Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Як злавіць знічку. Касмічныя краявіды Віктара Малышчыца (+відэа)

Выкладчык Ліцэя БДУ Віктар Малышчыц, чые навуковыя інтарэсы – астраномія і астрафізіка, займаецца астрафатаграфій, здымае timelapse-відэа. Ён распавёў пра цяжкасці гэтых спраў, а таксама пра тое, чаму варта часцей глядзець на неба. Віктар Васільевіч узгадвае, што нават чытаць вучыўся па астранамічнай кніжцы “Што і як назіраць на небе” У. П. Цэсевіча, у якой уражвалі малюнкі і на той час першыя фотаздымкі...

Фізікі БДУ працягнуць працу ў ЦЕРН

У Навукова-даследчым інстытуце ядзерных праблем БДУ завяршыў працу семінар «LHC Days in Belarus 2017». На гэтым навуковым форуме падводзілі колькасныя і якасныя вынікі працы беларускіх навукоўцаў у эксперыментах на Вялікім адронным калайдары (ВАК) у Еўрапейскай арганізацыі ядзерных даследаванняў (ЦЕРН, Швейцарыя). У ім прынялі ўдзел больш за 30 навукоўцаў з НДІ ЯП, ЦЕРН, Аб’яднанага інстытута ядзерных даследаванняў (АІЯД, г. Дубна, Расія),...

Для чаго патрэбныя турнікеты? У БДУ ўводзяцца сістэмы кантролю і кіравання доступам

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў і ўказамі Прэзідэнта Беларусі, якія заклікаюць узмацніць кантроль бяспекі ў месцах масавага збору людзей, у БДУ ажыццяўляецца ўкараненне сістэмы кантролю і кіравання доступам. Ахоўнікаў, якія правяраюць дакументы на ўваходзе на тэрыторыю кампуса і карпусоў БДУ, з цягам часу заменяць турнікеты і сістэма відэаназірання. У асобных, найбольш датыкальных, месцах змены можна будзе пабачыць неўзабаве. Чаго...

Фестываль ВНУ раскрыў навуковы патэнцыял моладзі (+відэа)

БДУ стаў пляцоўкай  заключнага этапу фэстывалю моладзевай універсітэцкай навукі, які сабраў 17 студзеня старшакласнікаў, студэнтаў і маладых навукоўцаў. На ім былі падведзены вынікі цыкла мерапрыемстваў і вызначаны мэты на 2017 год – год навукі.   Фэстываль моладзевай універсі­тэцкай навукі арганізаваны Мініс­тэрствам адукацыі Беларусі з мэтай стымулявання цікавасці і прыцягнення ўвагі да навуковай дзейнасці навучэнцаў і студэнтаў і стаў адным з...

Газета «Універсітэт» БДУ становіцца мультымедыйным выданнем (+відэа)

Шаноўныя чытачы, наша газета імкліва эвалюцыянуе і набывае элементы мультымедыйнага выдання з дапамогай тэхналогій дапоўненай (змешанай) рэальнасці. Пры навядзенні камеры смартфона або планшэта на малюнак з пазнакай, на экране пачынаецца прайграванне дадатковага кантэнту – відэа, фота, анімаваных малюнкаў, 3D-графікі і інш. Дадзены эфект можна метафарычна назваць «ажыўленнем» газетнай паласы, што робіць газетныя публікацыі больш інфарматыўнымі і запамінальнымі. Функцыі дапоўненай рэальнасці...

У святле рэйтынгаў. Эксперт QS распавяла пра галоў­ныя фак­тары прасоўвання ўні­­вер­сітэтаў на сусветнай арэне (+відэа)

У БДУ ўпершыню прайшоў семінар «Міжнародныя рэйтынгі як інструмент інтэрнацыяналізацыі ўніверсітэтаў», на якім выступіла Зоя Зайцава – рэгіянальны дырэктар па Усходняй Еўропе і  Цэнтральнай Азіі кампаніі Quacquarelli Symonds (QS). У ім ўдзельнічалі больш за сто супрацоўнікаў БДУ і ін­шых ВНУ краіны, якія адказваюць за ўдзел універсітэтаў у між­народных рэйтынгах і прасоўванне імі­джу сваіх на­вучальных устаноў. Рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ  КАФЕДРАЎ: класічнай філалогіі, крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду, англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў; ПРАФЕСАРАЎ  КАФЕДРАЎ:  рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры, гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў; ДАЦЭНТАЎ  КАФЕДРАЎ:  агульнай фізікі, тэарэтычнай фізікі і астрафізікі, фізікі цвёрдага цела, вышэйшай матэматыкі, дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі, вэб-тэхналогій і кам­п’ютарнага мадэлявання, тэарэтычнай і прыкладной...

«Канікулы ў Лагойску»: студэнты БДУ адчулі сябе гарналыжнікамі! (+відэа)

Рэцэптам выдатнага і вясёлага адпачынку 25 студзеня падзялілася пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ. Другі год запар яна паспяхова ладзіць спартыўна-аздараўленчае мерапрыемства на базе гарналыжнага комплексу «Лагойск». Тут галоўную дылему зімы – лыжы або сноўборд – вырашалі як студэнты, так і выкладчыкі. «Канікулы ў Лагойску» – сапраўднае маштабнае свята. На месца студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта дастаўлялі аж шэсць аўтобусаў, і гэта...

Прыступка да майстэрства. Каманда БДУ выступіла на трэцім этапе Мінскай гарадской лігі каратэ

Зімовы перыяд для многіх з нас з’яўляецца часам, калі асабліва важнымі становяцца ўтульнасць і ўпэўненасць у яе трываласці. Наколькі добра ў час, калі на вуліцы халодна, раз-пораз лютуе завіруха, а снег то перастане зусім, то раптам сыпане вялікімі камякамі, быць там, дзе заўжды цёпла ці хаця б часова можна сагрэцца. Для кагосьці такім месцам з’яўляецца ўтульны пакойчык кватэры ці загараднага...

Звязаны лёсам з БДУ. Выйшла кніга пра 14 універсітэтскіх дынастый

Ёсць людзі, для якіх праца ў БДУ стала не проста ўлюбёнай прафесіяй, а служэннем, сэнсам жыцця. А калі чалавек гарыць вартай ідэяй, ля яго грэецца і за ім цягнецца яго акружэнне – саслужыўцы і нават родныя. Кніга “Звязаны лёсам з БДУ”, якая надоечы пабачыла свет, падкрэслівае, што за гэты немалы час наш універсітэт здолеў выхаваць некалькі пакаленняў выдатных вучоных, выкладчыкаў,...

Лідар філасофскай школы. Віншуем прафесара Анатоля Зелянкова з юбілеем!

Сёння, 24 студзеня, выдатнаму беларускаму навукоўцу, доктару філасофскіх навук, загадчыку кафедры філасофіі і метадалогіі навукі ФФСН прафесару Анатолю ЗЕЛЯНКОВУ споўнілася 70 гадоў. Усё творчае і прафесійнае жыццё А. І. Зелянкова звязана з нашым універсітэтам. Студэнт, старшы выкладчык, дацэнт, прафесар, які ўзначальвае прафесарскі сход БДУ, – ён паспяхова прайшоў усе прыступкі акадэмічнай кар’еры, адзначаючы кожную з іх значным унёскам у развіццё...