Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Гайда, студэнты, правесці «Канікулы ў Лагойску»! (+вiдэа)

  Рэцэпт выдатнага і вясёлага адпачынку просты! ❄ ? Спецыяльна для вас першасная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ ладзіць спартыўна-аздараўленчае мерапрыемства на базе ГСАК «Лагойск». 25 студзеня 2017 года запрашаем на «Канікулы ў Лагойску». Таццянін Дзень абяцае быць яркім, вясёлым і запамінальным. Пачатак: 12.00. Канчатак: 17.00. Вас чакае: — віншаванні кіраўніцтва БДУ, слова ад Протаіерэя Іаана Задарожына, старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі...

Cтартаваў першы этап праекта “БДУ супраць тытуню”

Курэнне тытуню – адна з асноўных прычын заўчаснай смяротнасці мужчынскага і жаночага насельніцтва, у тым ліку ў працаздольным узросце. Штодня ад анкалагічных, сардэчна-сасудзістых і іншых хвароб, развіццё якіх абумоўлена курэннем, паміраюць 42 беларусы. Дэмаграфічныя страты нашай краіны ад тытуню складаюць штогадова больш за 15,5 тысяч чалавек. Рэспубліка Беларусь ратыфікавала ў 2005 годзе Рамачную канвенцыю Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па барацьбе...

Студэнтка БДУ ў фінале нацыянальнага адбору на “Еўрабачанне–2017” (+відэа)

Анжаліка ПУШНОВА – трэцякурсніца журфака і маладая таленавітая спявачка. Нягледзячы на юны ўзрост, у сваёй музычнай скарбонцы дасягненняў мае не адну ўзнагароду. У гэтым годзе дзяўчына вырашыла адправіцца на Еўрабачанне. Анжаліка расказала, як з кожным крокам набліжаецца да мары. – Якія яркія падзеі адбыліся ў тваёй музычнай кар’еры ў 2016 годзе? – 2016 стаў для мяне сапраўды паспяховым, асабліва што...

Весткі з рэктарата

МАРШАЛ Сената Польшчы Ста­ніслаў Карчэўскі сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі філалагічнага факультэта пры ўдзеле Старшыні Савета Рэспублікі НС РБ Міхаіла Мясніковіча, пасла   Польшчы ў Беларусі Конрада Паўліка і рэктара БДУ Сяргея Абламейкі. С. Карчэўскі распавёў пра свой жыццёвы шлях, па­рэкамендаваў моладзі актыўней удзель­нічаць у грамадскім жыцці. Таксама ён падарыў БДУ падручнікі польскай мовы і памятны знак з гербам польскага Сойма....

Адкрыты дыялог на прафесарскім сходзе: дзяржава і БДУ

8 снежня на Прафесарскім сходзе БДУ выступіў Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр КАНЮК, а таксама абмеркаваны даклад рэктара акадэміка Сяргея АБЛАМЕЙКІ пра гісторыю стварэння нашага ўніверсітэта і сённяшнія выклікі. Сустрэча была заклікана спрыяць умацаванню даверу і падтрыманню дыялогу работнікаў універсітэта з органамі дзяржаўнай улады. Генеральны пракурор рас­павёў прысутным пра аса­блівасці рэформы судова-прававой сістэмы ў нашай краіне, пра ролю органаў  нагляду ў...

Імя, узнятае з небыцця: Аляксей Сцяпанавіч Кучынскі – рэктар БДУ 1936–1937 гадоў

Увесь калектыў нашага ўніверсітэта можна павіншаваць: пасля напружаных пошукаў удалося выявіць у архівах Масквы ўнушальны стос дакументаў, якія распавядаюць пра жыццёвы і працоўны шлях аднаго з тых, хто з’яўляўся кіраўніком БДУ ў трагічныя 1930-я гады. Імя Аляксея Сцяпанавіча Кучынскага, які з красавіка 1936 года па люты 1937 года ўзначальваў універсітэт, гісторыкам, што вывучаюць дзейнасць нашай alma mater, дастаткова вя­домае. Так,...

Начальнік ЦІТ БДУ Юрый Варатніцкі: «Інфарматызацыя – гэта мастацтва магчымага»

Развіццё сучаснай сістэмы адукацыі немагчымае без інфармацыйных тэхналогій, якія ўвесь час імкліва ўдасканальваюцца. Тое, што яшчэ ўчора здавалася экстравагантнай выдумкай, сёння з’яўляецца звыклым, а заўтра стане састарэлым рашэннем. Пра канкрэтныя дасягненні ў галіне інфарматызацыі БДУ і пра тэхналагічныя навінкі нам распавёў начальнік Цэнтра інфармацыйных тэхналогій Юрый ВАРАТНІЦКІ. – Юрый Іосіфавіч, як Вы ацэнь­ваеце стан камп’ютарнай інфраструктуры ў БДУ, у тым...

Прарэктар БДУ Сяргей Ходзін: “Шукайце новае, але шануйце тое, што маеце”

У межах праекта «Асобы БДУ» прадстаўляем вашай увазе інтэрв’ю з прарэктарам па вучэбнай рабоце БДУ Сяргеем ХОДЗІНЫМ. У яго студэнты даведаліся, як выхаваць у сабе якасці кіраўніка, настаўніка, як ставіцца да вучобы, працы, вывучаць і шанаваць свае традыцыі. – Сяргей Мікалаевіч, адкуль Вы родам? Як праходзіла Ваша дзяцінства? – Мае першыя шэсць месяцаў жыцця прайшлі ў пасёлку Путчына Дзяржынскага раёна...

Cтудэнты года–2016

У нашым універсітэце падведзены вынікі штогадовага конкурсу на званне «Студэнт года 2015/2016 навучальнага года» і вызначаны пераможцы і лаўрэаты па 4 намінацыях. Прадстаўляем найлепшых студэнтаў. Намінацыя «Лідар»: ПАДНАМІНАЦЫЯ «УНІВЕРСІТЭТ»: Ганна Гаморына, 4 курс, Інстытут журналістыкі «Для мяне БДУ – гэта магчымасці і людзі. Калі студэнты – твар універсітэта, то мы, студэнцкі ак­тыў, яго душа. Менавіта мы ствараем гэту непаўторную атмасферу...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ  КАФЕДРАЎ:  стылістыкі і літаратурнага рэдагавання, фізічнага выхавання і спорту, дызайну, тэлебачання і радыёвяшчання, ПРАФЕСАРАЎ  КАФЕДРАЎ:  нелінейнага аналізу і аналітычнай эканомікі, сучаснай беларускай мовы, ДАЦЭНТАЎ  КАФЕДРАЎ:  заалогіі, мікрабіялогіі, рускай мовы, медыялогіі і вэб-журналістыкі, англійскай мовы гуманітарных факультэтаў, фізічнага выхавання і спорту, інтэлектуальных сістэм, аналітычный хіміі, гісторыі Беларусі новага і найнойшага часу, міжнароднага...

Як вас прывабіць? Хіба станчыць?..

Прафесар чытае лекцыю ўжо некалькі гадзінаў: – Прабачце, што я расказываю так падрабязна, у мяне няма гадзінніка. Голас з аўдыторыі: – За вамі вісіць каляндар. *** Заходзіць студэнт у пакой, дзе сядзяць выкладчыкі, і жаласным тонам: — Грамадзяне выкладчыкі, прабачце, што я да вас звяртаюся! Сам я не мясцовы, на вакзале скралі залікоўку з усімі ацэнкамі. Будзьце так літасьцівыя, пастаўце...