Прапановы БДУ па супрацоўніцтве ў галіне біятэхналогій, моўнай падрыхтоўкі і рэгіёназнаўства прадставілі ў Кітаі

Прапановы БДУ па супрацоўніцтве ў галіне біятэхналогій, аховы здароўя, моўнай падрыхтоўкі і рэгіёназнаўства прадставілі ў Кітаі. З дадзенымі ініцыятывамі выступіў рэктар БДУ Андрэй Кароль на пасяджэнні беларуска-кітайскай асацыяцыі ўніверсітэтаў. Маштабная падзея прайшла ў г. Далянь (КНР). Беларускую дэлегацыю ўзначаліў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец. Удзельнікамі пасяджэння асацыяцыі сталі рэктары каля 60 ВНУ Беларусі і Кітая. Дадзенае аб’яднанне створана ў лістападзе...

Рэспубліканскі літаратуры конкурс «БрамаМар» прайшоў у БДУ

Ва ўніверсітэце завяршыўся Рэспубліканскі літаратурны конкурс «БрамаМар» імя У.А. Капцава. Сёлета на суд журы было вынесена больш за 120 работ. Арганізатарам мерапрыемства выступілі выкладчыкі і студэнты факультэта журналістыкі БДУ. У гэтым сезоне таленты шукалі ў пяці намінацыях  – «Школьная проза», «Школьная паэзія», «Студэнцкая проза», «Студэнцкая паэзія», а таксама «Сцэнарыі камп’ютарных і настольных ролевых гульняў». Конкурс б’яднаў моладзь і школьнікаў з...

Даследчык роднай мовы з філфака

У сваім хатнім фотаархіве адшукаў вось гэты здымак. На ім адлюстраваны мой куратар з філалагічнаг а факультэта Белдзяржуніверсітэта Міхей Мікалай Дзмітрыевіч. Здымак быў зроблены напачатку 1980-х гадоў. Чаму я прыгадаў свайго выкладчыка і куратара? Ды таму, што летась 22 жніўня Мікалаю Дзмірыевічу споўнілася 85 гадоў. Божа ж ты мой, як хутка бяжыць час. А ён бачыцца і сёння перад вачыма:...

Вопыт замежных студэнтаў

Зараз у БДУ навучаецца каля 5300 замежнікаў. Гэта прыблізна пятая частка ад колькасці ўсіх студэнтаў. Многія з іх сутыкаюцца з цяжкасцямі студэнцкай міграцыі, але з адаптацыяй дапамагае савет зямляцтваў. Ён займаецца наладжваннем сяброўства і супрацоўніцтва паміж студэнтамі, арганізоўвае тэматычныя фестывалі, прэзентацыі, выставы і іншае. У склад савета Ўваходзіць 8 нацыянальных зямляцтваў:  Кітай, Расія, Казахстан, Узбекістан, Таджыкістан, Туркменістан, Азербайджан, Краіны Афрыкі. З такой падтрымкай розніца менталітэтаў і культур...

Вяртанне ў юнацтва

Ідэю наведаць геабазу «Заходняя Беразіна», дзе мой курс 1972 года паступлення праходзіў палявыя практыкі па шэрагу вучэбных дысцыплін, выказалі мае сябры Котава Таццяна і Сабалеўскі Аляксандр (сёння гэта муж і жонка). Праўда, адразу ідэя зводзілася да аўтаномнай паездкі на аўтамабілі з мэтай паглядзець, як змянілася геабаза, ці пазнаем мы яе праз 50 з лішнім гадоў. У мяне адразу ўзнікла думка,...

Гісторыі самастойнага размеркавання

Красавік – адказны месяц для выпускнікоў-бюджэтнікаў: падрыхтоўка да дзяржаўных іспытаў, абароны дыплома, а таксама размеркаванне, якое вызначыць, дзе маладыя спецыялісты будут працаваць наступныя 2 гады. Хтосьці наглядаў сабе месца непасрэдна перад размеркаваннем, а хтосьці загадзя ўладкаваўся ў абраную кампанію. Некалькі выпускнікоў расказалі, як яны шукалі сабе месца кар’ернага старту. Аляксандра вучылася на філалагічным факультэце на спецыяльнасці «беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйны напрамак)». На папярэднім...

Паварот на права

Равесніца стагоддзя – менавіта так называюць Юрыдычную клініку ў БДУ, дзе за 24 гады атрымалі дапамогу тысячы людзей і набылі прафесійныя навыкі сотні студэнтаў. Пра работу падраздзялення і яго ролю ў станаўленні будучых прафесіяналаў пагутарылі з кіраўніком аддзела – намеснікам начальніка Цэнтра адукацыйных інавацый юрыдычнага факультэта Таццянай Навумовіч і самімі клініцыстамі. Гісторыю Юрыдычнай клінікі ў БДУ прынята адлічваць з 2000...


«Выстаўляць сябе ў камічным свеце – гэта звычайная рэч» (+відэа)

Пагутарылі з вядомымі беларускімі відэаблогерамі, якія да таго ж з’яўляюцца студэнтамі БДУ, пра іх занятак і тое, навошта яны гэтым займаюцца. Павел Кіслы, магістрант Інстытута журналістыкі Магістрант Інстытута журналістыкі Павел Кіслы правёў не адно мерапрыемства ў БДУ. З першага курса ён быў амаль нязменным вядучым фестываляў эстрады, капуснікаў і інш. Атрымаўшы ў гэтым годзе дыплом бакалаўра, выпускнік паехаў дадому разбірацца...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ  КАФЕДРАЎ:  інтэлектуальных сістэм, міжнародных эканамічных адносін, ПРАФЕСАРАЎ  КАФЕДРАЎ:  фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці, інтэлектуальных сістэм, радыёфізікі і лічбавых медыя-тэхналогій, неарганічнай хіміі, ДАЦЭНТАЎ  КАФЕДРАЎ:  вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі, камп’ютарнага мадэлявання, фізічнай оптыкі, ядзернай фізікі, інфарматыкі і камп’ютарных сістэм, фізічнай электронікі і нанатэхналогій, вышэйшай матэматыкі, агульнай матэматыкі і інфарматыкі, вэб-тэхналогій...

Вядомыя навукоўцы распавялі пра сакрэты паспяховых публікацый (+відэа)

Лекцыя «Сакрэты паспяховых навуковых публікацый і калектываў» прайшла 1 лістапада на фізічным факультэце БДУ. У якасці спікераў выступілі тытулаваныя навукоўцы Міхаіл Арцем’еў і Сяргей Гапоненка. Госці сустрэчы падзяліліся досведам вядзення дакументацыі, пагутарылі аб патрабаваннях розных часопісаў і выдавецтваў, аб выбары актуальнай тэмы, а таксама аб іншых аспектах навуковага маркетынгу. Мерапрыемства праходзіла ў фармаце панэльнай дыскусіі. Слухачамі сталі студэнты, выпускнікі і...

Калі сям’я дома. Студгарадок БДУ

«Главней всего – погода в доме», – спяваецца ў шлягеры. Для многіх студэнтаў БДУ такім домам стаў Студэнцкі гарадок. У нашым інтэрв’ю галоўны метэаролаг (і па сумяшчальніцтве дырэктар студгарадка) Ала МЕЛЕХ распавяла, як спрыяльны клімат у інтэрнатах уплывае на поспехі студэнтаў у навучальнай дзейнасці. – Ала Уладзіміраўна, першы інтэрнат БДУ прыняў сваіх жыхароў у 1952 годзе. Як змянілася сітуацыя за...

Камертон грамадскай думкі

Прафесарскі сход БДУ – уплывовая грамадская арганізацыя ва ўніверсітэце, бо ў яе складзе 319 дактароў навук, што складае амаль палову ўсіх дактароў навук і прафесараў, якія працуюць у навуковых і адукацыйных цэнтрах нашай краіны. Гэта сапраўды вельмі важная і значная частка калектыву ўніверсітэта, якая валодае ўнікальнымі кампетэнцыямі, высокім прафесійным патэнцыялам і безумоўным маральным аўтарытэтам. Напярэдадні 95-годдзя альма-матар варта ўзгадаць, што...

Здольны вырашаць. Віншуем прафесара Анатоля Лягчыліна з юбілеем!

8 лістапада загадчык кафедры  філасофіі культуры, намеснік дэкана ФФСН Анатоль Лягчылін адзначыў свой юбілей! Анатоль Аляксандравіч – выдатны філосаф, мудры педагог, верны таварыш, які амаль паўстагоддзя аддаў сумленнаму служэнню альма-матар, стаў душой нашага калектыву, прыкладам высокага прафесіяналізму, прыстойнасці і гонару. На такіх людзях і трымаецца свет, сцвярджаецца вера ў праўду і справядлівасць! Намаганнямі А. А. Лягчыліна сёння кафедра філасофіі культуры...

Кубінская ода: “БДУ, любоў мая”

Пакуль універсітэт рыхтаваўся да 95-гадовага юбілею, 40 гадоў з пачатку вучобы ў БДУ адсвяткаваў былы студэнт нашай alma mater – выхадзец Кубы Хасэ Мехіяс Дэльгада. І гэту значную дату выпускнік радыёфізічнага факультэта вырашыў адзначыць візітам у БДУ. Хасэ стаў адным з першых замежных студэнтаў, якія навучаліся ў БДУ. У той час (1976 год) наша краіна цесна супрацоўнічала з Кубай: не...

Як школьнікі студэнтамі былі

Студэнцкі саюз Інстытута журналістыкі запусціў новы праект “Студэнт на тыдзень”. З 31 кастрычніка па 4 лістапада тры абітурыенты змянілі школьныя парты на студэнцкія. На працягу пяці дзён яны наведалі навучальныя заняткі розных курсаў і спецыяльнасцяў.  Распрацаваная ідэя выйграла фінансаванне ў “Найлепшым моладзевым праекце”. І вось цяпер каманда студэнтаў журфака – Кірыла Карабан, Паліна Даўгіленка, Дыяна Басалаева, Канстанцін Баяндзін – увасобілі...

Крок у будучыню

20–22 кастрычніка ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці прайшла грамадска-асветніцкая акцыя БРСМ БДУ “Універсітэт – твой крок у будучыню”. Яна праходзіць пад дэвізам “роўны навучае роўнага”. У дзявяты раз студэнты галоўнай ВНУ краіны дзяляліся са школьнікамі сваімі ведамі і ўменнямі, распавядалі пра ўніверсітэцкае жыццё, праводзілі трэнінгі і майстар-класы. На ўрачыстым адкрыцці праекта ў будынку рэктарата студэнты атрымалі пажаданне ад рэктара Сяргея...

Чым жа “слаўнае” жыццё студэнта ў інтэрнаце?

“Слаўная хата не вугламі, але пірагамі”, – кажа народная мудрасць. А чым жа “слаўнае” жыццё студэнта ў інтэрнаце? І як зрабіць гэта жыццё яшчэ лепшым? Такія пытанні былі пастаўлены перад удзельнікамі рэспубліканскага семінара “Студэнцкі інтэрнат: побыт, вольны час, выхаванне”, які праходзіў 20–21 кастрычніка на базе БДУ. Арганізатарамі семінара выступілі Міністэрства адукацыі Беларусі і Студэнцкі гарадок БДУ. Удзел у ім прынялі...

Горад Кальмар: што мяне здзівіла ў Швецыі?

На працягу многіх гадоў журфак БДУ супрацоўнічае з Fojo Media Institute, які знаходзіцца ў шведскім горадзе Кальмар. Раней ужо распавядала, як адправілася туды ў гэтым верасні і стажыравалася ў рэдакцыі газеты “ Ostran”. Зараз, як і абацяла, раскажу аб тых рэчах, якія здзівілі мяне пад час цікавага падарожжа ў Швецыю. Айда закаляцца! У Кальмары правяла першую палову верасня. Звычайна надвор’е...