Цяжкі шлях да мары
Студэнтка 3 курса факультэта сацыякультурных камунікацый Віялета Навіцкая стала «Студэнтам года – 2023» у спартыўнай намінацыі. Дзяўчына займаецца каратэ ўжо 12 гадоў, яна кандыдат у майстры спорту, мае чорны пояс, з’яўляецца членам нацыянальнай каманды і атрымлівае стыпендыю Прэзідэнта. Першыя крокі У спорт Віялета трапіла зусім выпадкова. Яе бабуля ўбачыла аб’яву ў ліфце і прапанавала сваёй жвавай і баявой унучцы пайсці...