Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Увесь свет у адным выданні: «Геаграфічны атлас настаўніка» атрымаў узнагароду

«Геаграфічны атлас настаўніка» ў РУП «Белкартаграфія» надрукавалі восенню мінулага года. А нядаўна на Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі–2017» ён атрымаў галоўны прыз – «Залаты фаліянт» як найлепшае выданне ў намінацыі «Падручнік новага стагоддзя». Непасрэдны ўдзел у яго стварэнні прынялі супрацоўнікі геаграфічнага факультэта БДУ. Атлас адначасова цікавы для вучняў, студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў і ў цэлым усіх, хто цікавіцца геаграфіяй, картаграфіяй, эканомікай,...

“Будзе Масленка – будзе ля пупа красненька!”. Масленіцу справілі ў БДУ (+відэа)

З мэтай развіцця культурных традыцый і народных звычаяў, выхавання павагі да каштоўнасцяў народна-культурнай спадчыны ў моладзі пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ ўжо які год арганізуе і праводзіць для навучэнцаў і працаўнікоў БДУ адно з самых яркіх і вясёлых народных гулянняў – масленіцу. У самы разгар масленічнага тыдня маляўнічае дзейства разгарнулася 24 лютага ў дворыку ўніверсітэта. Святочную атмасферу стваралі масленічныя атрыбуты,...

“Піф-паф, ты – мёртвы”. Драма студэнцкага тэатра “На філфаку” атрымала тры ўзнагароды на фэсце ў Расіі

Сацыяльная драма “Піф-паф, ты – мёртвы” з’явілася ў рэпертуары народнага студэнцкага тэатра “На філфаку” БДУ зусім нядаўна. Нягледзячы на гэта, пастаноўка ўжо паспела заваяваць прызнанне і атрымаць тры высокія ўзнагароды на Адкрытым фестывалі студэнцкіх тэатраў федэральных ВНУ Расіі. У лютым трупа зноў падаравала сваю зорную п’есу гледачам. Перад намі школьнікі, сяброўства, бесклапотнасць… Але ж гэта толькі на першы погляд. Адразу...

Маеш ідэю – шукай аднадумцаў. На філфаку гаварылі пра коміксы з супергероямі, самаробныя паштоўкі і ўнікальныя настолкі

У межах тыдня беларускай мовы 23 лютага на філфаку прайшла лінгвістычна-мастацкая-дыскусійная гасцёўня “Яны змаглі, а ты зможаш?”, тэмай якой стала папулярызацыя беларускай мовы сярод моладзі з дамапогай візуальных матэрыялаў. Сваім досведам з аўдыторыяй падзяліліся юрыст, экскурсавод і аўтар беларускамоўных коміксаў Ян Мельніцкі, а таксама філолаг, аўтар ідэі беларускамоўнай настолкі «Палескія археолагі» Юлія Бажок. На пытанне “Што для вас беларуская мова?”...

Сватанне, дранікі, “Рэха”… Як адсвяткаваў Дзень роднай мовы журфак (+відэа)

Сем гадоў таму ў Інстытуце журналістыкі нарадзіўся цікавы праект, без якога ўжо цяжка ўявіць жыццё ўстановы. Кожны раз “Дзень роднай мовы на журфаку БДУ” меў адмысловую тэматыку і насычаную праграму. З цягам часу ён заваяваў сэрцы многіх студэнтаў і выкладчыкаў, а ў мінулым годзе і прадстаўнікоў журы “Найлепшага моладзевага праекта БДУ”. З ганаровым тытулам пераможцы ў намінацыі “Факультэт” праект сустрэў...

Ці патрэбны ты рынку? “Кар’ерны форум–2017” даў студэнтам новыя арыенціры па працаўладкаванні (+відэа)

У сярэдзіне лютага студэнты з усіх куткоў Беларусі наведалі адкрыты рэспубліканскі “Кар’ерны форум”, арганізатарам якога выступіў БДУ. Кірмаш вакансій, прэзентацыі, майстар-класы, панэльная дыскусія і іншыя зоны актывацыі дапамаглі моладзі зразумець стан сучаснага рынку працы, а таксама знайсці прэстыжную працу ці перспектыўную стажыроўку.  Перад пачаткам форума ў фае гатэля “Пекін” сабралася вялікая колькасць студэнтаў, якія ўжо абмяркоўвалі маючыя адбыцца мерапрыемствы. Дарэчы,...

Начальнік ваеннага факультэта Ігар Новікаў: “Жыццё – Айчыне, гонар – нікому”

Прафесія вайскоўца адна з самых незаменных. Гонар, воля і вытрымка – гэта пра іх, абаронцаў дзяржавы і грамадзян. І цікавасць да “людзей у пагонах” не згасае. З начальнікам ваеннага факультэта палкоўнікам Ігарам Анатольевічам Новікавым мы пагаварылі пра жыццё і прафесію. — Як праходзіць ваш дзень на ваенным факультэце?  — Кожны дзень напоўнены падзеямі, бо працэс навучання і курсантаў, і студэнтаў...

Тры іпастасі Анатоля Бензерука: гісторык, пісьменнік, журналіст

Падчас сустрэч з выпускнікамі, што дарыць люты, завітала да Анатоля Бензерука, якім па праву могуць ганарыцца і Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы, і БДУ. Ён аўтар дзевяці кніг, у якіх раскрываецца не толькі пісьменніцкі талент, але і вялікая цікавасць і любоў да гісторыі. Таксама Анатоль Расціслававіч праслаўляе і журналісцкую справу: з 2009 года працуе ў раённай газеце Жабінкаўшчыны “Сельская праўда”. ...

Студэнцкія гульні БДУ сабралі ўсіх інтэлектуалаў Беларусі (+відэа)

18-19 лютага на базе ліцэя БДУ прайшоў ІІІ рэспубліканскі фестываль “Студэнцкія гульні БДУ-2017”. Форум сабраў 36 камандаў з розных куточкаў нашай краіны. У яго рамках адбыліся спаборніцтвы па інтэлектуальных гульнях “Што? Дзе? Калі?”, “Эрудыт-квартэт”, “Медыя-гульні” і “БДУ-квіз”. Па традыцыі чэмпіянат “разумнікаў ды разумніц” адкрыўся выступленнем народнай харавой капэлы БДУ пад кіраўніцтвам Вольгі і Аляксандра Мінянковых. Таксама павітаць шматлікіх гасцей прыйшоў...

Мова Царквы: прапісныя ісціны. Айцец Сергій Гардун пра богаслужэнні па-беларуску (+вiдэа)

Напярэдадні кожнага міжнароднага Дня роднай мовы міжволі задумваюся пра беларускую мову – няўжо мы згадваем пра яе, душу народа, усяго толькі некалькі разоў на год, па святах? Ці можа яна, родная, быць не толькі мовай працы, штодзённых зносін, мовай выхавання дзяцей, але і сардэчнай мовай – мовай малітвы? Айцец Сергій Гардун, выкладчык Інстытута тэалогіі БДУ, шмат гадоў займаецца перакладам кніг...

Які фармат у БДУ? Гэта раскажуць твае фатаграфіі і відэаролікі

Любіш сачыць за жыццём праз аб’ектыў камеры? Жадаеш, каб твой універсітэт даведаўся пра гэта? У цябе ёсць выдатная магчымасць паўдзельнічаць у конкурсе фатаграфій і відэаролікаў “БДУ ў тваім фармаце”. На ўсе пытанні, якія могуць узнікнуць у навічкоў, адказала арганізатар праекта Марыя Баглай. – Марыя, як ўзялі на сябе адказнасць стаць кіраўніком праекта? Цяжка сумяшчаць вучобу з такой няпростай справай? –...