Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Самы вялікі скарб Аляксандра Гарбачова. Выкладчык БДУ сабраў калекцыю рэдкіх кніг

Часта са сваімі выкладчыкамі студэнты бачацца толькі на лекцыях, таму за заслонай застаюцца многія цікавыя факты з іх біяграфіі. Курсанты ваеннага факультэта БДУ зрабілі неверагоднае адкрыццё падчас сустрэчы ў Фундаментальнай бібліятэцы са старэйшым выкладчыкам кафедры псіхалогіі ФФСН Аляксандрам Гарбачовым. Яшчэ ў юнацтве яго захапіў свет кнігі і ён загарэўся ідэяй стварыць асабістую бібліятэку. Зараз яна мае больш за 3 000 цікавых...

Знайсці працу ў адзін клік. У БДУ створана электронная база рэзюмэ выпускнікоў

Для студэнтаў выпускных курсаў надышла адказная пара – пошук першага працоўнага месца. Сёлета ахвотнікам заняць вакантныя месцы па спецыяльнасці, а ў БДУ гэта 3000 толькі бюджэтнікаў, трэба быць асабліва актыўнымі: падвойны выпуск у ВНУ і сусветная тэндэнцыя моладзевага беспрацоўя. Аднак той, хто шукае, як вядома, знойдзе, а ўніверсітэт дапаможа: у БДУ з’явілася свая база рэзюмэ выпускнікоў. Ідэя стварыць пляцоўку, дзе...

Героі на заўтра. На Дошцы гонару БДУ з’явіліся новыя імёны

Традыцыйна ў канцы лютага абнаўляецца Дошка гонару БДУ. Надоечы на ёй змясцілі новыя імёны і фотаздымкі 32 супрацоўнікаў і 32 студэнтаў, якія дасягнулі значных поспехаў у адукацыйнай, навуковай, метадычнай, інавацыйнай, кіраўніцкай і спартыўнай дзейнасці ў мінулым годзе. У цырымоніі адкрыцця абноўленай Дошкі гонару прыняў удзел рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка. Ён адзначыў, што добрая традыцыя існуе ўжо цягам шасці гадоў....

#happybobrday: на ФФСН прайшоў фестываль кароткаметражак «Кальварыйскія Бабры»

На мінулым тыдні факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ адзначаў сваё 18-годдзе. Пяты год запар галоўным мерапрыемствам святочнага тыдня з’яўляецца фестываль кароткаметражнага кіно «Кальварыйскія Бабры». Сёлета ў ім удзельнічала дзесяць кінастужак з розных універсітэтаў краіны. Дэкан факультэта Вадзім Гігін, віншуючы ФФСН з паўналеццем, адзначыў, што кожны факультэт моцны сваімі традыцыямі. «У 18 гадоў ужо шмат што можна, калі верыць аб’явам...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ПРАФЕСАРАЎ  КАФЕДРАЎ: вылічальнай матэматыкі, інфармацыйных сістэм кіравання, камп’ютарных тэхналогій і сістэм, неарганічнай хіміі, ДАЦЭНТАЎ  КАФЕДРАЎ: біяфізікі, інтэлектуальных сістэм, інфарматыкі і камп’ютарных сістэм, квантавай радыёфізікі і оптаэлектронікі, вылічальнай матэматыкі, метадаў аптымаль­нага кіравання, тэорыі імавернасцяў і матэматычнай статыстыкі, тэхналогій праграмавання, англійскай мовы гуманітарных факультэтаў, фізічнага выхавання і спорту, нелінейнага аналізу і аналітычнай эканомікі, агульнай...

82,2 %. Па выніках зімовай сесіі ў БДУ паспяховасць студэнтаў расце

У БДУ распачаўся другі семестр, а значыць, прыспеў час пагутарыць пра вынікі зімовай сесіі і пэўныя змены ў арганізацыі навучання з начальнікам Галоўнага ўпраўлення вучэбнай і навукова-метадычнай работы Людмілай ХУХЛЫНДЗІНАЙ. Радуе першы курс Па словах Людмілы Міхайлаўны, агульныя вынікі зімовай сесіі выяўляюць станоўчую тэндэнцыю, якая назіраецца з мінулага года: паспяховасць студэнтаў увогуле расце, што не можа не радаваць. Па ўніверсітэце...

Як апынуцца юнгай на караблі і зведаць марскія прыгоды разам з “КЛУмБай”? (+вiдэа)

Студэнцкі Клуб аматараў мастацкага слова “КЛУмБа” Фундаментальнай бібліятэцы БДУ падараваў свету калектыўны літаратурны зборнік “Кветкавыя ветразі”. Для яго прэзентацыі творчая каманда занялася пастаноўкай неардынарнага паэтычнага спектакля з аднаіменным названнем. Разам з маладымі талентамі ў марское падарожжа адправіліся госці Мінскага гарадскога тэатра паэзіі пры Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы. Завітаць у тэатр паэзіі з выступленнем клумбаўцаў запрасіла намеснік дырэктара бібліятэкі Алена...

Эксперты 6 краін абмеркавалі ў БДУ перспектывы міжнароднай журналістыкі

У Інстытуце журналістыкі БДУ на базе кафедры замежнай журналістыкі і літаратуры ў шосты раз прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародная журналістыка–2017: ідэя інтэграцыі інтэграцый і медыя”.  – Штогадовыя сустрэчы ў Мінску прадстаўнікоў навуковай і журналісцкай супольнасці ў галіне міжнароднай журналістыкі ўжо сталі традыцыйнай пляцоўкай для зносін навукоўцаў і практыкаў. Сёлетняя канферэнцыя спрыяла абмену меркаваннямі паміж навукоўцамі розных краін, падтрыманню і ўмацаванню...

Хто баіцца Вірджыніі Вулф, альбо Падарожжа на машыне часу ў тэатральнае закуліссе з народным артыстам Беларусі Барысам Луцэнкам

Для кінаклуба “Фруза” вясна пачалася з сустрэчы, прысвечанай 85-годдзю з дня нараджэння вядомай галівудскай актрысы Элізабэт Тэйлар. Адзін з трох “Оскараў” ёй прынесла роля ў фільме “Хто баіцца Вірджыніі Вулф?” – экранізацыі аднайменнай п’есы Эдварда Олбі. Вядомы рэжысёр, народны артыст нашай краіны Барыс Луцэнка паставіў гэты твор на сцэне беларускага тэатра, што, безумоўна, стала значнай падзеяй для гісторыі айчыннага мастацтва....

«Труд крут»! У БДУ стартавала акцыя «Выбіраем студатрад» (+відэа)

Напрыканцы зімы традыцыйна актывізуецца студатрадаўскі рух у Беларусі. Белдзяржуніверсітэт не стаў выключэннем – 27 лютага тут быў дадзены старт запісу студэнтаў у атрады, якія будуць актыўна працаваць летам. Акцыя “Выбіраем студатрад” прайшла пад дэвізам “Труд крут”. Да адкрыцця трэцяга працоўнага семестра 2017 БРСМ БДУ падышоў адказна і крэатыўна. Актывісты арганізацыі дапамагалі вызначыцца з напрамкам летняй дзейнасці (педагагічны, будаўнічы, сэрвісны, сельскагаспадарчы...

Духмяныя падарункі: студэнты БДУ спяклі імбірныя пернікі для жанчын-ветэранаў

 Пах свежай выпечкі і водар пахкіх спецый напоўніў 28 лютага інтэрнат №7 БДУ: тут студэнты выпякалі імбірныя пернікі ў падарунак жанчынам-ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія раней працавалі ў нашым універсітэце. Мерапрыемства прайшло ў рамках акцыі “Напярэдадні 8 сакавіка”. Дзяўчаты замешваюць цеста пад чулым кіраўніцтвам педагога-арганізатара інтэрната № 7 БДУ Наталлі Шчарбаковай. Менавіта ёй належыць ідэя вырабляць пернікі ў падарунак: —...