Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Акунуцца ў мару. Калядны баль у БДУ (+відэа)

З самага дзяцінства кожная дзяўчына марыць сустрэць выдатнага прынца, закруціцца з ім у вальсе і правесці ўвесь вечар на балі. Філалагічны факультэт БДУ шырока расчыніў свае дзверы для гасцей штогадовага каляднага дабрачыннага балю. 16 снежня жадання летуценніц увасобіліся ў рэальнасць. Камін саграваў сэрцы, а зіхатлівыя гірлянды асвятлялі радасныя твары прысутных. “Так, было складана, – прызнаецца галоўны арганізатар балю Анастасія НIКIЦIНА,...

«У Новы год — разам!». Акцыя Прафкама студэнтаў БДУ

http://www.gazeta.bsu.by/fotogalereya/http://www.gazeta.bsu.by/fotogalereya/ Давайце рыхтавацца да Новага году разам! 21 снежня 2016 г. у холе 1-га паверха галоўнага корпуса ўніверсітэта Прафкам студэнтаў БДУ запрашае на навагоднюю акцыю «У Новы год — разам!». Пачатак у 13:00. У праграме вас чакае: -handmade-майстар-клас па афармленні падарункаў; -навагодняя фотазона; -розыгрышы прызоў, конкурсы; -навагодняя музыка; -порцыя выдатнага настрою; -і, вядома, сустрэча з Дзедам марозам і Снягуркай. Будзем...

Вучыцеся правільна падаць! Прафілактыка “зімовага” траўматызму

Нарэшце прыйшла зіма. Наперадзе доўгачаканыя  зімовыя святы, вясёлыя забавы, лыжныя шпацыры, катанні на каньках, вылазкі ў заснежаны лес. Аднак у апошнія гады, у сувязі з пацяпленнем клімату, нашы зімы сталі менш марознымі, з частым чаргаваннем лёгкіх замаразкаў і адліг, што стварае “найлепшыя” ўмовы для ўтварэння галалёду. Галалёд – гэта самая галоўная прычына траўмаў узімку. Па меркаванні траўматолагаў, гэта выдатная пара...

Залатыя качкі прыляцелі на журфак (+відэа)

7 снежня Інстытут журналістыкі БДУ пераўтварыўся ў сапраўдны Дзікі Захад. Такая тэматыка была абрана для самага яркага і доўгачаканага мерапрыемства журфака – “Залатой качкі”. У гэтым годзе цырымонія ўзнагароджання выкладчыкаў была прасякнута духам авантурызму і прыгод, падаравала сустрэчу з бясстрашнымі каўбоямі, а таксама незвычайны рэцэпт для кактэйля, які змогуць прыгатаваць толькі студэнты-журфакаўцы. Вядучыя Марта Кудзіна і Ян Багдановіч, якія на...

Ідэі Выгоцкага на ФФСН пераўтварылі ў гульню-квэст

Імпрэза 120-годдзя з дня нараджэння выбітнага псіхолага з сусветным імем, выхадца Беларусі, Льва Сямёнавіча Выгоцкага адбылася на факультэце філасофіі і сацыяльных навук з ініцыятывы каманды студэнтаў і выкладчыкаў кафедры псіхалогіі. Знамянальная падзея была арганізавана нестандартна для акадэмічнага асяроддзя, але сугучна шматлікім ідэям навукоўца – у форме развіццёвай гульні-квэсту. У квэст-семінары “Выгоцкі” прынялі ўдзел 11 каманд з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (ФФСН,...

Прафесар Альберт Елсукоў. Да 80-годдзя з дня нараджэння

9 снежня 2016 года на факультэце філасофіі і сацыяльных навук успаміналі заслужанага работніка БДУ, доктара філасофскіх навук, прафесара Альберта Мікалаевіча Елсукова (1936-2014), першага дэкана філасофска-эканамічнага факультэта, арганізатара і першага загадчыка кафедры сацыялогіі, якому ў гэты дзень споўнілася б 80 гадоў. У аўдыторыі 436, якая носіць яго імя, сабраліся калегі, сябры, вучні, студэнты сацыялагічнага аддзялення, дзе адбылася прэзентацыі кнігі “Памяць і...

Used Friendly новыя ўладальнікі галоўнага рокавага “перніка”

Раз у год прыхільнікі рок-музыкі атрымліваюць унікальную магчымасць перахапіць бясплатны пернік і паглядзець выступленні нашых маладых груп. 6 снежня ў клубе “Тытан” адбыўся 13-ы моладзевы музычны фэст “Такія пернікі”. Упраўленне па справах культуры БДУ, сумесна з адміністрацыяй Маскоўскага раёна г. Мінска і музычнай кампаніяй BOOM ізноў даюць магчымасць музыкам, многія з якіх – студэнты ці выпускнікі БДУ – знайсці сваю...

У БДУ падведзены вынікі конкурса на найлепшы навуковы гурток

У адпаведнасці з палажэннем пра конкурс на найлепшы навуковы гурток Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 01.05.2016 па 27.10.2016 праведзены першы конкурс на найлепшы навуковы гурток БДУ. 1 этап конкурсу праходзіў з 1 па 31 мая 2016 г. у падраздзяленнях (факультэтах). Лакальнымі аргкамітэтамі, якія функцыянуюць на базе падраздзяленняў, абраны найлепшы навуковы гурток дадзенага падраздзялення. 2 этап праходзіў з 1 чэрвеня па 27...

«PARTY-ZAN ФІЛЬМ». Першы ў гісторыі айчынны фільм, які выходзіць у шырокі навагодні пракат (+ трэйлер)

Глядзіце беларускае кіно! Прэм’ера маладзёжнай прыгодніцкай камедыі ў Мінску прызначана на 29 снежня. Народная камедыя «PARTY-ZAN ФІЛЬМ» стане першым у гісторыі айчынным фільмам, які выходзіць у шырокі Навагодні пракат. На навагоднія святы мы можам выбіраць паміж традыцыйнымі навагоднімі расійскімі франшызамi, замежнымі блокбастарамі і беларускай камедыяй. Фільм распавядае пра няўдачлівых маладых прыяцеляў — правінцыйным бізнесмене Лёху і таленавітага праграміста Дзяніса, якія...

История создания БГУ: 25 февраля 1919 г. – 30 октября 1921 г. Когда же был основан наш университет? (+видео)

Предисловие Уважаемые сотрудники и студенты, готовясь к 95-летнему юбилею альма-матер, мы детально изучили историю создания БГУ. Как вы знаете, БГУ празднует свой день рождения 30 октября. Эту традицию заложил в 1922 году В. И. Пичета, который решил начать отсчет годам жизни БГУ с 30 октября 1921 г., с того дня, когда в БГУ начались занятия. Но этому предшествовал большой подготовительный...

Вандраванне ў “сэрца” Еўропы

Чарговы экскурсійны тур для замежных студэнтаў БДУ, арганізаваны ўпраўленнем выхаваўчай працы з моладдзю, адбыўся ў мінулую суботу. Ранні выезд з унутранага дворыка роднага ўніверсітэта, тры гадзіны ў камфортным аўтобусе, і мы ўжо ў Полацку. Што характэрна, у складзе экскурсійнай групы былі прадстаўнікі розных канфесій: праваслаўныя, каталікі, мусульмане – і розных нацыянальнасцяў: беларусы, расіяне, туркмены, казахі. Замежным студэнтам было асабліва цікава...