Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Вучыць замежнікаў рускаму: слухачы спецыяльнасці “РКІ” атрымалі дыпломы пра перападрыхтоўку

Для факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Інстытута журналістыкі БДУ гэта другі выпуск спецыялістаў, якія змогуць навучаць рускай мове замежнікаў. Сёлета другі дыплом атрымалі сем студэнтаў, характэрна, што двое з іх зусім нядаўна самі былі замежнікамі. Максат Керымаў і Гуванч Ягшыгелдыеў з Туркменістана прайшлі шлях, што завецца, ад вучня да настаўніка: сем гадоў назад прыехалі ў Беларусь атрымліваць вышэйшую адукацыю як...

Прэзентаваны беларускі нумар расійскага часопіса “Філасофскія навукі”

У Маскве выйшаў беларускі нумар (№ 7, 2016 г.) расійскага часопіса “Філасофскія навукі”. Прэзентацыя спецыяльнага выпуску сімвалічна прайшла ў Міжнародны дзень філасофіі на факультэце філасофіі і сацыяльных навук БДУ. У прафесійнай аўдыторыі абмеркавалі не толькі вынікі сумеснай працы, але і перспектывы далейшага супрацоўніцтва. А таксама закранулі праблемнае становішча гуманітарнай навукі ў сучасным грамадстве. Змены, якія адбываюцца ў сусветнай адукацыі, фарміруюць...

Як нараджаецца традыцыя. Студэнты і выкладчыкі ФФСН гарэзліва адзначылі Дзень сацыёлага

14 лістапада на факультэце філасофіі і сацыяльных навук сацыёлагі адзначылі сваё прафесійнае свята – Дзень сацыёлага. З самай раніцы хол пятага паверха па адрасе вул. Кальварыйская, 9 запоўніўся студэнтамі і выкладчыкамі. Гэта і не дзіўна, бо сам Агюст Конт вёў прыём на ФФСН! Бацька сацыялогіі апынуўся простым і душэўным чалавекам, зусім як чацвёртакурснік Улад Міклашэвіч: сфатаграфаваўся з усімі ахвотнікамі і...

Умеюць любіць ФДА мацней за родны горад (+відэа)

Факультэт даўніверсітэцкай адукацыі БДУ адзначае 55-гадовы юбілей! Святочны вечар “Давайце пазнаёмімся”, прысвечаны гэтай падзеі, прайшоў 23 лістапада ў актавай зале Інстытута журналістыкі. Замежныя слухачы факультэта здзівілі сваімі талентамі, распавялі пра родныя краіны і прадэманстравалі поспехі ў веданні рускай і беларускай моў. Гасцямі мерапрыемства сталі юныя артысты дзіцячага ансамбля танца БДУ “Літарынка”. Разам з лаўрэатам міжнароднага конкурсу “Еўрабачанне–2011” Лідзіяй Заблоцкай яны...

Дырэктар тэатральнага фестывалю БДУ Кацярына Саладуха: “Мы арыентуемся не на геаграфію, а на мастацкую каштоўнасць”

Калі судзіць па чалавечых мерках, фестываль «Тэатральны куфар» сёлета пайшоў бы ў сёмы клас. Узрост немалы, хоць і падлеткавы. Дырэктар найбуйнейшага міжнароднага форуму студэнцкіх і моладзевых тэатраў Кацярына Саладуха з ім ад самага нараджэння. На яе вачах фестываль вырас у паўнавартасную тэатральную падзею, якую добра ведаюць не толькі ў нашай краіне, але і далёка за межамі. Што самае галоўнае –...

Гід па «Тэатральнаму куфару»

  У насычанай праграме «Тэатральнага куфра» не разгубіцца хіба што выкшталцоны тэатрал і заўсёднік папярэдніх «куфраў». Не з’яўляючыся такімі, мы звярнуліся па дапамогу да загадчыка кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі БДУ Людмілы САЯНКОВАЙ, спыталі, якія пастаноўкі з праграмы яе зацікавілі, і склалі для вас адмысловы гід. «Вялікае перасяленне. Вырадкі» (па п’есе Мікалая Рудкоўскага «Вялікае перасяленне вырадкаў», рэж. Ягор Наймарк) Чаму...

«Я так гуляю!»: пазлы «Тэатральнага куфра–2016»

Ужо ў трынаццаты раз Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правядзе Міжнародны фестываль студэнцкіх і моладзеввых тэатраў «Тэатральны куфар», урачыстае адкрыццё якога адбудзецца 24 лістапада ў Ліцэі БДУ. У гэтым годзе ў фестывалі прымуць удзел 23 дарослыя і дзіцячыя тэатры, а таксама тэатральныя дзеячы з 14 краін – Беларусі, Расіі, Ізраіля, Вялікабрытаніі, Грузіі, Кітая, Латвіі, Літвы, Польшчы, Турцыі, Узбекістана, Сербіі, Марока і Ірана....

Тыдзень беларускага PR: Трэнды. Выклікі. Перспектывы (+відэа)

Пад такой назвай прайшоў форум у Інстытуце журналістыкі БДУ з 1 па 3 лістапада. Пагрузіцца ў атмасферу сувязяў з грамадскасцю дапамагалі ток-шоу, круглыя сталы, а таксама майстар-класы. Больш за 50 беларускіх PR-экспертаў-практыкаў, спецыялістаў і даследчыкаў БДУ дзяліліся з аўдыторыяй сваім досведам. Штогадовы праект прымеркаваны да прафесійнага свята спецыялістаў па сувязях з грамадскасцю ў Беларусі, які адзначаецца 1 лістапада з 2013...

Прызы Нацыянальнай тэатральнай прэміі

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў IV Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія” адбудзецца ўвечары 27 лістапада ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Гэта значная падзея ў тэатральным жыцці нашай краіны. На працягу тыдня на розных сцэнічных пляцоўках беларускія гледачы змаглі ўбачыць лепшыя пастаноўкі айчынных тэатраў. Тэатры падалі 45 заявак. У фінал трапіў 21 спектакль — намінант Нацыянальнай тэатральнай прэміі-2016:...

Студэнты за МІР (+відэа)

Сабраць разам студэнтаў 13 краін, абмеркаваць пытанні міжнароднага супрацоўніцтва, лідарства, валанцёрства, наведаць найбуйнейшыя прадпрыемствы Беларусі і проста добра правесці час – усё гэта міжнародны моладзевы форум «М.І.Р.: Моладзь. Інтэграцыя. Развіццё», які прайшоў у БДУ. З 24 да 29 кастрычніка актывісты сямі арга­нізацый асамблеі БДУ і больш за 30 замежных гасцей абменьваліся досведам і ідэямі для развіцця студэнцкага патэнцыялу. Праграма форуму...

Замежныя студэнты завіталі ў “Дудуткі”

Кожны сезон выдатны для вандраванняў, хай гэта будзе зіма ці лета, вясна ці восень. У сонечны снежны дзень 12 лістапада студэнты з савета зямляцтваў БДУ, прадстаўнікі розных краін (Туркменістан, Таджыкістан, Казахстан, Нігерыя, Кітай, Расія) сумесна з упраўленнем выхаваўчай працы з моладдзю адправіліся на экскурсію ў музейны комплекс народных рамёстваў і старадаўніх тэхналогій “Дудуткі”. Да сяброўскай кампаніі студэнтаў БДУ далучыліся і...