Духмяныя падарункі: студэнты БДУ спяклі імбірныя пернікі для жанчын-ветэранаў
Пах свежай выпечкі і водар пахкіх спецый напоўніў 28 лютага інтэрнат №7 БДУ: тут студэнты выпякалі імбірныя пернікі ў падарунак жанчынам-ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія раней працавалі ў нашым універсітэце. Мерапрыемства прайшло ў рамках акцыі “Напярэдадні 8 сакавіка”. Дзяўчаты замешваюць цеста пад чулым кіраўніцтвам педагога-арганізатара інтэрната № 7 БДУ Наталлі Шчарбаковай. Менавіта ёй належыць ідэя вырабляць пернікі ў падарунак: —...