Заснавальнік школы біяфізікі і клетачнай інжынерыі
Акадэміку НАН Беларусі, доктару біялагічных навук, прафесару кафедры біяфізікі фізічнага факультэта Сяргею Чаранкевічу споўнілася 75 гадоў. С. М. Чаранкевіч нарадзіўся 20 красавіка 1942 г. у в. Палянічыцы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1964 г. скончыў фізічны факультэт БДУ. З 1965 г. аспірант, асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры біяфізікі (з 1980 г.). У 1969 г. С. М. Чаранкевіч абараніў дысертацыю...