Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


«Выстаўляць сябе ў камічным свеце – гэта звычайная рэч» (+відэа)

Пагутарылі з вядомымі беларускімі відэаблогерамі, якія да таго ж з’яўляюцца студэнтамі БДУ, пра іх занятак і тое, навошта яны гэтым займаюцца. Павел Кіслы, магістрант Інстытута журналістыкі Магістрант Інстытута журналістыкі Павел Кіслы правёў не адно мерапрыемства ў БДУ. З першага курса ён быў амаль нязменным вядучым фестываляў эстрады, капуснікаў і інш. Атрымаўшы ў гэтым годзе дыплом бакалаўра, выпускнік паехаў дадому разбірацца...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ  КАФЕДРАЎ:  інтэлектуальных сістэм, міжнародных эканамічных адносін, ПРАФЕСАРАЎ  КАФЕДРАЎ:  фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці, інтэлектуальных сістэм, радыёфізікі і лічбавых медыя-тэхналогій, неарганічнай хіміі, ДАЦЭНТАЎ  КАФЕДРАЎ:  вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі, камп’ютарнага мадэлявання, фізічнай оптыкі, ядзернай фізікі, інфарматыкі і камп’ютарных сістэм, фізічнай электронікі і нанатэхналогій, вышэйшай матэматыкі, агульнай матэматыкі і інфарматыкі, вэб-тэхналогій...

Вядомыя навукоўцы распавялі пра сакрэты паспяховых публікацый (+відэа)

Лекцыя «Сакрэты паспяховых навуковых публікацый і калектываў» прайшла 1 лістапада на фізічным факультэце БДУ. У якасці спікераў выступілі тытулаваныя навукоўцы Міхаіл Арцем’еў і Сяргей Гапоненка. Госці сустрэчы падзяліліся досведам вядзення дакументацыі, пагутарылі аб патрабаваннях розных часопісаў і выдавецтваў, аб выбары актуальнай тэмы, а таксама аб іншых аспектах навуковага маркетынгу. Мерапрыемства праходзіла ў фармаце панэльнай дыскусіі. Слухачамі сталі студэнты, выпускнікі і...

Калі сям’я дома. Студгарадок БДУ

«Главней всего – погода в доме», – спяваецца ў шлягеры. Для многіх студэнтаў БДУ такім домам стаў Студэнцкі гарадок. У нашым інтэрв’ю галоўны метэаролаг (і па сумяшчальніцтве дырэктар студгарадка) Ала МЕЛЕХ распавяла, як спрыяльны клімат у інтэрнатах уплывае на поспехі студэнтаў у навучальнай дзейнасці. – Ала Уладзіміраўна, першы інтэрнат БДУ прыняў сваіх жыхароў у 1952 годзе. Як змянілася сітуацыя за...

Камертон грамадскай думкі

Прафесарскі сход БДУ – уплывовая грамадская арганізацыя ва ўніверсітэце, бо ў яе складзе 319 дактароў навук, што складае амаль палову ўсіх дактароў навук і прафесараў, якія працуюць у навуковых і адукацыйных цэнтрах нашай краіны. Гэта сапраўды вельмі важная і значная частка калектыву ўніверсітэта, якая валодае ўнікальнымі кампетэнцыямі, высокім прафесійным патэнцыялам і безумоўным маральным аўтарытэтам. Напярэдадні 95-годдзя альма-матар варта ўзгадаць, што...

Здольны вырашаць. Віншуем прафесара Анатоля Лягчыліна з юбілеем!

8 лістапада загадчык кафедры  філасофіі культуры, намеснік дэкана ФФСН Анатоль Лягчылін адзначыў свой юбілей! Анатоль Аляксандравіч – выдатны філосаф, мудры педагог, верны таварыш, які амаль паўстагоддзя аддаў сумленнаму служэнню альма-матар, стаў душой нашага калектыву, прыкладам высокага прафесіяналізму, прыстойнасці і гонару. На такіх людзях і трымаецца свет, сцвярджаецца вера ў праўду і справядлівасць! Намаганнямі А. А. Лягчыліна сёння кафедра філасофіі культуры...

Кубінская ода: “БДУ, любоў мая”

Пакуль універсітэт рыхтаваўся да 95-гадовага юбілею, 40 гадоў з пачатку вучобы ў БДУ адсвяткаваў былы студэнт нашай alma mater – выхадзец Кубы Хасэ Мехіяс Дэльгада. І гэту значную дату выпускнік радыёфізічнага факультэта вырашыў адзначыць візітам у БДУ. Хасэ стаў адным з першых замежных студэнтаў, якія навучаліся ў БДУ. У той час (1976 год) наша краіна цесна супрацоўнічала з Кубай: не...

Як школьнікі студэнтамі былі

Студэнцкі саюз Інстытута журналістыкі запусціў новы праект “Студэнт на тыдзень”. З 31 кастрычніка па 4 лістапада тры абітурыенты змянілі школьныя парты на студэнцкія. На працягу пяці дзён яны наведалі навучальныя заняткі розных курсаў і спецыяльнасцяў.  Распрацаваная ідэя выйграла фінансаванне ў “Найлепшым моладзевым праекце”. І вось цяпер каманда студэнтаў журфака – Кірыла Карабан, Паліна Даўгіленка, Дыяна Басалаева, Канстанцін Баяндзін – увасобілі...

Крок у будучыню

20–22 кастрычніка ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці прайшла грамадска-асветніцкая акцыя БРСМ БДУ “Універсітэт – твой крок у будучыню”. Яна праходзіць пад дэвізам “роўны навучае роўнага”. У дзявяты раз студэнты галоўнай ВНУ краіны дзяляліся са школьнікамі сваімі ведамі і ўменнямі, распавядалі пра ўніверсітэцкае жыццё, праводзілі трэнінгі і майстар-класы. На ўрачыстым адкрыцці праекта ў будынку рэктарата студэнты атрымалі пажаданне ад рэктара Сяргея...

Чым жа “слаўнае” жыццё студэнта ў інтэрнаце?

“Слаўная хата не вугламі, але пірагамі”, – кажа народная мудрасць. А чым жа “слаўнае” жыццё студэнта ў інтэрнаце? І як зрабіць гэта жыццё яшчэ лепшым? Такія пытанні былі пастаўлены перад удзельнікамі рэспубліканскага семінара “Студэнцкі інтэрнат: побыт, вольны час, выхаванне”, які праходзіў 20–21 кастрычніка на базе БДУ. Арганізатарамі семінара выступілі Міністэрства адукацыі Беларусі і Студэнцкі гарадок БДУ. Удзел у ім прынялі...

Горад Кальмар: што мяне здзівіла ў Швецыі?

На працягу многіх гадоў журфак БДУ супрацоўнічае з Fojo Media Institute, які знаходзіцца ў шведскім горадзе Кальмар. Раней ужо распавядала, як адправілася туды ў гэтым верасні і стажыравалася ў рэдакцыі газеты “ Ostran”. Зараз, як і абацяла, раскажу аб тых рэчах, якія здзівілі мяне пад час цікавага падарожжа ў Швецыю. Айда закаляцца! У Кальмары правяла першую палову верасня. Звычайна надвор’е...