Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


З павагай да іншых культур, традыцый, рэлігій. Выкладчыца БДУ атрымала міжнародную прэмію IBB Цэнтра

Прэмія Дортмундскага і Мінскага міжнародных адукацыйных цэнтраў і ганаровы дыплом былі ўручаны вядомаму беларускаму літаратуразнаўцу, біблеісту, гебраісту, германісту Галіне Сініле за вялікі ўнёсак у развіццё сучаснай біблеістыкі і міжканфесійнага дыялогу.  У цырымоніі бралі ўдзел старшыня Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра Віктар Балакіраў, прадстаўнік Дортмундскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра прафесар Манфрэд Цабель, галоўны рабін рэлігійнага аб’яднання абшчын прагрэсіўнага іўдаізму ў Беларусі Рыгор Абрамовіч,...

Пятро Жаўняровіч: «Кожнае пакаленне павінна мець свой пераклад…»

Дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі БДУ Пятро Жаўняровіч перакладае Уладзіміра Караткевіча на рускую мову. У той жа час у яго хапае адвагі на адваротнае: зрабіць так, каб Фёдар Дастаеўскі загучаў на «мове». Пра тое, навошта ён гэта робіць і наколькі запатрабаваныя такія высілкі, мы пагутарылі з Пятром Пятровічам. Спадар Жаўняровіч пачаў перакладчыцкую дзейнасць з той прычыны, што...

БДУ ў эфіры. Студэнцкае тэлебачанне выходзіць на новую арбіту

На галоўных мерапрыемствах БДУ вы абавязкова заўважыце юных, актыўны хлопцаў і дзяўчат, на чыіх футболках красуецца лагатып Студэнцкага тэлебачання БДУ. Яны бяруць інтэрв’ю ў самых цікавых людзей універсітэта, бегаюць з камерай, спрабуючы зняць найлепшыя моманты, і мантуюць днямі і начамі, каб распавесці нам пра галоўныя падзеі нашай alma mater. Студэнцкае тэлебачанне БДУ створана на базе навучальнай лаба­ра­торыі эксперыментальнай аўдыя­­візуальнай праграмы...

Студгарадку прапанавалі… У прафкаме абмеркавалі ўмовы пражывання студэнтаў у інтэрнатах

Круглы стол па жыллёва-побытавых пытаннях прайшоў 14 сакавіка ў БДУ з удзелам дырэктара Студэнцкага гарадка Алы Мелех і прадстаўнікоў пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў ВНУ. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца ўмоў пражывання ў інтэрнатах БДУ, арганізацыі кампаніі па засяленні навучэнцаў у інтэрнаты на 2017/2018 навучальны год і інш. Удзельнікі круглага стала маглі задаць пытанні з прывядзеннем пэўных выпадкаў, прыкладаў і...

500 гадоў з беларускай кнігай. Кніжнай спадчынай Скарыны ўзбагаціўся Інстытут тэалогіі БДУ (+відэа)

Факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны» было перададзена рэктару Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ, Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, падчас святкавання Дня праваслаўнай кнігі. На свяце адбылася і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу літаратурных і даследчых работ школьнікаў, прымеркаванага да 500-годдзя выдання Бібліі Францыскам Скарынам і праведзенага Інстытутам тэалогіі. 10 сакавіка ў Нацыянальнай біб­лі­я­тэцы...

Жанчыны года абвешчаны ў БДУ. Прызнанне, падарункі і турыстычныя пуцёўкі (+відэа)

У юбілейным 2016 годзе ў нашым універсітэце стартаваў конкурс «Жанчына года БДУ», які праводзіўся ўпершыню. Сімвалічна, што імёны пераможцаў і лаўрэатаў былі названы на ўрачыстай цырымоніі ў самым пачатку вясны. Конкурс адбыўся па ініцыятыве савета ГА «Саюз жанчын БДУ» сярод членаў арганізацыі па пяці намі­нацыях: навуковыя дасягненні, навукова-метадычныя дасягненні, кіраўнічая праца, праца са студэнтамі, найлепшы работнік (найлеп­шы ў прафесіі). У...

“Літарынка”: сямейнае свята. Узорны дзіцячы ансамбль танца зладзіў душэўны канцэрт (+вiдэа)

 Добры і мілы канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню, прайшоў у актавай зале Інстытута журналістыкі 10 сакавіка. Разам з бацькамі ўдзельнікі ўзорнага дзіцячага ансамбля танца БДУ “Літарынка” выйшлі на сцэну павіншаваць прысутных са святам.  Цёплая атмасфера мерапрыемства спадабалася гледачам. На сцэне паказвалі свае таленты маленькія спевакі і танцоры. Родныя здымалі і фатаграфавалі сваіх малечаў, не стрымлівалі слёз ад кранальных момантаў. Слухачоў...

З гісторыі газеты БДУ. Уладзімір Мехаў ля вытокаў універсітэцкай шматтыражкі

Газета вядзе летапіс дзён і захоўвае ў сабе гісторыю для будучых пакаленняў. “Універсітэт” не выключэнне. Аднак, здараецца, архівы знікаюць, забіраючы з сабой факты пра падзеі мінулых гадоў. І тады адзіны захавальнік гісторыі – чалавечая памяць. Успомніць пра час, калі пачынала выходзіць наша газета, студэнтаў і тых, хто яе рабіў, мы папрасілі Уладзіміра Мехава, які ў прафесійным жыцці займаўся тым, што...

Святло пад кніжнай вокладкай. Адкрылася выстава да Дня праваслаўнай кнігі

14 сакавіка ў зале для працы з кніжнымі помнікамі (пр. Незалежнасці, 4, к. 229) адбылося адкрыццё кніжнай выставы “Святло пад кніжнай вокладкай», прысвечанай Дню праваслаўнай кнігі. На выставе прадстаўлены кнігі духоўнага зместу з фонду фундаментальнай бібліятэкі БДУ, а таксама ўнікальныя выданні і прадметы царкоўнага атрыбутыкі з асабістай калекцыі старэйшага выкладчыка кафедры псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук Аляксандра Іванавіча Гарбачова....

“Учеба никогда не заканчивается”. Иностранные выпускники БГУ о своей работе в Беларуси

В БГУ учится огромное количество иностранных студентов, и с каждым годом их количество только растет. Основания для поступления у всех разные. Кому-то хочется погрузиться в другую языковую среду, кто-то хочет ближе познакомиться с новой для себя культурой, а у некоторых есть желание остаться работать в Беларуси после обучения. В последнюю категорию вошли наши сегодняшние гостьи, которые рассказали о своей работе...

Як жывуць італьянцы? З 12 да 16 у іх “ціхі час” і могуць вызначацца з прафесіяй да 40 гадоў

У межах праекта «Магчымасці з БДУ» студэнтка 5 курса факультэта міжнародных адносін Ядзвіга Навуменка распавяла пра сваю стажыроўку ў Італіі. — Ядзвіга, па якой праграме вы патрапілі на навучанне ў Італію, і на які тэрмін яна была разлічана? -Праграма называецца Erasmus Mundus. На сёння, наколькі мне вядома, ёй на змену прыйшла іншая праграма акадэмічнай мабільнасці, Erasmus +. Мая праграма была...