Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Як засцерагчыся ад ўцечак газу? Студэнт БДУ прадставіць праект на рэспубліканскім конкурсе

Студэнт БДУ Глеб Машканаў мае канцэпцыю як заўважыць і прадухіліць праблемы, звязаныя з уцечкай газа ў памяшканнях. На мінскім гарадскім этапе конкурса ад БРСМ «100 ідэй для Беларусі» яе ўжо высока ацанілі і накіравалі на рэспубліканскі этап, які адбудзецца ў лютым. Тэмай ўцечкі бытавога газу Глеб зацікавіўся ў старэйшых класах сярэдняй школы. У той час часта паведамлялася пра здарэнні, звязаныя...

“Вучыцца там значна лягчэй!” Студэнтка ІБМТ пра стажыроўку ў фінскім універсітэце з Коткі

— Вольга, добры дзень! Распавядзіце, як Вы патрапілі на вучобу ў Фінляндыю? — Добры дзень! Справа ў тым, што студэнты Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій спецыяльнасці “Лагістыка” маюць унікальную магчымасць працягнуць сваё навучанне за мяжой, а таксама атрымаць двайны дыплом лагіста: Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ і фінскага ўніверсітэта прыкладных навук Кюменлаакса. У красавіку 2015 года наш паток наведаў...

Новы персанаж праекта «Асобы БДУ»: Інэса Васільеўна Згіроўская

-Добры дзень, Інэса Васільеўна! Усе, хто прыходзіць у рэктарат, сустракаюцца ў першую чаргу з Вамі. Як даўно Вы працуеце ў БДУ? — У службе аховы і бяспекі БДУ я працую ўжо дзевяць з паловай гадоў, пасля пенсіі мне пашчасціла знайсці працу вартаўніка спачатку ў навучальна-спартыўным комплексе “Універсітэцкі”. Кожны дзень я гутарыла са студэнтамі, парой у зносінах прысутнічаў момант выхавання, асабліва...

Дацэнт БДУ Максім Шундалаў: пра астрафізіку і прастору бязмежных магчымасцяў (+відэа)

Дастаткова хоць раз зірнуць на неба, на ўсю веліч глыбінь Сусвету, і не застанешся абыякавым. Пра рысы і асаблівасці навукі пра космас – астраноміі – распавёў Максім ШУНДАЛАЎ, дацэнт, кандыдат фізіка-матэматычных навук кафедры фізічнай оптыкі фізфака БДУ. Ён каля 10 гадоў выкладае астраномію. Суаўтар навучальнага дапаможніка “Астраномія”, які выйшаў летась. Астраномія ў Беларусі Гэта прыродазнаўчая навука, дзе аматарскія даследаванні па-ранейшаму...

119 кніг выдадзена БДУ ў 2016 годзе

Усяго выйшла 254/2278,29 ул.-выд. л. (119/1531,13 аддрукавана ў друкарні; 98/243,09 на ксераксах факультэтаў, 37/504,07 – электронныя выданні). З іх: 187 вучэбныя выданні; 57 навуковыя выданні; 9 даведачныя, навукова-папулярныя; 1 літаратурна-мастацкая; 22 на бел. мове; 174 на рус. мове; 58 на замежных мовах. Кнігі, выдадзеныя ў верасні–снежні 2016 г.: Тычко, Г. К. Таямніца слова. Літаратурна-мастацкая творчасць : дапаможнік / Г. К....

Выстава вядомага фатографа і астранома Віктара Малышчыца “Беларусь у абдымках зорак” (+вiдэа)

Яна праходзiць у Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы БДУ па адрасе: пр. Незалежнасці, 24, аўд. 317.   У экспазіцыі прадстаўлены больш за 40 фатаграфій начнога неба. Іх асаблівасць у тым, што зоркі і колер неба зафіксаваны ў антуражы знакавых архітэктурных месцаў нашай краіны. Напрыклад, Мірскі замак і неба з навальнічнымі хмарамі адлюстроўваецца ў роўнядзі вады, якой запоўнены роў...

Мінералагічная выстава-кірмаш “Каменная казка” пройдзе з 21 па 25 лютага ў БДУ (+відэа)

Выстава будзе праходзіць па адрасе: пр. Незалежнасці, 4. З прывітаннем да гасцей і ўдзельнікаў звернецца дэкан геаграфічнага факультэта Мікалай Клебановіч. Для наведнікаў падрыхтавана тэматычная праграма з улікам узроставых пераваг. Дзецям дадуць мікраскоп, з дапамогай якога яны змогуць разгледзець асабіста сабраныя ці набытыя на выставе камяні і даць ім назвы. Разам са студэнтамі-геолагамі дзеці прымуць удзел у займальных эксперыментах, даведаюцца сакрэты...

Адкрыты рэспубліканскі кар’ерны форум упершыню пройдзе 15 лютага ў Мінску

Яго пляцоўкай стане мінскі гатэль “Пекін” (вул. Чырвонаармейская, 36). Арганізатарамі выступілі БДУ, Міністэрства адукацыі Беларусі. Генеральным партнёрам адкрытага рэспубліканскага кар’ернага форуму выступіў “Альфа-Банк”. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты беларускіх ВНУ, а таксама кампаніі і арганізацыі. Рэгістрацыя праводзіцца на сайце форуму. Накіраваны форум на садзейнічанне ў працаўладкаванні студэнцкай моладзі, пошуку месца для практыкі і стажыроўкі, умацаванне супрацоўніцтва паміж універсітэтамі і працадаўцамі, а...

Лічбавы фотаархіў БДУ ўтрымлівае звыш 20 тысяч фотаздымкаў з гісторыі ўніверсітэта (+відэа)

У Беларускім дзяржаўным універсітэце распрацаваны сайт-фотаархіў, дзе прадстаўлена калекцыя з больш за 20 тысяч фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць амаль стогадовую гісторыю ўніверсітэта. Асновай для стварэння віртуальнай экспазіцыі стаў захаваны архіў фотаматэрыялаў розных перыядаў пра падзеі БДУ. Самыя раннія здымкі адносяцца да пачатку 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Фота распавядаюць пра першыя заняткі, канферэнцыі, іспыты, цырымоніі прысвячэння ў студэнты і ўручэння дыпломаў, жыцця...

XIV мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе з 8 па 12 лютага

Семінар “Рэпазітарыі адкрытага доступу ўніверсітэтаў Беларусі: сучасны стан і перспектывы развіцця” пачне сваю працу 9 лютага ў канферэнц-зале Нацыянальнага выставачнага цэнтра “Белэкспа” (пр. Пераможцаў, 14). Пачатак у 16.00. Мерапрыемства арганізавана ў рамках XХIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. У працы семінара прыме ўдзел дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Уладзімір Кулажанка. Тэма яго даклада – “Істытуцыянальныя рэпазітарыі Беларусі: эфектыўная прылада навукі і адукацыі...

Будзьце здаровыя! Як падрыхтавацца да марознага надвор’я

Сёння мы пагаворым пра комплекс мер, якія павінны прымацца загадзя, улічвацца пры магчымых кантактах з халодным паветрам, у выпадку працяглых шпацыраў, а таксама ў паўсядзённым жыцці для прадухілення абмаражэння. Абмаражэнні ўзнікаюць часцей за ўсё ад няведання і залішняй упэўненасці ў тым, што тэмпература (холад, мароз) навакольнага асяроддзя не можа прычыніць значнай шкоды арганізму. Прапануем некалькі парад для прадухілення абмаражэння. Яны...