Вандраванне ў “сэрца” Еўропы
Чарговы экскурсійны тур для замежных студэнтаў БДУ, арганізаваны ўпраўленнем выхаваўчай працы з моладдзю, адбыўся ў мінулую суботу. Ранні выезд з унутранага дворыка роднага ўніверсітэта, тры гадзіны ў камфортным аўтобусе, і мы ўжо ў Полацку. Што характэрна, у складзе экскурсійнай групы былі прадстаўнікі розных канфесій: праваслаўныя, каталікі, мусульмане – і розных нацыянальнасцяў: беларусы, расіяне, туркмены, казахі. Замежным студэнтам было асабліва цікава...