэлектуальным актывам краіны шмат да чаго абавязвае”. Міхаіл Мясніковіч — ганаровы прафесар БДУ

Ганаровым прафесарам БДУ стаў Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч. Цырымонія ўручэння дыплома адбылася 22 сакавіка. Міхаіл Уладзіміравіч – 36-ы ганаровы прафесар БДУ. Ён ушанаваны такім высокім званнем за вялікі асабісты ўнёсак у развіццё беларускай навукі і вышэйшай адукацыі. У сваёй прамове рэктар Сяргей Абламейка адзначыў тры грані пачэснага госця: дзяржаўнага дзеяча, навукоўца і чалавека, які робіць...

Як зрабіць навучальны курс з дапамогай смартфона. Медыямайстэрня дэманструе выкладчыкам БДУ

Сучасныя тэхналогіі актыўна выкарыстоўваюцца ў навучальных аўдыторыях, што стварае канкурэнцыю шматлікім звыклым адукацыйным нормам. Выкладчыкі гатовыя прыстасоўвацца да тых выклікаў, якія цяперашняя эпоха прад’яўляе ўніверсітэцкай адукацыі. «Медыямайстэрня ўніверсітэцкага выкладчыка–2017» аб’яднала педагогаў, зацікаўленых у асваенні эфектыўных формаў, метадаў навучання студэнтаў. Арганізатарамі медыямайстэрні выступілі супрацоўнікі Цэнтра праблем развіцця адукацыі Галоўнага ўпраў­лення вучэбнай і навукова-метадычный работы. Каля 20 выкладчыкаў адаптуюць прапанаваныя метадычныя сродкі...

Амерыканскі рэжысёр Т. С. Джонстаўн: “Калі я знайшоў мову паразумення з людзьмі, адразу здагадаўся, дзе шукаць тэмы для свайго кіно”

3-7 красавіка ў Мінску прайшоў фестываль амерыканскага дакументальнага кіно “Незнаёмая Амерыка”, прысвечаны 25-годдзю беларуска-амерыканскіх дыпламатычных адносін. Адкрылі яго два кароткаметражных фільма “Фермер з Брукліна” і “Падлеткавая прэса”. Рэжысёр апошняга завітаў на творчую сустрэчу са студэнтамі журфака БДУ, каб расказаць пра тонкую сувязь паміж журналістыкай і дакументалістыкай, а таксама адказаць на пытанні навучэнцаў. Прадставіць праграму фестываля ў Беларусь прыехалі амерыканскія рэжысёры...

Студэнты запрашаюцца прайсці абавязковыя абследаванні

Паважаныя студэнты! У 33-й гарадской студэнцкай паліклініцы  праводзіцца дыспансерызацыя прымацаванага насельніцтва. Просім студэнтаў, якія не звярталіся ў паліклініку 2 гады і больш (з 2014 году), прайсці абавязковыя абследаванні па дыспансерызацыі. Талон на прыём да ўрача-тэрапеўта можна замовіць на нашым сайце 33gsp.by ці па тэл. +375 17  237-30-35.  Усе віды абследаванняў прызначаюцца ўрачом, памочнікам урача, фельчарам даўрачэбнага кабінета пасля агляду і...

Грані каратэ: каманда БДУ выступіла на 4-м этапе Мінскай гарадской лігі каратэ (ролевы рэпартаж + інтэрв’ю)

 Спартыўнаму жыццю студэнтаў у БДУ заўсёды надавалася асаблівая ўвага. Бо даўно вядома: людзі, што займаюцца спортам належным чынам, куды больш бадзёрыя і жыццярадасныя. Пазітыўны стан духу, актыўны лад жыцця – гэта заклад бесперапыннай цікаўнасці да свету, а значыць, і поспехаў у вучобе. Акрамя таго, спорт – гэта яшчэ і займальнае відовішча, якое не дазволіць сумаваць нават пры доўгіх руцінных нагрузках....

“PR-кветка–2017”: аўтастопам па Галактыцы (+вiдэа)

Дзясяты міжнародны адкрыты студэнцкі форум “PR-кветка” прайшоў 29–31 сакавіка ў Інстытуце журналістыкі БДУ. Канцэпцыя мерапрыемства сёлета – космас, пашырэнне звыклых меж і засваенне новых тэрыторый. Касмічная станцыя “Kvetka-10” з экіпажам і пасажырамі на борце на працягу трох дзён здзяйсняла вандраванне па Галактыцы Камунікацыі.  Юбілейны форум праляцеў з адмысловым размахам. Арганізатарамі выступіла кафедра тэхналогій камунікацыі Інстытута журналістыкі БДУ, а менавіта студэнты...

БДУ – твой крок у будучыню! Актывісты БРСМ выправіліся з юбілейнай акцыяй у Любань (+відэа)

Добрай традыцыяй сталі сустрэчы студэнтаў са школьнікамі старэйшых класаў беларускіх гарадоў і раёнаў у рамках грамадска-асветніцкай акцыі «Універсітэт – твой крок у будучыню» пярвічнай арганізацыі БРСМ галоўнага ўніверсітэта краіны. Гэта ўнікальная для нашага ўні­версітэта акцыя, накіраваная на павышэнне прэстыжу вышэйшай адукацыі. На працягу трох дзён   удзельнікі акцыі знаёмяцца, спаборнічаюць, абменьваюцца творчым вопытам. Штогод акцыя праходзіць пад дэвізам «Роўны навучае роўнага»:...

Нужно только выучиться. Встреча посла Туркменистана со студентами БГУ

Чрезвычайный и Полномочный Посол Туркменистана Назаркулы Шагулыев встретился 4 апреля с туркменскими учащимися БГУ. На встрече присутствовали первый заместитель министра образования нашей страны Вадим Богуш, начальник отдела Центральной Азии МИД РБ Олег Домашев и ректор Белорусского государственного университета Сергей Абламейко. Поводом для встречи послужил недавний официальный визит президента Беларуси Александра Лукашенко в Туркменистан. Целью визита являлось открытие горно-обогатительного комбината «Гарлык»...

«Бібліяноч» пройдзе 21 красавіка ў Фундаментальнай бібліятэцы БДУ

Фундаментальная бібліятэка БДУ 21 красавіка далучыцца да міжнароднай акцыі “Бібліяноч». Дзеянні разгорнуцца з 19.00 да 23.00 на базе Інстытута журналістыкі (вул. Кальварыйская, 9, каб. 109). У гэтым годзе акцыя «Бібліяноч» абмежаваная дрэс-кодам у стылі 50-х гадоў. Наведнікі павінны прыйсці ў «стылёвым» адзенні, з адпаведнай прычоскай, макіяжам або з вядомымі тэматычнымі аксэсуарамі. У медыятэцы Фундаментальнай бібліятэкі будуць арганізаваны адразу некалькі мерапрыемстваў,...

Маеш талент? Цягні яго рабіць дабро!

Правядзенне дабрачынных акцый на базе студэнцкіх інтэрнатаў БДУ стала яшчэ адной добрай традыцыяй універсітэта. Кожны год іх неабыякавыя жыхары разам з прадстаўнікамі студсавета ладзяць кірмаш, каб дапамагчы тым хлопчыкам і дзяўчаткам, якія не маюць бацькоў і выхоўваюцца ў дзіцячым доме. Завітаем на дабрачыннае мерапрыемства ў інтэрнат № 4! У актавай зале сваіх пакупнікоў з нецярпеннем чакалі майстры і ўмельцы, якія...

Чысцілі бульбу, цыравалі шкарпэткі і прышывалі гузікі… З прафкамам абітурыенты адчулі сябе сапраўднымі студэнтамі

“Прафсаюз – гэта крута! Прафсаюз – гэта мы! У прафсаюзе – найлепшыя студэнты краіны!” Менавіта такім сёлета стаў дэвіз прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў на парадзе факультэтаў роднага БДУ, які прайшоў у мінулую суботу на пляцоўцы Ліцэя БДУ. “Пярвічка” зноў паўстала ў сваім амплуа, каб стаць як мага больш запамінальнай для ўдзельнікаў і гасцей фэсту. І дапамагчы адчуць сапраўдны дух студэнцтва зноў...