Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Квінтэсенцыя беларускай мовы. Выйшаў першы “Даведнік па літаратурнай праўцы” (+відэа)

У нядзелю на 24-й Мінскай міжнароднай кніжнай выставе адбылася прэзентацыя першага на Беларусі “Даведніка па літаратурнай праўцы” – настольнай кнігі для рэдактараў, якія працуюць з беларускім словам. Дваццаць гадоў над ёй працаваў дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Iнстытута журналiстыкi БДУ Пятро Жаўняровiч. Падтрымаць Пятра Пятровіча, выкладчыка, рэдактара і перакладчыка, прыйшлі студэнты і калегі. Беларускі Разенталь  “Даведнік” – першае ў...

Стваральніца праекта “Карані” Кацярына Роўда: студэнтка, маці і паэтка

Сям’я можа быць крыніцай натхнення, упэўнена студэнтка філфака, двойчы маці, сябар Саюза пісьменнікаў і паспяховы арганізатар моладзевых праектаў у БДУ. Як у “КЛУмБы” адраслі “Карані”, чаму другое дзіцятка даецца лягчэй за першае, хто цэнтруе сусвет і дзе ўзяць добрага мужа – пра ўсё распавядае Кацярына Роўда. Мне хацелася назваць нашу гутарку “Простыя словы, простыя рэчы”, але чым больш думаеш пра...

Купідоны прыляцелі ў БДУ. Студэнты адсвяткавалі дзень Святога Валянціна (+вiдэа)

Свята закаханых любімы ўніверсітэт сустрэў вельмі маштабна. У холе галоўнага корпуса было размешчана шмат пляцовак, дзе кожны мог знайсці занятак на свой густ, а можа, і… сваё каханне, калі яно дагэтуль недзе блукала. Куды вядзе сапраўднае каханне? Кагосьці, можа, і на край зямлі, але лепш, каб у загс. Адчуць сябе сапраўдным жаніхом і нявестай, “зарэгістраваць” шлюб і атрымаць яго жартаўлівае...

Як выкладчыкам стварыць медыйны прадукт?

9 лютага ў БДУ пачала працу «Медыямайстэрня ўніверсітэцкага выкладчыка-2017». Першы семінар на тэму «Развіццё медыяпісьменнасці студэнтаў” правеў метадыст Дзмітрый Губарэвіч. На семінары выкладчыкі абмяркоўвалі актуальныя задачы, якія ставіць сучаснае інфармацыйнае грамадства перад універсітэтам. Плануецца, што далейшая праца медыямайстэрні дазволіць удзельнікам пазнаёміцца ​​з канкрэтнымі спосабамі развіцця медыяпісьменнасці студэнтаў, набыць вопыт выкарыстання разнастайных тэхнічных і праграмных сродкаў для стварэння медыйных прадуктаў, распрацаваць...

Аб’явы

НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЯ ЎСТАНОВА «ІНСТЫТУТ ПРЫКЛАДНЫХ ФІЗІЧНЫХ ПРАБЛЕМ ІМЯ А. Н. СЕЎЧАНКІ» БДУ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС НА ЗАМЯШЧЭННЕ ВАКАНТНАЙ ПАСАДЫ Старшага навуковага супрацоўніка па спецыяльнасці фізіка кандэнсаванага стану.     Тэрмін конкурсу – месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы накіроўваць на адрас: г. Мінск, вул. Курчатава, 7. Тэл.: 212-48-43.

Фёдар Фешчанка пра вайну: «З майго прызыву амаль нікога не засталося»

Удзельнікі праекта «Сувязь пакаленняў» сустрэліся з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, выкладчыкам геаграфічнага факультэта БДУ з 1963 па 2002 гг., Фёдарам ФЕШЧАНКАМ, каб павіншаваць яго з 91- годзем і пагутарыць пра яго насычанае падзеямі жыцце. Мы, студэнты філалагічнага факультэта Дыяна Фідарава, Станіслаў Чахееў і Таццяна Кірэенкава, заві­талі ў госці да Фёдара Сяргеевіча, які амаль сорак гадоў прапрацаваў на кафедры эканамічнай геаграфіі...

Бібліятэкі ў лічбавую эпоху

У рамках XХIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, якая прайшла з 8 па 12 лютага, у канферэнц-зале НВЦ «Белэкспа» адбыўся семінар «Рэпазітарый адкрытага доступу ўніверсітэтаў Беларусі: сучасны стан і перспектывы развіцця». У семінары ўзяў удзел дырэктар Фундамен­тальнай бібліятэкі БДУ Уладзімір КУЛАЖАНКА. Тэма яго даклада – «Інстытуцыйныя рэпазітарыі Беларусі: эфектыўны інструмент для навукі і адукацыі ў лічбавую эпоху». Уладзімір Генадзьевіч расказаў, навошта...

Як я бачу Кітай. У БДУ сустрэлі свята ліхтароў “Юаньсяацзэ”

Усходняя ўрачыстасць сведчыць пра заканчэнне традыцыйнага Новага года па месяцовым календары і абвяшчае надыход вясны. Для нашых кітайскіх сяброў “Юаньсяацзэ” – адно з найгалоўнейшых святаў года, таму традыцыйна Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ ладзіць канцэрт, падчас якога любоў да гэтай старажытнай культуры аб’ядноўвае Беларусь з Паднябеснай. Дзясятага лютага вы б абавязкова затрымаліся ля актавай залы ліцэя БДУ і звярнулі...

У здаровым целе бадзёры дух! Супрацоўнікі БДУ выпрабавалі сябе ў спартакіядзе

Многія супрацоўнікі нашага ўніверсітэта з нецярпеннем чакаюць канца студзеня, калі яны могуць з эмацыйным уздымам і сапраўднай спартыўным імпэтам, ды яшчэ ў добрай хвацкай кампаніі паўдзельнічаць у традыцыйнай спартакіядзе “Здароўе” на базе гасціннага САК “Брыганціна”.  27 студзеня пасля працоўнай фазы пятніцы ўсіх аматараў актыўнага адпачынку чакаў камфартабельны аўтобус, каб з максімальнымі выгодамі даставіць іх да месца прызначэння. Супрацоўнікі з задавальненнем...

Фітанцыды дапамогуць засцерагчыся ад вірусаў

З пачаткам зімовага перыяду арганізм чалавека падвяргаецца нападу разнастайных вірусаў (гэта найбольш спрыяльны перыяд для іх размнажэння), якія выклікаюць розныя вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі (ВРВІ). Гэта самыя распаўсюджаныя хваробы чалавека, яны складаюць да 90 % усіх выпадкаў інфекцыйных захворванняў. На іх хварэюць усё. ВРВІ уключаюць захворванні, шмат у чым падобныя адзін да аднаго. Усе яны выклікаюцца вірусамі, што пранікаюць у...

Ігар Вярэнчыкаў: «У гутарцы з людзьмі часцяком паказваю ім глобус»

У межах праекта “Асобы БДУ” мы пагутарылі з старшынёй прафкама супрацоўнікаў БДУ Ігарам ВЯРЭНЧЫКАВЫМ, які 30 гадоў прапрацаваў ва ўніверсітэце, большую частку з якіх на адказных пасадах. Ігар Раманавіч расказаў пра сямейныя традыцыі, выкладчыцкую дзейнасць на кафедры крыміналістыкі івыпрабаваныя кіраўніцкія прынцыпы.   – Ці існуюць навагоднія традыцыі ў Вашай сям’і?  – Новы год – сямейныя свята, таму навагодняя традыцыя ў нашай...